Міхал Рагоза
Міхал Рагоза (к. 1540 — паміж 18 чэрвеня і 15 жніўня 1599) — праваслаўны, потым уніяцкі царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай. Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі (з 1589).
Міхал Рагоза | |
Герб «Шранява» | |
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі | |
---|---|
1589 — 1599 | |
Папярэднік | Анісіфар (Дзевачка) |
Наступнік | Іпаці Пацей |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1540 |
Памёр | 1599 |
Род | Рагозы |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагоза.
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Рагозаў гербу «Шранява» (ці ўласнага Рагоза — «Шранява зьменены») — дробнае шляхты Менскага павету. У 1576 пісар ваяводы валынскага князя Богуша Карэцкага.
Прыняўшы манаства, у 1579 зрабіўся архімандрытам Менскага Ўзьнясенскага манастыра, у 1582 — Слуцкага Траецкага, Морацкага. У 1588 вялікі князь Жыгімонт Ваза прызначыў яго кіеўскім праваслаўным мітрапалітам, у 1589 высьвечаны канстантынопальскім патрыярхам Ерамеем ІІ.
Пачаў праводзіць рэформы праваслаўнае царквы з мэтай павышэньня аўтарытэту й адукацыі сьвятароў ды памяншэньня ўмяшальніцтва цывільных уладаў у царкоўныя справы. У 1590 увёў практыку штогадовых сабораў з удзелам духавенства, брацтваў і шляхты. Пры ім цывільным асобам было забаронена кіраваць манастырамі, была ўсталяваная новая працэдура прызначэньня япіскапаў і мітрапаліта: кароль і вялікі князь зацьвярджаў адну з 4 кандыдатураў, абраных на такіх штогадовых саборах. Сабор 1594 году падпарадкаваў брацтвы царкоўным герархам, што спрычынілася да паглыбленьня супярэчнасьцяў паміж імі. Так, напрыклад, у 1595 М. Рагоза забараніў выступаць з казаньнямі прапаведніку віленскага брацтва Сьцяпану Зізанію.
У 1594 далучыўся да прыхільнікаў падрыхтоўкі уніі праваслаўнае й каталіцкае цэркваў. Узначаліў царкоўны сабор у Берасьці (1596), на якім была абвешчаная царкоўная унія й зацьверджаныя яе ўмовы. Захаваў за сабой у новаўтворанай уніяцкай царкве пасаду мітрапаліта кіеўскага. Праваслаўны сабор, які ў той самы час адбыўся ў Берасьці, абвясьціў пра пазбаўленьне М. Рагозы сану. Аднак ані гэты, ані іншыя захады праваслаўных дзеячоў ня мелі вынікаў. Са сваімі апанэнтамі, карыстаючыся падтрымкай манарха, змагаўся пераважна адміністрацыйнымі сродкамі[1].
Папярэднік Анісіфар (Дзевачка) |
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі й усяе Русі 1589 — 1599 |
Наступнік Іпаці Пацей |
Наступнік Іоў (Барэцкі) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Казуля. Рагоза Міхаіл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 483.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Historia Kościoła w Polsce. T.1, cz. 2. — Poznań; Warszawa, 1974.
- Kempa T. Metropolita Michał Rahoza a unia brzeska. T. 2. — «Klio»: 2002. S. 48—100.
- Likowski E. Unia Brzeska. 2 wyd. — Warszawa, 1907.
- Акты Западной России. Т. 4. — СПб., 1851.
- Жукович П. Соймовая борьба православного западно-русского дворянства с церковной унией. Вып. 1. — Спб., 1901.
- Коялович М. О. Литовская церковная уния. Т. 1—2. — СПб., 1859—1861.
- Макарий. История Русской Церкви. Кн. 5. — М., 1996.
- Уния в документах. — Мн., 1997.