Сьпіс полацкіх князёў
валадар Полацкага княства
(Перанакіравана з «Князі полацкія»)
- 1. Рагвалод (960-я — 978)
З 978 г. і да сяэрдзіны 980-ых гг. Полацкім княствам кіраваў намесьнік князя кіеўскага Ўладзімера.
|
- 2. Ізяслаў Уладзімеравіч (985—1001)
- 3. Усяслаў I (1001—1003)
- 4. Брачыслаў I (1003—1044)
- 5. Усяслаў II Чарадзей (1044 — лета 1068)
- Мсьціслаў Ізяслававіч (лета 1068—1069) — уладарыў пасьля паланеньня Ўсяслава на Ршы у 1068 калі Полацкая княства было пад кіеўскай акупацыяй.
- Сьвятаполк Ізяслававіч (1069—1070) — уладарыў пасьля сьмерці свайго брата Мсьціслава Ізяслававіча, выгнаны з Полацка Ўсяславам.
- 4. Усяслаў II Чарадзей (1070 — 14 красавіка 1101)
- 5. Рагвалод II (14 красавіка 1101 — пачатак 1128)
- 6. Давыд (пачатак 1128 — сярэдзіна 1128)
- 7. Рагвалод III (сярэдзіна 1128 — лета 1129)
- Ізяслаў Мсьціслававіч (лета 1129—1132) — унук Уладзімера Манамаха, сын Мсьціслава Вялікага, уладарыў пасьля высылкі полацкіх князёў у Бізантыю ў 1129, калі Полацкае княства было пад кіеўскай акупацыяй.
- 8. Васіль II (1132—1144)
- 7. Рагвалод III (1144—1151)
- 9. Расьціслаў Глебавіч (1151—1159)
- 7. Рагвалод III (1159—1162)
- 10. Усяслаў III (1162—1167)
- 11. Валадар Глебавіч (1167—1167)
- 10. Усяслаў III (1167—1181)
- 12. Брачыслаў II (1181—1186)
- 13. Уладзімер Валадаравіч (1186—1216)
- 14. Васіль III Брачыслававіч (1216—1220)
- Сьвятаслаў Мсьціславіч (1222—1232) — смаленская акупацыя Полацкага княства.
- 15. Брачыслаў III (1232—1256)
- 16. Таўцівіл Добры (1256—1263)
- Канстанцін Бязрукі (1263—1264) — атрымаў полацкую пасаду з падтрымкі Траняты пасьля забойства Таўцівіла і паланеньня полацкіх баяраў. Пазбаўлены пасады верагодна адразу пасьля вызваленьня апошніх.
- 17. Гердзень (1263—1267)
- 18. Ізяслаў II (1267 — 1270-я)
- 19. Канстанцін Бязрукі (1270-я — 1280-я)
Пасьля Канстанціна Бязрукага вярхоўная ўлада ў Полацку перайшла да полацкіх япіскапаў зь іх у крыніцах згадваецца Якаў (1300) які зваў вялікага князя літоўскага Віценя сваім сынам, што сьведчыць аб высокім тагачасным статусе Полацка і самога Якава ў ВКЛ. Магчыма ў той час у Полацку і былі князі, але яны былі выключна службовымі асобамі. Зноў князь ў якасьці вярхоўнай улады зьявіўся ў Полацку ў часы вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
|
- 20. Васіль IV Воін (каля 1310-я — 1336)
- 21. Нарымонт-Глеб (1336—1348)
- 22. Андрэй Альгердавіч (1348—1377)
З 1377 па 1382 год Ягайла выгнаўшы Андрэя імкнуўся пасадзіць ў Полацку сваім намесьнікам брата Скіргайлу, але палачане не пагаджаліся з гэтай стратай сваіх правоў і патрабавалі каб Скіргайла заключыў зь імі княскую дамову — «рад» і даў прысягу. На такія ўмовы не пагаджаліся Ягайла і Скіргайла, таму апошняга палачане з ганьбаю выгналі з гораду. Пасьля гэта палачане пасьпяхова вытрымалі некалькі аблог войскамі Ягайлы і яго хаўрусьнікаў, у гэты час відаць лічылі сваім князям Андрэя Альгердавіча
|
- 23. Андрэй Альгердавіч (1382—1387) — апошні полацкі князь, у 1386 г. прыняў тытул «вялікі князь полацкі», пасьля яго Полацкім княствам кіравалі намесьнікі вялікіх князёў літоўскіх, пазьней ваяводы, але паводле адмысловага земскага прывілею.