Санюкі
Санюкі́[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Мытва. Уваходзяць у склад Млыноцкага сельсавету Ельскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 160 чал. (2004). Знаходзяцца за 5 км на паўночны ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч), за 186 км ад Гомелю. Палявая дарога злучае вёску з аўтамабільнымі дарогамі, што адыходзяць ад Ельску.
Санюкі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Ельскі |
Сельсавет: | Млыноцкі |
Насельніцтва: | 160 чал. (2004) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2354 |
Паштовы індэкс: | 247830 |
СААТА: | 3214822061 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°50′42″ пн. ш. 29°14′52″ у. д. / 51.845° пн. ш. 29.24778° у. д.Каардынаты: 51°50′42″ пн. ш. 29°14′52″ у. д. / 51.845° пн. ш. 29.24778° у. д. |
± Санюкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Санюкі згадваюцца ў XVI ст. як вёска Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Санюкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Мазырскім павеце Менскай губэрні. У 1834 мясьціна ўваходзіла ў склад маёнтку Міхалкі, уладаньне Лянкевічаў. Паводле вынікаў перапісу (1897) тут працавала школа граматы. У 1908 вёска ўваходзіла ў склад Міхалкаўскай воласьці.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1834 — 14 двароў, 143 жыхары; 1897 — 46 двароў, 265 жыхароў; (паводле перапісу)
- XX стагодзьдзе: 1908 — 49 двароў, 277 жыхароў; 1959 — 560 жыхароў (паводле перапісу); 1999 — 207 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 — 100 гаспадарак, 160 жыхароў[2]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.