Цыпрыян Базылік

польскі выдавец, перакладчык, кампазытар, паэт

Цыпрыя́н Базылі́к (па-польску: Cyprian Bazylik, Cyprian z Sieradza, па-лацінску: Ciprianus Siradiensis; каля 1535, Серадз — пасьля 1600) — выдавец, перакладчык, кампазытар, паэт.

Цыпрыян Базылік
польск. Cyprian Bazylik, Cyprian z Sieradza
Дата нараджэньня каля 1535
Месца нараджэньня Серадз
Дата сьмерці пасьля 1600
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, паэт, перакладчык, выдавец
Жанры Адраджэньне
Псэўданімы Ciprianus Siradiensis, Cyprian z Sieradza

Біяграфія

рэдагаваць
 
Уласны герб Ц. Базыліка

Паходзіў зь мяшчанскай сям’і. У 1550—1551 гадах паступіў у Кракаўскі ўнівэрсытэт, дзе быў запісаны як «Cyprianus Mathiae Syradiensis». У сярэдзіне 1550-х прыняў кальвінізм. Потым працаваў у канцылярыі Жыгімонта Аўгуста ў Вільні. У 1557 годзе ўладальнік грэцкіх астравоў Парас і Самас Якаб Базылік Гераклідас, уражаны здольнасьцямі «…Кіпрыяна зь Серадзея, юнака, надзеленага высокімі годнасьцямі, выдатна адукаванага ў свабодных навуках, а асабліва ў паэзіі і музыцы…», правам, дадзеным яму імпэратарам Карлам V, дараваў яму тытул «poeta laureatus» і шляхецкае званьне. Ад Гераклідаса Цыпрыян пераняў герб і другое імя — Базылік. У 1558—1567 гадах прыдворны музыкант, адзін з кіраўнікоў капэлы канцлера вялікага літоўскага М. Р. «Чорнага». У 1569 годзе быў сакратаром ваяводы Серадза Ольбрахта Ласкага. Неўзабаве ажаніўся з Агнешкай Лерн, дачкой кракаўскага месьціча Станіслава.

У 1560—1570 гадах уладальнік і кіраўнік Берасьцейскай друкарні, дзе выдаваліся рэлігійныя і сьвецкія кнігі. У 1570—1580 гадах займаў пасаду войта ў Мельніку на Падляшшы, куды перасяліўся разам зь сям’ёй.

5 лістапада 1576 году ад Стэфана Баторыя атрымаў у карыстаньне сем ланаў (каля 115 га) у каралеўскай вёсцы Машчона і пажыцьцёвае войтаўства. Зь невядомых прычын адмовіўся ад свайго права на гэтую маёмасьць на карысьць Станіслава Кучкоўскага.

Некаторыя свае творы Ц. Базылік пазначаў крыптанімам C. S. (Ciprianus Siradiensis). а пасьля 1557 году — крыптанімам C. B. (Cyprian Bazylik).

Творчасьць

рэдагаваць

Пісьменьнік

рэдагаваць

Паэтычная спадчына Ц. Базыліка выглядае дастаткова вялікай для XVI ст.

  • паэма «Кароткае апісаньне падзей, зьвязаных са сьмерцю і пахаваньнем Альжбеты з Шыдлоўца Радзівіл» (Krótkie wypisanie sprawy przy śmierci i pogrzebie Oświeconej Księżnej Pani Halżbiety z Szydłowca Radziwiłłowej, Берасьце, 1562, друкарня С. Мармэліюса)
  • паэма «Надпіс на магіле зацнага шляхціча Паўла Сецыгнёўскага» (Napis na grobie zacnego szlachcica Pawła Secygniowskiego, Берасьце, 1570)
  • эпіграма на герб М. Р. «Чорнага» (Wiersz na cześć Radziwiłłów у: Т. Фальконіюс Справы і словы Ісуса Хрыста, Берасьце, 1566)
  • прысьвячэньне М. Р. «Рудому» (Wiersz do księcia M. Radziwiłła w: Т. Фальконіюс Другая кніга Сьвятога Лукі, Берасьце, 1566)

Некаторыя дасьлед­нікі (А. Брукнер, С. Кот) прыпісваюць Ц. Базыліку аўтарства антыкаталіцкай сатыры «Пратэй, або Пярэварацень» (Proteus abo Odmieniec, выйшла ананімна) і паэмы «Пра зацнасьць герба Варня і пра вялікую адвагу рыцараў з дому паноў Цнаінскіх» (O zacności herbu Warnia, 1600, не захавалася)[1]. Ю. Лабынцаў прыпісвае паэту таксама аўтарства эпіграмы на герб М. Р. «Чорнага» ў Берасьцейскай Бібліі 1563 году[2].

Кампазытар

рэдагаваць

Ц. Базылік зьяўляецца аўтарам 4-галосых пратэстанцкіх песень, выдадзеных у 1556 і 1558 гадах у Кракаве. Захавалася больш за дзясятак польскіх песень і псальмаў для хору і капэлы. Калі не пазначана іншага, усе песьні — чатырохгалосныя. Песьні:

  • «Песьня аб небясьпечнасьці жыцьця чалавечага» (Pieśń o niebezpieczeństwie żywota człowieczego; словы Якуба Любельчыка)
  • «Ласка Госпада» (Dobrotliwość Pańska; словы Якуба Любельчыка)
  • «Новая сялянская песьня» (Pieśń nowa krześcijańska; словы Якуба Любельчыка)
  • «Новая песьня, у якой ёсьць падзяка» (Pieśń nowa, w której jest dziękowanie; аўтарам словаў можа быць Зоф’я Алясьніцкая)
  • «Набожная песьня» (Nabożna piosnka; словы Анджэя Тжэцескага)
  • «Oratio Dominica» (Ойча наш)
  • «Вельмі прыгожая песенька пра нараджэньне Госпада» (Piosnka bardzo piękna o Narodzeniu Pańskim (3-гл.)

Разам з Вацлавам з Шамотул напісаў музыку да першага друкаванага кальвінісцкага нотна-літургічнага зборніка ў Вялікім Княстве Літоўскім «Песьні хвал боскіх» Яна Зарэмбы (Берасьцейскі канцыянал, 1558). У некаторыя песьні ўвёў складаны кантрапункт. Стварыў 12 чатырохгалосых і адну трохгалосую песьню, 3 манодыі з рэлігійнымі тэкстамі для рэфармацкай царквы. Пасьля 1560 сьляды кампазытарскай дзейнасьці ў творчасьці Ц. Базыліка не сустракаюцца.

Перакладчык

рэдагаваць

Ц. Базылік выступіў як выдатны перакладчык з лацінскай на польскую мову. Польскі дасьледнік С. Кот называе Ц. Базыліка найлепшым перакладчыкам 16 стагодзьдзя[1]. Перакладныя творы аўтара карысталіся вялікай папулярнасьцю ў Вялікім Княстве Літоўскім. Некаторыя зь іх былі ў сваю чаргу перакладзены пазьней на старабеларускую мову («Аповесьць пра Скандэрбэга», «Гісторыя пра Атылу»).

Пераклады:

  • трактат «Historia o srogim prześladowaniu Kościoła Bożego... Przydatna jest k temu historia o postanowieniu i potem rozproszeniu kościołów cudzoziemskich w Londynie, nad którymi był prawdziwym a krześciańskim biskupem on świętej pamięci mąż Jan Łaski», Берасьце, 1567
  • М. Барлетыюс «Historia o żywocie i zacnych sprawach Jerzego Kastryota, którego pospolicie Szkanderbegiem zową», Берасьце, 1569, друкарня Ц. Базыліка
  • М. Олах «Historia spraw Atyle, króla węgierskiego», Кракаў, 1574, друкарня М. Віжбета
  • трактат А. Фрыча-Маджэўскага «O poprawie Rzeczypospolitej księgi czwore», Лоск, 1577, друкарня Я. Карцана
  • падрыхтаваў, але ня выдаў «Хроніку» М. Кромера

Некаторыя пераклады зьяўляліся творчымі перапрацоўкамі, свабоднымі кампіляцыямі, як, напрыклад, драматызаваны трактат «Postępek prawa czartowskiego przeciw narodowi ludzkiemu» (Берасьце, 1570) на падставе рэлігійных сярэднявечных «Processus Sathani».

  1. ^ а б Базылік Цыпрыян // Спадчына
  2. ^ Лабынцаў Ю. Пачатае Скарынам: Беларуская друкаваная літаратура эпохі Рэнесансу. — Мінск, 1990. — С. 171

Літаратура

рэдагаваць
  • Базылік Цыпрыян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Кавалёў С. Шматмоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага эпохі Рэнесансу: манаграфія / Сяргей Кавалёў. — Мінск: Кнігазбор, 2010. — С. 143—146. — 376 с.
  • Stanisław Kot, w: Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków: Polska Akademia Umiejętności – Skład Główny w Księgarniach Gebethnera i Wolffa, 1935, s. 374–375. Reprint: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Kraków 1989, ISBN 8304034840