Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў (Менск)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
| |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Менск |
Каардынаты | 53°54′17.28″ пн. ш. 27°33′24.6″ у. д. / 53.9048° пн. ш. 27.556833° у. д.Каардынаты: 53°54′17.28″ пн. ш. 27°33′24.6″ у. д. / 53.9048° пн. ш. 27.556833° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску. Знаходзіцца на паўночна-ўсходнім баку Высокага Рынку, на гістарычнай Вялікай Бэрнардынскай вуліцы[b]. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з касьцёлам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштарам бэрнардынак. Комплекс займаў квартал паміж вуліцамі Вялікай і Малой Бэрнардынскай, Зыбіцкай і пляцам Высокага Рынку і складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, флігеляў і гаспадарчых пабудоваў, аточаных мурам з брамамі, галоўная зь якіх стаяла перад касьцёлам. У наш час у будынку касьцёла месьціцца архіў, у кляштарным корпусе — гатэль.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1624 годзе староста краснасельскі Андрэй Кансоўскі перадаў манахам-бэрнардынам пляц з драўляным домам у Менску. У 1628 годзе гэты фундуш зацьвердзіў біскуп віленскі Яўстах Валовіч. У 1638 годзе завяршылася будаваньне драўлянага касьцёла і кляштару, якія неўзабаве згарэлі.
У 1644 годзе біскуп віленскі Абрагам Война даў згоду на будаваньне новага мураванага касьцёла і кляштару. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1656 годзе касьцёл і кляштар значна пацярпелі. Па вайне комплекс аднавілі. У 1676 годзе з фундацыі Крыштапа Станіслава Завішы збудавалі мураваную капліцу.
Пажары 1738 і 1740 гадоў прычынілі значную шкоду будынкам. У 1752 скончылася рэканструкцыя комплексу, у выніку якой ён набыў цяперашнія рысы[1]. У 1753 годзе на ахвяраваньні Я. Юдзіцкага пры кляштары заснавалі брацтва Сьвятой Ганны. У XVIII ст. пры кляштары існавала школа філязофіі, дзе ў 1753—1799 гадох было 8—10 студэнтаў і 2 выкладаньнікі[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Менск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Комплекс цярпеў ад пажараў 1809 і 1835 гадоў. У 1810—1817 гадох з паўднёвага боку ад касьцёла збудавалі гандлёвыя рады. На 1830 год у кляштары было 12 манахаў і 12 студэнтаў.
Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 29 жніўня 1864 году расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і адабралі будынкі ў Сьвятога Пасаду. Касьцёл прыстасавалі пад палкавую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), якую асьвяцілі пад тытулам Сьвятых Кірыла і Мятода, а кляштарныя карпусы ператварылі ў кашары Каломенскага пяхотнага палку і вязьніцу. У 1872[3] годзе будынак касьцёла часткова зруйнавалі і прыстасавалі пад архіў.
Найноўшы час
рэдагавацьУ пачатку 1960-х гадоў унутраную прастору касьцёла падзялілі на паверхі 2 жалезабэтоннымі перакрыцьцямі. У 1984 годзе над касьцёлам аднавілі зьнішчаны расейскімі ўладамі фігурны шчыт (архітэктар Г. Босак). 3 1992 году ў ім знаходзіцца Архіў навукова-тэхнічнай дакумэнтацыі і Архіў-музэй літаратуры і мастацтва Беларусі.
З 19 сакавіка 2005 году сябры рымска-каталіцкай парафіі Сьвятога Язэпа ладзіць штодзённыя вячэрнія малебны за вяртаньне будынка касьцёла вернікам. 15 ліпеня 2009 году ўпаўнаважаны ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў Беларусі Леанід Гуляка заявіў, што касьцёл бэрнардынаў ня могуць вярнуць каталікам праз тое, што няма сховішча, куды можна перамясьціць фонды архіваў[4].
У 2014 годзе былы кляштар рэканструявалі пад гатэль, адкрыцьцё якога прымеркавалі да Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 году[5].
Архітэктура
рэдагавацьКасьцёл
рэдагавацьКасьцёл — 3-нэфавая 6-слуповая бязьвежавая базыліка з 5-граннай апсыдай пад агульным высокім 2-схільным дахам. Бакавыя нэфы ўтвараюць 3 злучаныя паміж сабой капліцы, накрытыя 1-схільнымі дахамі. У архітэктуры пануе плястычны сылюэт галоўнага фасада, які мае хвалістую паверхню, падзеленую 4 шырокімі янічнымі пілястрамі на 3 часткі. Цэнтральная частка завяршаецца фігурным шчытом з бакавымі валютамі. Уваход мае выгляд шырокага парталу. Над ім месьціцца вялікае аркавае акно хораў, абапал якога паміж пілястрамі — нішы, дзе стаялі стукавыя скульптуры сьвятых. Сьцены бакавых фасадаў падзяляюцца аркавымі і лучковымі аконнымі праёмамі і шырокімі пілястрамі ў прасьценках, контрфорсамі на апсыдзе.
Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычнымі скляпеньнямі ў бакавых нэфах і крыжовымі ў капліцах. Цэнтральны нэф перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем (не захавалася). У тоўшчы сьцяны галоўнага фасада — вітыя ўсходы на хоры і ў крыпту. Дэкор і росьпісы 9 алтароў, з выняткам ляпніны капітэляў пілястраў і слупоў, не захаваліся. У крыпце знаходзіліся пахаваньні Завішаў, Кансоўскіх, Тышкевічаў, Хмараў ды іншых прадстаўнікоў шляхецкіх родаў.
Кляштар
рэдагавацьКляштар — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаецца да касьцёла з паўночнага ўсходу. Архітэктурны рытм фасадаў ствараюць прастакутныя аконныя праёмы і пілястры ў прасьценках. Плян галерэйны. Усярэдзіне месьціліся манаскія кельлі, трапезная, бібліятэка і інш.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
З боку Татарскіх агародаў, 1863 г.
-
Зь вежы езуіцкага калегіюму, 1865 г.
-
каля 1900 г.
-
1903 г.
-
Кляштарная камяніца, 1902 г.
-
1902 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
З касьцёла дамініканаў, да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
З боку Сьвіслачы, 1918 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
1927 г.
-
да 1941 г.
-
да 1941 г
-
Нямецкі аэрафотаздымак, 1941 г.
-
Нямецкі аэрафотаздымак, 10.09.1941 г.
-
1941—1943 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд жаночага і мужчынскага кляштараў
-
Галоўны фасад
-
З боку апсыды
-
Кляштар
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Печанко С. «Мінская спадчына» зноў бярэцца за кляштар бернардзінцаў і касцёл Св. Язэпа // «Наша Ніва», 29 студзеня 2010 г.
- ^ Дзянісаў У. Менскі кляштар бернардзінцаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 294.
- ^ Дзянісаў У. Мінскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 332.
- ^ Мінскі кляштар бернардзінцаў вернікам не аддадуць // Наша Ніва. 15 лiпеня 2009 г.
- ^ Как кельи переделали в номера. Фоторепортаж из новой гостиницы «Монастырская» (рас.). onliner.by (27.03.2014). Праверана 14 траўня 2014 г.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000081 |