Кочышчы
Ко́чышчы[1] — вёска ў Беларусі, каля мэліярацыйных каналаў, у тым ліку канавы Шыра. Цэнтар сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 450 чал. (2004). Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы захад ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 197 км ад Гомелю; на аўтамабільнай дарозе Старое Высокае — Ельск.
Кочышчы | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Качышчанскі |
Насельніцтва: | 450 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°44′0″ пн. ш. 28°56′0″ у. д. / 51.73333° пн. ш. 28.93333° у. д.Каардынаты: 51°44′0″ пн. ш. 28°56′0″ у. д. / 51.73333° пн. ш. 28.93333° у. д. |
± Кочышчы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Кочышчы згадваюцца ў XVI ст. як сяло Мазырскага павету Менскага ваяводзтва. Паселішча значыцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага (1567).
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Кочышчы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У вёсцы дзейнічала драўляная царква. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Кочышчах дзейнічала царква, працавалі школа і крама. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Скараднянскай воласьці. У 1917 тут адкрылася школа.
Насельніцтва
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1795 — 41 двор, 200 жыхароў
- XIX стагодзьдзе: 1816 — 54 двары; 1885 — 56 двароў, 336 жыхароў; 1897 — 608 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 118 двароў, 670 жыхароў; 1917 — 725 жыхароў; 1924 — 1010 жыхароў; 1940 — 135 двароў; 1959 — 408 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 440 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 176 гаспадарак, 450 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.