Брачыслаў II Полацкі
Брачыслаў II Полацкі (1190-я — 1256) — полацкі князь (1232—1256). Паходзіў з роду віцебскіх князёў — Васількавічаў.
Згадваецца ў Ноўгародзкім Першым летапісе. Спачатку быў толькі віцебскім князем, а з 1232 году і полацкім. Заняў полацкі сталец пасьля дзесяцігадовага панаваньня ў Полацку смаленскіх князёў (у прыватнасьці, Сьвятаслава Мсьціслававіча). Магчыма быў жанаты на нейкай смаленскай князёўне. Выдаў сваю дачку Васілісу замуж за тады ноўгародзкага князя Аляксандра Яраслававіча — вясельле адбылося ў Тарапцы ў 1239 годзе. Верагодна, у той жа час другую сваю дачку ён выдаў замуж за Таўцівіла. Магчыма, што яго сынам быў пазьнейшы полацкі князь Канстацін. Пасьля сьмерці Брачыслава полацкі сталец, відаць абыходзячы правы Канстанціна, заняў яго зяць Таўцівіл.
Літаратура
рэдагаваць- Алексеев Л. В. Полоцкая земля // Древнерусские княжества Х—XIII вв. — М., 1975.
- Загарульскі Э. М. Заходняя Русь: ІХ—ХІІІ ст.: Вучэб. дапам. — Мн., 1998, — 260 с.