Касьцёл Перамяненьня Пана (Новая Мыш)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Перамяненьня Пана
| |
Касьцёл Перамяненьня Пана
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Новая Мыш |
Каардынаты | 53°08′18.0″ пн. ш. 25°54′31.0″ у. д. / 53.138333° пн. ш. 25.908611° у. д.Каардынаты: 53°08′18.0″ пн. ш. 25°54′31.0″ у. д. / 53.138333° пн. ш. 25.908611° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
Дата заснаваньня | 1641, 1825 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Перамяненьня Пана | |
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы |
Касьцёл Перамяненьня Пана — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Новай Мышы. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл у Новай Мышы збудаваў у 1641 годзе падканцлер Казімер Леў Сапега[1]. У 1660 годзе кашталян наваградзкі Мікалай Юдзіцкі запрасіў у мястэчка езуітаў, якія ў 1667 годзе заснавалі тут місію, і надаў ім маёнтак Мыш «дзеля адукацыі моладзі».
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Новая Мыш апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. Па пажары на Рынку, на месцы згарэлага драўлянага ў 1825 годзе нашчадкі Сапегаў збудавалі новы мураваны касьцёл. Паводле зьвестак за 1912 год, парафія налічвала каля 5000 чалавек.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму з рысамі рэтраспэктыўна-гатычнага стылю. Гэта прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам з 3-граннай апсыдай і 2-яруснымі закрысьціямі. Галоўны фасад вылучаецца портыкам з 4 парамі калёнаў і высокім трыкутным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца стральчатымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, 2-ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках. Франтон завяршае шатровая 4-гранная сыгнатурка.
Унутры шырокі нэф перакрываецца лучковым драўляным скляпеньнем, бакавыя сьцены падзяляюцца пілёнамі. На хорах, абапёртых на калёны, знаходзіцца дэкараваны ў стылі ракако арган (1762 год). У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя у касьцёл з адабранага ў каталікоў уладамі Расейскай імпэрыі касьцёла Сьвятой Яўхіміі пры кляштары бэнэдыктынак у Нясьвіжы перанесьлі 3 драўляныя разныя алтары, выкананыя ў XVII ст. у стылі ракако, і амбон (1745 год). Галоўны алтар — 2-ярусны, на высокім цокалі, абапал якога на кранштэйнах устаноўлены скульптуры Сьвятога Станіслава і Маці Божай зь дзіцем. Матывы разьбы: вінаградная лаза з гронкамі, разеткі, ракавіны, пальмэты, акант, пуцьці. Бакавыя алтары паводле кампазыцыі паўтараюць цэнтральны[2].
Касьцёл атачае паркан з 3-аркавай мураванай брамай і 2-яруснай шатровай званіцай.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
травень 1916 г.
-
травень 1916 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Брама
-
Інтэр’ер
-
Арган
-
Амбон
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Паркавая, 38
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 259.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 260.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000060 |
- Касьцёл Перамяненьня Пана ў Новай Мышы, Radzima.org
- Новая Мыш — парафія Перамяненьня Пана. Catholic.by. Праверана 15 лютага 2014 г.