Каляды (Берасьцейская вобласьць)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Каляды́[3] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 300 м на паўднёвы ўсход ад аўтадарогі Слонім — Высокае (Р85), за 300 м на паўднёвы захад ад правага берагу ракі Градаўка, за 14 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 27 км на поўнач ад Берасьця. Уваходзіць у Відамлянскі сельсавет.
Каляды | |
трансьліт. Kaliady | |
Першыя згадкі: | 19 стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Відамлянскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 1 чал. (2005)[1] |
колькасьць двароў: | 1[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225067[2] |
СААТА: | 1240808041 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′24″ пн. ш. 23°43′49″ у. д. / 52.30667° пн. ш. 23.73028° у. д.Каардынаты: 52°18′24″ пн. ш. 23°43′49″ у. д. / 52.30667° пн. ш. 23.73028° у. д. |
± Каляды |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у складзе фальварку Алешкавічы, маёнтку Трасьцяніца, уласнасьць Патоцкіх.
- 1833: паводле 8-й рэвізіі ў вёсцы 5 двароў, 34 сялянскія душы.
- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў складзе маёнтку Трасьцяніца, уладаньне баронаў Марэнгэймаў.
- 2-я палова XIX ст.: у Ратайчыцкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1897: паводле перапісу вёска ў Алешкавіцкай сельскай грамадзе, 7 двароў, 54 жыхары.
- 1905: 66 жыхароў.
- 1921: вёска ў складзе Турнаўскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у Відамлянскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 9 двароў, 41 жыхар.
- 1949: арганізаваны калгас «Свабодная праца».
- 1950: у калгасе «Кастрычнік».
- 1960: 26 жыхароў.
- 1970: 19 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2005 год — 1 жыхар, 1 двор[1]
- 1999 год — 1 жыхар
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе ААТ «Відамлянскае».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 51
- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 163
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 51.