Ураджай (выдавецтва)

выдавецтва з Беларусі

«Ураджа́й» (да 21 жніўня 1963 году — Сельгасвыд БССР) — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, якое працавала з 9 траўня 1961 году да 2002 году ў Мінску.

«Ураджай»
Выява лягатыпу
Тып Унітарнае прадпрыемства
Заснаваная 9 траўня 1961 (63 гады таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск
Закрытая 2002
Галіна Выдавецкая
Прадукцыя Кнігі
Матчына кампанія Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь

Гісторыя

рэдагаваць

Заснавана 9 траўня 1961 году як спэцыялізаванае выдавецтва «Сельгасвыд БССР» Мінсельгасу БССР. З 21 жніўня 1963 году мела назву «Ураджай». У 2002 годзе выдавецтва ўвайшло ў склад выдавецтва «Беларусь».

Дзейнасьць

рэдагаваць

Выпускала літаратуру для патрэб сельскай гаспадаркі па пытаньнях земляробства, расьлінаводства, жывёлагадоўлі, эканомікі і кіраваньня, сельскагаспадарчага будаўніцтва, навукова-тэхнічнага прагрэсу, мэліярацыі, вядзеньня прысядзібнай і фэрмэрскай гаспадаркі, падручнікі, навуковыя і мэтадычныя дапаможнікі і даведнікі, таксама літаратуру па сумежных галінах навуковай і гаспадарчай дзейнасьці (біятэхналёгіі, экалёгіі, прыродазнаўстве і прыродакарыстаньні, генэтыцы, сэлекцыі, лясной, воднай гаспадарцы, мэдыцыне, машынабудаваньні, перапрацоўчай прамысловасьці, таваразнаўстве і інш.).

Выдавала таксама мастацкую і слоўнікавую літаратуру, працы па беларусазнаўстве. Гістарычная тэматыка самастойнымі разьдзеламі ўключалася ў падручнікі, у асобных выданьнях асьвятлялася гісторыя разьвіцьця розных галін сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай навукі, адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў, эканомікі, зьмен аграрнай палітыкі, разьвіцьця розных сыстэм прыродакарыстаньня, гісторыя вёскі і сялянскага побыту, народных традыцый, духоўнай спадчыны, роля выдатных асобаў у гістарычных працэсах краіны. Зь сярэдзіны 1990-х гадоў выдавецтва ўдзельнічала ў выданьні гісторыка-дакумэнтальных хронік «Памяць», з 1998 году пачало выпуск кніг па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, літаратуры, усеагульнай гісторыі.

Літаратура

рэдагаваць