Мэзанін
архітэктурны элемэнт
Мэзанін — надбудова над сярэдняй часткаю жылога дома (у сядзібах і гарадзкіх дамах). У мэзаніне звычайна зьмяшчаліся жылыя ці дапаможныя памяшканьні, у палацах і замках — парадныя і абарончыя залі. На фасадах мэзанін афармляўся галерэямі, бальконамі, франтонамі ці шчыпцамі.
Літаратура
рэдагаваць- Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.