Вежа
Ве́жа — асобнае збудаваньне ці частка будынка, вышыня якога значна перавышае сваю шырыню, дыямэтар ці таўшчыню. Вежы выконваюць розныя функцыі, вельмі пашыраным было будаўніцтва вежаў у Сярэднявеччы, перш за ўсё для абароны. Адрозьненьнямі вежаў ад хмарачосаў зьяўляюцца адсутнасьць падзела на паверхі і невялікі нутраны аб’ём, то бок бывае, што ён увесь заняты толькі лесьвіцай. Як інжынэрны будынак вежа адносіцца да антэна-мачтавых будынкаў. Вежы могуць быць пабудаваны з дрэва, мэталу, каменьня, сталі або бэтону.
У наш час будуюцца вежы ўвогуле без унутранага аб’ёму (Эйфэлева вежа), большасьць зь якіх выкарыстоўваецца для тэлекамунікацыйных патрэбаў. Такія вежы маюць назоў «вышкі». Часьцей за вышкі выкарыстоўваюць для разьмяшчэньня на іх антэна-фідэрнага абсталяваньня. Напрыклад, апэратары сотавай сувязі разьмяшчаюць на вежах радыёрэлейныя і панэльныя антэны. Калі вышыня антэна-мачтавага збудаваньня (АМЗ) перавышае 45 мэтраў, тады трэба ўсталёўваць на ёй сыстэму сьветлаагароджы, што неабходна для забесьпячэньня бясьпекі палётаў лятальных апаратаў.
Вежы зьяўляюцца вэртыкальнымі канструкцыямі. Часьцяком яны звужаюцца па кірунку да кончыка паводле статычных чыньнікаў. Але існуюць вежы з адрознай канструкцыяй, як то Пізанская вежа, якія паўсталі альбо з-за нераўнамернага сьсяданьня, альбо былі адмыслова пабудаваныя з кутом нахілу да вэртыкалі.
Функцыі
рэдагавацьСтратэгічныя
рэдагавацьНа працягу ўсёй гісторыі вежы забясьпечвалі ўладальнікам абарончыя перавагі, дазваляючы ім пазьбягаць сустрэчы з ворагам на палях бітваў, а таксама даючы перавагу ў лепшым аглядзе навакольных мясьцінаў. Будаваліся пераважна вакол населеных пунктаў і разам з абарончымі сьценамі складалі супольную канструкцыю па абароне насельніцтва ад ворагаў. Сёньня вежы стратэгічнага прызначэньня па-ранейшаму выкарыстоўваюцца ў турмах, вайсковых лягерах і абарончых пэрыметрах.
Энэргітычныя
рэдагавацьВыкарыстоўваючы свабоднае падзеньне, калі прадметы і рэчы наўпрост праз гравітацыю імкнуцца ўніз, вежу можна выкарыстоўваць дзеля захоўваньня грануляваных або вадкіх прадметаў, як то ваданапорныя вежы. Таксама такія вежы можна выкарыстоўваць дзеля сьвідраваньня зямлі з мэтай выпампоўкі нафты з-пад зямлі.
Сувязь
рэдагавацьУ гісторыі простыя вежы, як то маякі, званіцы, гадзіньнікавыя вежы і мінарэты, былі пабудаваныя дзеля зносінаў на далёкай адлегласьці, адной з самых раньніх сучасных вежаў такога тыпу была Шухаўская вежа. У апошні час дзеля гэтае функцыі выкарыстоўваюцца радыёвышкі і перадавальнікі мабільнай сувязі, пашыраючы дыяпазон іхнага сыгналу. Вежа CN Tower ў Таронта ў канадзкім штаце Антарыё была пабудаваная як вежа сувязі, з магчымасьцю выступаць як перадавальнікам, гэтак і рэтрансьлятарам[1][2][3]. Акрамя таго, архітэктура гэтые вежы зрабіла яе яшчэ і турыстычнай славутасьцю, асабліва праз самую высокую ў сьвеце назіральную пляцоўку, якая месьціцца на 147 паверсе[4][5][6].
Транспартныя
рэдагавацьВежы таксама выкарыстоўваюцца дзеля падтрымкі вісячых мастоў і могуць дасягаць вышыняў самых высокіх хмарачосаў. Яны часьцей за ўсё выкарыстоўваюцца ў якасьці апоры для мастоў такіх тыпаў. Выкарыстаньне пілёнаў, простых вежападобных канструкцыяў, таксама вельмі важна для будаўніцтва чыгуначных мастоў, сытэмаў масавага транспартнага транзыту і партоў. Кантрольныя вежы выкарыстоўваюцца для забесьпячэньня бачнасьці, каб дапамагчы накіраваць рух самалётаў і гэлікоптэраў.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Compare Data: Results». The Skyscraper Center.
- ^ «CN Tower retains world record as tallest 'tower'». Toronto Star.
- ^ «Canada's Wonder of the World». CN Tower.
- ^ «The CN Tower is Dead. Long Live The CN Tower!». The Torontoist.
- ^ «CN Tower celebrates 30th birthday». Broadcast News.
- ^ «World Wonders and Facts at a Glance». CN Tower.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- 14 Most Famous Towers in the World. Touropia (анг.)
- World's Tallest Towers. Infoplease (анг.)