Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

саюзная рэспубліка СССР

Карэла-Фі́нская Саве́цкая Сацыялісты́чная Рэспу́бліка, Карэла-Фінская ССР (КФССР) — адна з рэспублік Саюзу Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Існавала ў 1940—1956 гадах.

Саюзная рэспубліка ў складзе СССР
Карэла-Фінская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка
лац. Kareła-Finskaja Savieckaja Sacyjalistyčnaja Respublika
па-фінску: Karjalais-suomalainen sosialistinen neuvostotasavalta
Сьцяг Герб
Дэвіз Kaikkien maiden proletaarit, liittykää yhteen!
Гімн гімн Карэла-Фінскай ССР[d]
31 сакавіка 1940 — 16 ліпеня 1956
Кароткая назва Карело-Финская ССР, Карэла-Фінская ССР, Карэла-Фінская ССР і Карело-Фінська РСР
Сталіца Петразаводзк
Афіцыйная мова карэльская мова, расейская мова і фінская мова
Форма ўраду савецкая рэспубліка
Насельніцтва
  • 651 300 чал. (1959)
Валюта савецкі рубель

Утварэньне

рэдагаваць

Пасьля заканчэньня Савецка-фінскае вайны й падпісаньня Маскоўскае мірнае дамовы, 31 сакавіка 1940 году на VI сэсіі Вярхоўнага Савету СССР быў прыняты закон пра перадачу Карэльскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы тых тэрыторыяў, якія былі занятыя Савецкім Саюзам (Карэльскага пярэсмыка й Паўночнага Прыладажжа), а таксама пра ператварэньне КАССР у Карэла-Фінскую ССР. Сталіцай КФССР засталося места Петразаводзк.

На думку некаторых гісторыкаў, КФССР уяўляла пагрозу для Фінляндыі, бо магла быць патэнцыйным «зачынам» для яе далучэньня да СССР[1], падобна як наяўнасьць у складзе СССР нацыянальных рэспублік БССР і УССР стала прычынаю для далучэньня Заходняе Беларусі і Заходняе Ўкраіны. На карысьць гэтае тэорыі кажа тое, што раней, 1 сьнежня 1939 году на тэрыторыі СССР быў абвешчаны г. зв. Народны Ўрад зь фінскіх камуністаў на чале з Ота Куусіненам, які потым узначаліў КФССР[2].

Гісторыя

рэдагаваць

У ходзе савецка-фінскай вайны 1941—1944 гг. значная частка Карэла-Фінскай ССР (за выключэньнем тэрыторыяў, што раней належалі Фінляндыі), была акупаваная фінскім войскам і часьцямі нямецкага вэрмахту. У гэты час сталіцай рэспублікі было места Беламорск, які ня быў узяты. Фінскія войскі былі разгромленыя ў Карэліі ўлетку 1944 у выніку Выбарска-Петразаводзкай апэрацыі.

У 1944 годзе ў рамках агульнасаюзнай адміністрацыйнай рэформы Выбарскі й Кексгольмскі (Прыазерскі) раёны былі перададзеныя са складу КФССР да складу РСФСР і ўвайшлі да Ленінградзкае вобласьці.

Нацыянальны склад

рэдагаваць
 
Сьпявачка Люся Тэпанэн, выканаўцы Тойва Вайнанэн і Максім Гаўрылаў прадстаўляюць КФССР на Другім Міжнародным фэсьце моладзі й студэнтаў у Будапэшце (1949)

«Тытульнае» карэльскае і фінскае насельніцтва, у адрозьненьне ад іншых савецкіх рэспублік, было нацыянальнай меншасьцю цягам усяго часу існаваньня рэспублікі. На 1939 год, яшчэ да вайны й далучэньня Карэльскага пярэсмыка й Прыладажжа, частка прыбалтыйска-фінскага насельніцтва (карэлы, фіны і вэпсы) у Карэльскай АССР склала 27%[3], а згодна зь перапісам 1959 году, праведзеным ужо пасьля скасаваньня рэспублікі, яна зьнізілася да 18,3%[4]. Фінскае і карэльскае насельніцтва далучаных у 1940 годзе заходніх земляў Карэліі (больш за 400 тыс. чал.), адразу эвакуявалася ў цэнтральныя раёны Фінляндыі, а, вярнуўшыся, праз вайну зноў пакінула Карэлію ў 1944 годзе.

Скасаваньне

рэдагаваць

16 ліпеня 1956 году КФССР была паніжаная ў статусе да Аўтаномнай рэспублікі і вернутая да складу РСФСР. Пры гэтым зь яе назвы было прыбранае слова «фінская» (Карэльская АССР).