Бедавіцы

вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі
(Перанакіравана з «Ключагорская»)

Бедавіцы (з 30 ліпеня 1964 году — Ключаго́рская[1][a]) — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Обалю. Уваходзяць у склад Віраўлянскага сельсавету Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзяцца за 53 км на паўночны захад ад Гарадку, за 95 км ад Віцебску; за 16 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча (лінія Віцебск — Невель), каля аўтамабільнай дарогі Гарадок — Невель.

Бедавіцы
лац. Biedavicy
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Гарадоцкі
Сельсавет: Віраўлянскі
Насельніцтва:
  • 1 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2139
СААТА: 2218818033
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°45′51″ пн. ш. 29°48′11″ у. д. / 55.76417° пн. ш. 29.80306° у. д. / 55.76417; 29.80306Каардынаты: 55°45′51″ пн. ш. 29°48′11″ у. д. / 55.76417° пн. ш. 29.80306° у. д. / 55.76417; 29.80306
Бедавіцы на мапе Беларусі ±
Бедавіцы
Бедавіцы
Бедавіцы
Бедавіцы
Бедавіцы
Бедавіцы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню Бедавіцы ўпамінаюцца ў канцы XVIII cтагодзьдзя як вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губэрні, з 1802 году ў Віцебскай губэрні. На 1785 год тут было 7 двароў. На 1839 год Бедавіцы знаходзіліся ў скарбавай уласнасьці. На 1850 год тут быў 1 двор, 12 дзесяцінаў ворыва, 4,5 дзесяціны сенажаці. У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя вёска ўваходзіла ў склад Обальскай воласьці, належала да Прусаўскай сельскай грамады і Обальскага праваслаўнага прыхода. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Бедавіцах было 3 двары. На 1905 год тут быў 21 двор, 25 дзесяцінаў сельскагаспадарчых угодзьдзяў і 2 дзесяціны лесу, дзеяла капліца на могілках.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Бедавіцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, у гэты час тут было 24 двары. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. На 1920 год у Бедавіцах было 22 двары, працавала школа першай ступені. У сакавіку 1924 году вёску вярнулі БССР. З 30 жніўня 1924 году Бедавіцы знаходзіліся ў складзе Халамерскага сельсавету Езярышчанскага раёну Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году), з 12 кастрычніка 1929 году ў Гарадоцкім, з 12 сьнежня 1935 году Мехаўскім раёнах (з 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці). На 1925 год у вёсцы было 20 двароў, на 1940 год — 25 двароў.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў лістападзе 1942 году Бедавіцы спалілі нацысты, загінулі 27 жыхароў, з фронту не вярнуліся 3 вяскоўцы. У 1953 годзе пачала працаваць ГЭС на рацэ Обалі. З 18 сакавіка 1958 году Бедавіцы былі ў Езярышчанскім, з 25 сьнежня 1962 году ў Гарадоцкім раёнах. На 1997 год у вёсцы было 11 гаспадарак, працавала фэрма. На 2002 год — 6 гаспадарак. Да 2004 году ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсавету. На 2012 год у вёсцы была 1 гаспадарка.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 57 рэвізскіх душ
  • XIX стагодзьдзе: 1850 год — 5 рэвізскіх душ; 1897 год — 27 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 161 чал. 1920 год — 92 чал.; 1925 год — 106 чал.; 1940 год — 171 чал.; 1970 год — 52 чал.; 1997 год — 14 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7 чал.; 2012 год — 1 чал.[2]
  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
  1. ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 10. Кн. 2. — Менск, 2019.

Літаратура

рэдагаваць