Капскія
Ка́пскія[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Сьвіслачы. Уваходзяць у склад Турынскага сельсавету Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 14 км на паўнач ад раённага цэнтру, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы (лінія Менск — Асіповічы).
Капскія лац. Kapskija | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Турынскі |
Насельніцтва: | 45 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°37′14″ пн. ш. 28°8′10″ у. д. / 53.62056° пн. ш. 28.13611° у. д.Каардынаты: 53°37′14″ пн. ш. 28°8′10″ у. д. / 53.62056° пн. ш. 28.13611° у. д. |
± Капскія |
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку ХХ ст. у Кліноцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
На 1917 году урочышча, пазьней — вёска.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году Капскія займалі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Капскія абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад БССР. У жніўні 1919 — ліпені 1920 году вёска знаходзілася пад польскай уладай. З 1927 да 1939 году цэнтар Пудзіцкаслабадзкога сельсавету.
З чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У 1944 годзе было загублена 494 жыхары.
Да 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Ананіцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 год — 24 двары, 165 жыхароў
- пачатак ХХ ст. — 21 двор, 201 жыхар
- 2002 год — 32 двароў, 64 жыхары
- 2009 год — 45 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі