Карпілаўка (Лагойскі раён)

вёска ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Карпі́лаўка[1]вёска ў Янушкавіцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Даўняя ўласнасьць роду Лявіцкіх.

Карпілаўка
трансьліт. Karpilaŭka
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх у Карпілаўцы. Малюнак зроблены Ўладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.
Пагорак пры сядзібе Лявіцкіх у Карпілаўцы. Малюнак зроблены Ўладзіславам Галубком 14 лістапада 1916 году.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Лагойскі
Сельсавет: Янушкавіцкі
Насельніцтва: 1 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1774
Паштовы індэкс: 223124
СААТА: 6232880071
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°12′23.78″ пн. ш. 27°30′9.58″ у. д. / 54.2066056° пн. ш. 27.5026611° у. д. / 54.2066056; 27.5026611Каардынаты: 54°12′23.78″ пн. ш. 27°30′9.58″ у. д. / 54.2066056° пн. ш. 27.5026611° у. д. / 54.2066056; 27.5026611
Карпілаўка на мапе Беларусі ±
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Карпілаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На ўскрайку вёскі знаходзяцца рэшткі сядзібы беларускага празаіка Ядвігіна Ш. (уваходзяць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь).

Гісторыя

рэдагаваць

Да 1832 году вёска належала Тэкле Лявіцкай. Гэта быў невялікі фальварак з адным селянінам і адным парабкам. 22 лютага 1832 году Карпілаўку купіў дзед беларускага празаіка Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.) Франц Лявіцкі, і ў 1880-х гадох яе ўладальнікам стаў бацька пісьменьніка Іван Лявіцкі, Францаў сын[2].

Сядзіба Лявіцкіх

рэдагаваць

Пасьля сьмерці Івана Лявіцкага гаспадаром Карпілаўкі становіцца яго сын Антон, пазьней вядомы пад творчым псэўданімам Ядвігін Ш. У 1897 годзе, замест раней спаленага дома, ён будуе тут новы — драўляны, з мэзанінам і вэрандай[3], узводзіць вялікі на той час сад, прывозіць экзатычныя дрэвы: серабрыстыя таполі, канадзкія клёны, лістоўніцы і атуляе імі сваю сядзібу[4]. Тут зьбіраецца неблагаё бібліятэка, у якой, апрача польскіх, францускіх кніг, зьяўляюцца кнігі і беларускія, і пра Беларусь[4]. Маёнтак Ядвігіна Ш.[5] часта наведваў Янка Купала.[6] Знаёмства Купалы і Лявіцкага пачалося ў 1904 годзе і доўжылася шмат гадоў. У Карпілаўку да Лявіцкага Купала хадзіў спачатку з засьценку Селішчы, дзе жылі тады маці і сёстры Купалы, а з 1911 году з фальварку Акопы, што за 1,5 км празь лясок ад Карпілаўкі.[7] Менавіта ў Антона Лявіцкага малады паэт убачыў багаты збор беларускіх выданьняў, што перавярнула яго сьветапогляд. Лічыцца, што якраз тады Ядвігін Ш. пераканаў Купалу пісаць на беларускай мове[3]. Ядвігіна Ш. безь перабольшваньня называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры.[8] Пра сустрэчы зь Ядвігіным Ш. Купала пазьней успамінаў:

  У пэрыяд 1904—1906 гг. …я пазнаёміўся зь Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседзтву). Гэта была для мяне вялікая падзея. Я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які быў ня толькі пісьменьнікам, але і пісаў па–беларуску. 3ь ім я вельмі зблізіўся. Ён мне шмат расказваў пра незнаёмыя мне дагэтуль пісьменьніцкія справы і г. д. Чалавек ён быў з вышэйшай адукацыяй (праўда, унівэрсытэту з-за рэвалюцыйных справаў не закончыў), прытым вельмі цікавым і дасьціпным субяседнікам[9]  

Адзіная дачка Ядвігіна Ш., Ванда Лявіцкая, пра сустрэчы яе бацькі зь Янкам Купалам успамінала:

  Купала прыходзіў да нас браць кнігі. Чытаў тату свае вершы і ў хуткасьці стаў друкаваць іх у «Нашай ніве». 3 татам яны вялі доўгія гутаркі…  

Увесну 1912 году Янка Купала першы раз чытаў тут нованапісаную п’есу «Паўлінка»[3]. І пасьля сьмерці гаспадара Карпілаўкі Купала неадноўчы наведваў гэты ўтульны дом. Янка Купала быў хросным бацькам унучак А. Лявіцкага — Люцыі і Алесі. Прыяжджаў сюды са сваёй жонкай, прывозіў сваім хрэсьніцам гасьцінцы[10].

 
Дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы. Малюнак-рэканструкцыя В. Маркаўца.

У Карпілаўцы гасьцявалі Ўладзіслаў Галубок, Зьмітрок Бядуля[3] і Максім Багдановіч[11].

Першы наскок сядзіба зьведала ў 1917 годзе, калі яе разрабавалі. Жонка пісьменьніка Люцыя Лявіцкая жыла тут да 1929 году пакуль яе не раскулачылі і фальварак ня быў канфіскаваны. Дом неўзабаве засялілі жыхарамі з навакольных хутароў — у ім жыло шэсьць сем’яў. У 1930-я гады сядзіба была разрабаваная і раскіданая дашчэнту[12]. Сучасныя вясковыя старажылы апісваюць гісторыю і выгляд колішняй сядзібы наступным чынам:

  А дому даўно няма. Як удаву ягоную з сынамі НКВД забрала, так і стаяў. Пакуль калхоз некуды яго не прадаў. А дом прыгожы быў, з балконам і рознакаляровымі вакенцамі. А пасьля яшчэ доўга нашы мужыкі падмуркі рылі. Усё нейкае золата шукалі[13]  

У 1992 годзе амаль праз шэсьцьдзясят гадоў, унучкі Лявіцкага — Люцыя ды Алеся прыязджалі наведаць радавое гнязду сваіх продкаў[12].

У цяперашні час ад сядзібы засталіся толькі фрагмэнты парку, рэшткі саду, крыніца і водная сыстэма. Нядаўна на месцы сядзібы ўсталяваны ахоўны знак.[8] На абсягу вёскі ўтвораны несанкцыянаваны сьметнік[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 1 чалавек
  • 1999 год — 2 чалавекі

Вядомыя выхадцы

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 260
  2. ^ Уладзімір Содаль Летуценнік з Карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 70.
  3. ^ а б в г д Святлана Ішчанка Купала не пазнаў бы Карпілаўку…. Культура. Праверана 2 жніўня 2011 г.
  4. ^ а б Уладзімір Содаль Летуценнік з карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 71.
  5. ^ Месца знаходжаньня колішняй сядзібы Лявіцкіх на мапе Google google.com Праверана 24 лістапада 2011 г.
  6. ^ Людміла Рублеўская (23 лютага 2009) Ядвигин Третий и единственный (рас.). Советская БелоруссияПраверана 2 жніўня 2011 г.
  7. ^ Янкаў вянок Газэта «Культура» Праверана 24 лістапада 2011 г.
  8. ^ а б У пошуках купалаўскіх хутароў Газэта «Звязда» Праверана 24 лістапада 2011 г.
  9. ^ Я. Купала Зб. тв.: У 7т. Т. 7.С. 431—432
  10. ^ Шляхам Купалы – шляхам Коласа / Рэд. Н. Плыткевіч // Выд. УП Рыфтур. – Мн., 2010. – С. 37.
  11. ^ Уладзімер Содаль Ядвігін Ш. і Максім Багдановіч. Наша НіваПраверана 2 жніўня 2011 г.
  12. ^ а б Уладзімір Содаль Летуценнік з карпілаўкі // Роднае слова. — 1994. — № 1. — С. 73.
  13. ^ Зьміцер Бартосік Карпілаўка. Падарожжа на сялібу Антона Лявіцкага. Наша НіваПраверана 2 жніўня 2011 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000250

  Карпілаўка (Лагойскі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў