Карыятавічы
Карыятавічы — літоўскі княскі род, нашчадкі Карыята. Галіна Гедзімінавічаў.
Карыятавічы лац. Karyjatavičy | |
Герб Карыятавічаў | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Першы з роду | Карыят |
Прозьвішча
рэдагавацьКарыята або Карыета (Cariatto, Carietto) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кар- (-кор-) (імёны ліцьвінаў Каргоўт, Караман, Карымунт; германскія імёны Caragolt, Caroman, Karmunt) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі'[2] або гоцкага[3] і бургундзкага kara 'турбота, клопат'[4], а аснова -ют- (-ят-) (імёны ліцьвінаў Ютэль, Вілят, Даўят; германскія імёны Jutilo, Wiliatus, Dowyatt) — ад гоцкага iuþa, старагерманскага joþ 'дзіцё, народзінец, нашчадак'[5]. Такім парадкам, імя Карыят азначае «цяжкі народзінец»[6].
Адпаведнасьць імя Карыят германскаму імю Cariatto (Carietto, Charietto) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[7].
Паходжаньне
рэдагавацьПаводле летапісаў Вялікага Княства Літоўскага, братоў Карыятавічаў Юрыя, Аляксандра і Канстантына вялікі князь Альгерд у 1362 годзе ўзяў у выправу супраць татараў. У выніку бітвы на Сініх Водах да Вялікага Княства Літоўскага была далучаная Падольская зямля, дзе Карыятавічы былі пасаджаныя намесьнікамі, «пачалі бараніць Падольскую зямлю ад татараў» і збудавалі гарады Смотрыч, Бакоту, Камянец-Падольскі.
Зь іншых крыніц паходзяць зьвесткі пра яшчэ некалькіх Карыятавічаў. Відаць, першыя ўладаньні на Падольлі Карыятавічы атрымалі ад князя Любарта, які вёў змаганьне за Падольле з польскім каралём Казімерам III па сьмерці апошняга падольскага князя Баляслава (Юрыя) Трайдзенавіча[8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 784.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ K // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Schmittlein R. Noms de personnes germaniques peu connus dans le Libro di Montaperti // Revue internationale d’onomastique. Nr. 1, 1960. P. 43.
- ^ Пазднякоў В. Карыятавічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 66.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0