Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў (Мазыр)

помнік архітэктуры XVIII ст. у Мазыры
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў, 1916 г.
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў, 1916 г.
Краіна Беларусь
Места Мазыр
Каардынаты 52°01′51.20″ пн. ш. 29°18′06.40″ у. д. / 52.0308889° пн. ш. 29.301778° у. д. / 52.0308889; 29.301778Каардынаты: 52°01′51.20″ пн. ш. 29°18′06.40″ у. д. / 52.0308889° пн. ш. 29.301778° у. д. / 52.0308889; 29.301778
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1711
Дата скасаваньня 1842
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар цыстэрыянаў

Касьцёл Унебаўзя́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар цыстэрыя́наў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Мазыры. Знаходзіцца ў прадмесьці Кімбараўцы, на гістарычнай вуліцы Кімбараўцы[a], на правым беразе ракі Прыпяці. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаецца з касьцёла, кляштарнага корпуса, званіцы і брамы. Касьцёл дзее.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Кляштар. Н. Орда, 1864—1876 гг.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1711 годзе кляштар цыстэрыянаў у Кімбараўцы фундаваў кашталян наваградзкі Антоні Аскерка. У 1717 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны ахвяраваў кляштару 30 валок зямлі, а Аўгуст Сас у 1742 годзе годзе яшчэ 20. З 1730 году і да скасаваньня кляштару цыстэрыяны ўтрымлівалі парафію[1]. У 1740-я і 1780-я гады яго мэцэнатамі выступалі Рафал Аляіз і Казімер Мацей Аскеркі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Росьпісы ў касьцёле, 1908 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Мазыр апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1825 годзе манахі мелі юрыдыку ў Кімбараўцы з шасьцю дамамі, вёскі Новікі і Юхнаўку (18 дымоў), 24 валокі зямлі ворнай і пад лесам. Да парафіі, якая налічвала каля 3 000 [b] верных, належалі капліцы ў вёсках Кочышчах, Кузьмічах, Навіках, Санюках, Юзафоўцы, маёнтку Нароўлі. Пры кляштары дзеяла школа (у 1819 годзе было 10 вучняў), існавала бібліятэка ў 850 тамоў[1].

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1864 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл гвалтоўна перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час

рэдагаваць

За савецкім часам у кляштарных будынках разьмясьцілася фабрыка.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Галоўны фасад завяршаўся франтонам плаўнага ўвагнута-пукатага абрысу з бакавымі валютамі. Роўніца фасаду падзялялася высокімі пілястрамі, паміж якімі на другім ярусе ў аркавых эксэдрах разьмяшчаліся скульптуры сьвятых. Пасярод дахоўкі на 8-гранным барабане ўзносіўся купал-баня зь ліхтаром. Нэф завяршала паўкруглая апсыда. Уваход вылучаўся 5-гранным прытворам-барбаканам.

Перад касьцёлам стаяла мураваная брама адзінага зь ім архітэктурна-стылёвага разьвязку. З правага боку ад брамы адасоблена стаяла мураваная 2-ярусная 4-гранная званіца пад 2-схільным дахам. Мела насычаную архітэктурную плястыку.

Кляштарны корпус — помнік архітэктуры барока. Гэта 3-павярховы будынак, аздоблены рустам, тонкапрафіляванымі карнізамі, скругленымі вугламі аб’ёмаў, пілястрамі. Памяшканьні перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі[3].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гогаля, 98
  2. ^ Паводле іншых зьвестак на 1863 г. — 4 200[2]
  1. ^ а б Marek Gozdawa. Kimbarówka. // Kwartalnik Litewski. — 1910. T. 4. S. 25—40
  2. ^ Kartka z dziejów kościoła katolickiego w Rosyi. — Kraków, 1889. S. 170
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 212.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць