Васілька Сьвятаславіч
(Перанакіравана з «Васілька Сьвятаслававіч»)
Васілька Сьвятаславіч, Васілька I (1080-я — пачатак 1144) — дзевяты полацкі князь, сын Сьвятаслава-Георгія Ўсяслававіча, брат Эўфрасіньні Полацкай. Паводле зьвестак Васіля Тацішчава, унук Уладзімера Манамаха — верагодна дзякуючы гэтаму пазьбег высылкі ў Бізантыю разам зь іншымі полацкімі князямі ў 1129 годзе. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ў 1132 годзе полацкае веча выгнала пастаўленага з Кіева Сьвятаполка Мсьціслававіча і выбрала князям Васільку. Паводле Пскоўскіх летапісаў, у 1138 годзе Васілька добразычліва сустрэў Усевалада Мсьціслававіча які ехаў праз Полацкую зямлю ў Пскоў, куды быў запршаны княжыць. У 1143 годзе Васілька выдаў сваю дачку Марыю замуж за Сьвятаслава Усеваладавіча, але хутка пасьля гэтага памёр.
Нашчадкі
рэдагаваць- Усяслаў III
- Брачыслаў
- Ізяслаў
- Усевалад
- Марыя
Папярэднік Рагвалод III Васіль |
Полацкі князь 1132 – 1144 |
Наступнік Рагвалод III Васіль |