Фрыдэрык Сапега (да 1599—1650) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода амсьціслаўскі (з 1647).

Фрыдэрык Сапега
Фрыдэрык Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709
Фрыдэрык Сапега. Партрэт з Коданскай галерэі, 1709

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся да 1599
Памёр 1650(1650)
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Мікалай Сапега
Багдана з Масальскіх
Дзейнасьць вайсковец

Трымаў Астрынскае староства (з 1611).

Біяграфія

рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Мікалая і Багданы з Масальскіх.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, з 1599 працягваў адукацыю ў Інгальштаце.

У 1620 атрымаў пасаду падкаморыя віцебскага. Абіраўся паслом на соймы 1624, 1632, 1646, 1648 (у апошніх двух, відаць, ня ўдзельнічаў з прычыны пагаршэньня здароўя).

Браў удзел у вайне са Швэцыяй у 1626—1629, выправе на Смаленск у 1633—1634.

Першы раз ажаніўся з Крыстынай Пацей (у 1623), другі — з Ганнай Пац (у 1644). Нашчадкаў не пакінуў.

Пахавалі Ф. Сапегу ў манастыры базылянаў у Чарлёне[2].

  1. ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 61. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 61.

Літаратура

рэдагаваць