Усяслаў Васількавіч
Усяслаў Васількавіч, Усяслаў III (каля 1100 — пасьля 1180) — князь полацкі (1162 — 1167, 1167 — пасьля 1180). Сын Васількі Сьвятаслававіча.
Заняў полацкую пасаду ў 1162 годзе пасьля паразы Рагвалода-Васіля ад Валадара Глебавіча. Страты палачан у бітве былі цяжкімі, таму Рагвалод-Васіль не вярнуўся ў Полацк, а пайшоў княжыць у Друцак. Палачане ж запрасілі да сябе князем Усяслава Васількавіча з Віцебска. Усяслаў уладарыў пры падтрымцы смаленскіх князёў і не ладзіў зь менскімі князямі.
У 1167 менскі Валадар з войскам у якім была шмат літоўцаў выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкую пасаду, заключыўшы з полацкім вечам умову і замацаваўшы яе цалаваньнем крыжа. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, вярнуўся ў свае землі. Васілька зноў заняў полацкую пасаду.
Апошні раз згадваецца ў 1180 годзе калі разам зь іншымі князямі выступіў супраць смаленскіх князёў, сваіх былых хаўрусьнікаў. Вадаць неўзабаве пасьля гэтага памёр.