Смотрыч
Смо́трыч (па-ўкраінску: Смотрич) — рака ва Ўкраіне, у межах Хмяльніцкай вобласьці. Ёсьць левым падольскім прытокам Днястру (басэйн Чорнага мора).
Смотрыч | |
Смотрич | |
Рака Смотрыч | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | ля сяла Нямічынцы |
Вусьце | Днестар |
Краіны басэйну | Украіна |
Вобласьці | Хмяльніцкая вобласьць і Украіна[1] |
Даўжыня | 169 км |
Плошча басэйну | 1800 км² |
Апісаньне
рэдагавацьДаўжыня 169 км, плошча басэйну 1800 км². Рэчышча зьвілістае, у нізоўях утварае два рукавы. Пераважная шырыня рэчышча 10—15 м, найбольшая — 40 м. Даліна пераважна вузкая, у многіх месцах каньёнападобная. Ухіл ракі 1,3 м/км. Абалона часта перарывістая, шырынёй да 0,6 км; месцамі звужаецца да 20—50 м.
Рака прыдатная для сплаву ад мястэчка Смотрыч да вусьця.
Разьмяшчэньне
рэдагавацьСмотрыч бярэ пачатак з крыніц блізу вёскі Нямічынцы. Цячэ пераважна на поўдзень Падольскага ўзвышша. Упадае ў Днестар на паўднёвы захад ад вёскі Вусьце.
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- 10 км перад Камянцом-Падольскім пачынаецца Смотрыцкі каньён. Вапняковыя сьценкі дасягаюць 50 м. Там жа пастаянныя і сэзонныя вадаспады, рэліктавыя расьліны на берагах і на скальных утварэньнях.
- Уздоўж даліны Смотрычу разьмешчаныя маляўнічыя Тоўтры — рэшткі старажытных каралавых рыфаў у выглядзе востравыступаючых пагоркаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьСмотрыч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ сэрвэр назваў GEOnet — 2018.