Грэнляндзкая мова

(Перанакіравана з «Калаалісут»)

Грэнля́ндзкая мова (таксама грэнляндзкая эскімоская, саманазва: Kalaallisut) — мова інуіцкае групы эскімоскае галіны эскімоска-алеуцкае сям’і, на якой размаўляюць грэнляндцы. Афіцыйная мова Грэнляндыі — аўтаномнага ўтварэньня на востраве Грэнляндыя, якое ўваходзіць у склад Даніі. Колькасьць носьбітаў — прыкладна 57 тыс. чал.[4] Лінгвістычна блізкая інуіцкім мовам Канады, такім як інуктытут. Распаўсюджаная ўсходнім, паўднёва-заходнім і паўночна-заходнім узьбярэжжам Грэнляндыі.

Грэнляндзкая мова
Kalaallisut
Інуіцкія мовы й дыялекты на мапе Паўночнай Амэрыкі. Дыялекты грэнляндзкае мовы — яскрава-блакітным, карычневым і шэрым
Ужываецца ў Даніі
Рэгіён Грэнляндыя
Колькасьць карыстальнікаў
  • 56 200 чал. (2007)
Клясыфікацыя Эскімоска-алеуцкая сям'я
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Грэнляндыі[1]
Рэгулюецца Сакратарыятам па грэнляндзкай мове[2]
Статус: 1 дзяржаўная[d][3]
Пісьмо Greenlandic alphabet[d], Kleinschmidt orthography[d] і Scandinavian Braille[d]
Коды мовы
ISO 639-1 kl
ISO 639-2(Б) kal
ISO 639-2(Т) kal
ISO 639-3 kal

Мае некалькі дыялектаў, зь якіх літаратурным лічыцца заходні, ён быў афіцыйнай мовай Грэнляндыі з чэрвеня 2009. Іншыя дыялекты — усходні ды палярны.

Да 1 чэрвеня 2009 году грэнляндзкая была адной з афіцыйных моваў Грэнляндыі побач з дацкай. З 1 чэрвеня гэтага ж году грэнляндзкая сталася адзінай афіцыйнай мовай аўтаномнага рэгіёну, аднак большасьць прадметаў у адзіным мясцовым унівэрсытэце выкладаецца на дацкай мове.

Грэнляндзкая зьяўляецца полісынтэтычнай мовай, у якой карані ды суфіксы могуць дадавацца да слова ў вельмі вялікай колькасьці, робячы словы вельмі працяглымі. Стратэгія кадаваньня дзеяслоўных актантаў у мове эргатыўная — суб’ект непераходнага дзеяслову маркіруецца гэтак жа, як і аб’ект пераходнага дзеяслову, пры гэтым адрозьніваецца ад агенсу (аб’екту) пераходнага дзеяслову.

Назоўнікі зьмяняюцца паводле васьмі склонаў і маюць прыналежную форму. Дзеяслоў зьмяняецца паводле васьмі ладаў, узгадняецца з дапаўненьнем і дзейнікам у асобе й ліку. Назоўнікі і дзеясловы маюць складаную сыстэму словаўтварэньня. Асноўны парадак словаў у пераходным сказе — SOV (дзейнік-дапаўненьне-выказьнік). Падпарадкавальныя сувязі ўтвараюцца пры дапамозе асаблівых падпарадкавальных ладаў. Г.зв. «чацьвертая асоба» дазваляе маркіраваць суб’екты галоўнага й дадатковага сказу. У грэнляндзкай мове адсутнічае сыстэма граматычнага часу — часавыя зносіны звычайна выражаюцца кантэкстуальна шляхам часавых часьцінаў накшталт «учора», «цяпер» і г. д., альбо з дапамогаю суфіксаў або афіксаў зь відавымі значэньнямі і зьдзяйсьняльнасьцю розных дзеясловаў. На думку некаторых лінгвістаў, аднак, грэнляндзкі будучы час маркіруецца ў абавязковым парадку. Іншы прадмет дыскусіяў — наяўнасьць у грэнляндзкай інкарпарацыі: дэрывацыйнага працэсу стварэньня складаных прэдыкатаў зь іменнымі каранямі.

Пры сутыкненьні з новымі зьявамі, тэхналёгіямі, прадметамі і г. д. носьбіты грэнляндзкай мовы звычайна ўтвараюць новыя словы са спрадвечных каранёў, хоць у сучаснай грэнляндзкай існуе вялікая дзеля запазычваньняў дацкага ды ангельскага паходжаньня.

Грэнляндзкая мова выкарыстоўвае ў пісьмовасьці лацінскі альфабэт з пачатку калянізацыі ў XVII ст. Першая артаграфія створаная пратэстанцкім місіянэрам Самуілам Кляйншмітам у 1851 годзе, аднак праз стагодзьдзе яна стала сур’ёзна адрозьнівацца ад размоўнае мовы. У 1973 годзе адбылася фуднамэнтальная артаграфічная рэформа, якая спросьціла навучаньне мовы, што ў сваю чаргу прывяло рэзкага падвышэньня адсотку пісьменнага насельніцтва і падняцьця яго да адных з найвышэйшых у сьвеце[5]. 100% грэнляндцаў на цяперашні час пісьменныя[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Грэнляндзкая мова была прынесеная на тэрыторыю Грэнляндыі ў ХІІІ ст. людзьмі культуры Туле — непасрэднымі продкамі сучасных эскімосаў. Да гэтага ў Грэнляндыі існавалі культуры Дорсэт і Сакак, аднак іхныя мовы невядомыя.

Першыя апісаньні грэнляндзкае мовы прыпадаюць на XVII ст., а пасьля прыбыцьця на востраў дацкіх місіянэраў пачалося складаньне слоўнікаў і апісаньне граматыкі. Місіянэрам Паўлем Эгедэ ў 1750 годзе быў створаны першы слоўнік мовы, а ў 1760 годзе — складзеная іпершая граматыка[7].

Ад пачатку дацкае калянізацыі і да атрыманьня аўтаноміі ў 1979 годзе грэнляндзкая зазнавала ўплыў з боку дацкае мовы. У 1950-х гадох дацкая моўная палітыка была накіраваная на поўную замену грэнляндзкай мовы дацкай. Адукацыя, пачынаючы зь сярэдняе школы, і афіцыйнае справаводзтва адбываліся на дацкай мове[5].

Пасьля артаграфічнае рэформы пазыцыі грэнляндзкае мовы ўзмацніліся дзякуючы палітыцы г.зв. «грэнляндызацыі» грамадзтва, якая пачалася з узьнікненьнем аўтаноміі ў 1979 годзе. Ад гэтага моманту палітыка была накіраваная не на звужэньне галінаў дзейнасьці мовы, а на яе прасоўваньне ў афіцыйнай сфэры і ў адукацыі. З прычыны таго, што грэнляндзкая стала адзінай мовай пачатковай адукацыі, нават у дацкамоўных сем’ях дзеці растуць білінгвамі[8].

Да чэрвеня 2009 року грэнляндзкая й дацкая былі афіцыйнымі мовамі аўтаномнай Грэнляндыі, пасьля афіцыйны статус пачала мець толькі грэнляндзкая[1], што стварыла своеасаблівы прэцэдэнт: індзейская мова Паўночнай Амэрыкі зьяўляецца афіцыйнай у аўтаномнай тэрыторыі, але пры гэтым лічыцца ўразьлівай, знаходзячыся ў Чырвонай кнізе моваў ЮНЭСКА. З тых часоў, калі заходнегрэнляндзкі дыялект стаў выкарыстоўвацца ў якасьці стандарту і стаўся праз гэта дамінантным, ЮНЭСКА пачало лічыць ўразьлівымі іншыя дыялекты; для захаваньня ўсходнегрэнляндзкага дыялекту абмяркоўваецца прыняцьце шэрагу захадаў.

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Грэнляндзкая мова належыць да эскімоска-алеуцкіх моваў і блізкароднасная інуіцкім мовам Канады і Аляскі.

Брытанскі лінгвіст-паўночназнаўца Майкл Фортэск’ю ў сваёй працы Language Relations Across Bering Strait (1998) прапаноўвае сувязь між уральскімі, юкагірскімі, чукоцка-камчацкімі і эскімоска-алеуцкімі мовамі. Гэтая гіпотэза прапаноўвае г.зв. урала-сыбірскую макрасям’ю.

Дыялекты

рэдагаваць

Мова падзяляецца на тры дыялекты — калаалісут (заходні), паўночны (інуктун) і ўсходні (тунумііт).

Асноўным дыялектам грэнляндзкае мовы зьяўляецца калаалісут, які гістарычна палёг у аснову літаратурнае мовы. Колькасьць носьбітаў гэтага дыялекту ацэньваецца прыкладна ў 44 тыс. чал.[9], якія жывуць пераважна на поўдні й захадзе Грэнляндыі, у тым ліку й у адміністрацыйным цэнтры аўтаноміі горадзе Нуўк. Дыялект таксама вядомы пад тэрмінам заходнегрэнляндзкі дыялект.

На ўсходзе Грэнляндыі распаўсюджаны дыялект тунумііт (таксама вядомы як усходнегрэнляндкзі дыялект). Паводле сваіх структурных характарыстыкаў дыялект вельмі адрозьніваецца ад іншых дыялектаў грэнляндзкае мовы, праз што мае досыць шмат падставаў для вылучэньня некаторымі дасьледчыкамі ў якасьці асобнай мовы[10].

На поўначы востраву распаўсюджаны дыялект інуктун (у лінгвістычных працах таксама вядомы як палярны, паўночны, туле, аванэрсуарміютут). Носьбіты гэтага дыялекту складаюць этнічную групу інугуіт і жывуць пераважна на поўначы й паўночным захадзе Грэнляндыі (у прыватнасьці, у паселішчы Канаак і навакольных мясьцінах)[11]. Колькасьць носьбітаў налічвае блізу 800 чал.[9] Інуктун упершыню быў апісаны дацкімі дасьледчыкамі Кнудам Расмусэнам і Пэтэрам Фройхенам, якія вандравалі паўночнай Грэнляндыяй у пачатку XX ст. і заснавалі гандлёвы пункт на поўначы востраву. Інуктун ня мае ўласнай артаграфіі і не выкладаецца ў школах, аднак большасьць жыхароў Канааку ды іншых навакольных вёсак выкарыстоўвае дыялект у сваёй паўсядзённай камунікацыі. Зь лінгвістычнага пункту гледжаньня дыялект інуктун займае прамежкавае становішча між калаалісутам і інуктытутам — мовай эскімосаў геаграфічна блізкай Канады. Носьбіты інуктуну ўзьніклі ў Грэнляндыі меркавана толькі напрыканцы XVIII ст. перасяліўшыся з Канады[12]. Серад асноўных дыялекталягічных рысаў, што адрозьніваюць дыялект ад калаалісуту — узьнікненьне гуку /ç/[a] на месцы стандартнага /s/, больш шырокае зьяўленьне сьцячэньняў зычных і асаблівае ўжываньне некаторых асобных зычных (напрыклад, зычныя /s/, /ts/, /ɣ/, /ʁ/, /ɴ/ могуць паўставаць толькі ў сьцячэньнях зычных), а таксама некаторыя адрозьненьні ў граматыцы ды лексыцы.

Лінгвагеаграфія

рэдагаваць

Агульная колькасьць носьбітаў мовы складае каля 57 тыс. чал.[4], зь іх каля 50 тыс. чал. пражываюць у Грэнляндыі[4], астатнія — у Даніі за межамі Грэнляндыі. Астатняе насельніцтва Грэнляндыі, у прыватнасьці датчане ды іншыя эўрапейцы, размаўляюць на мове як на другой. Для 80-85% грэнляндзкая мова зьяўляецца асноўнай, для многіх — адзінай мовай камунікацыі. Толькі 12% ад насельніцтва Грэнляндыі, што складае блізу 6,5 тыс. чал., размаўляе толькі па-дацку.

Найбольш распаўсюджаны дыялект — калаалісут, які палёг у аснову грэнляндзкае мовы як афіцыйнай. Паўночны дыялект, туле, аванэрсуарміютут або інуктун, распаўсюджаны ў навакольлях места Каанаак, вельмі блізкі да канадзкае мовы інуктун. Усходні дыялект, або тунумііт, распаўсюджаны ў навакольлі востраву Амасалік і гораду Ітакартоормііт, зьяўляецца найбольш кансэрватыўным: у прыватнасьці, у ім адбылася мацнейшая асыміляцыя сьцячэньняў зычных, чым у заходнім[13].

Калааалісут падзяляецца на чатыры гаворкі. Першая распаўсюджаная паблізу места Ўпэрнавік і мае некаторыя агульныя рысы з усходнім дзякуючы, верагодна, мігрантам з адпаведных рэгіёнаў. Другая гаворка засяроджаная ў рэгіёне Уўманак — Кекертасуўл. Стандартызаваная літаратурная мова заснаваная на трэцяй, цэнтральнай гаворцы, на якой размаўляюць у Сісіміюце, каля Нуўку і да Маніітсаку на поўдзень. Паўднёвая гаворка распаўсюджаная каля Нарсаку і Какартаку[7].

У табліцы вышэй прыведзеныя адрозьненьні ў гучаньні слова «людзі» на трох розных дыялектах. Зь яе бачна, што найбольш кансэрватыўным зьяўляецца інуктун: там засталося спалучэньне gh, якое зьнікла ў калаалісуце, а ў тунуміісуце структура яшчэ мацней спрошчаная выпадзеньнем /n/.

Літаратурная мова вылучаецца высокай ступеньню стандартызацыі. 100% носьбітаў грэнляндзкае мовы пісьменныя. На мове вядуцца тэле- і радыёперадачы, выходзіць арыгінальная і перакладная літаратура — прафэсійная, публіцыстычная, мастацкая; пэрыядычныя выданьні. Навучаньне на мове ажыцьцяўляецца ў пачатковай, сярэдняй і часткова ў вышэйшай школе.

Пісьмовасьць

рэдагаваць
 
Словы на літару кра ў грэнляндзка-дацкім слоўніку 1926 году.

У адрозьненьне ад большасьці эскімоска-алеуцкіх моваў, пісьмовасьць грэнляндзкае мовы заснаваная не складовай азбуцы, а на лацінскім альфабэце.

Запісаных тэкстаў дакаляніяльнага пэрыяду Грэнляндыі не захавалася. Першая пісьмовая норма грэнляндзкае мовы была прапанаваная дацкім місіянэрам Паўлем Эгедэ і зафіксаваная ў выдадзеным ім у 1750 годзе лемантары, затым распрацоўвалася дацкім лінгвістам і заолягам Ота Фабрыцыюсам. Пісьмовасьць была заснаваная на прынцыпах артаграфіі букмолу, у той час як фаналягічныя асаблівасьці грэнляндзкай часта ігнараваліся.

Гэтую сытуацыю выправіў місіянэр Самуіл Пэтэр Кляйншміт, і з 1851 па 1973 гады для запісу грэнляндзкае мовы выкарыстоўвалася яго артаграфічная норма. Ад звычайнага лацінскага альфабэту гэты правапіс адрозьніваўся наяўнасьцю літары Kʻ ĸ (кра), якая пасьля рэформы 1973 году была замененая на Qq[14]. У гэтай артаграфіі шырокі ўжытак мелі дыякрытычныя знакі: так, дыякрытычны знак ˆ (цыркумфлекс) выкарыстоўваўся для пазначэньня даўжыні галоснага (напр., ât/ît/ût замест сучаснага aat, iit, uut), знак ´ (акут) над літарай для галоснага пазначаў гемінацыю (падвоенае вымаўленьне) наступнага зычнага (напр., літары á, í, ú пазначалі сучасныя a[kk], i[kk], u[kk], дзе k — умоўнае пазначэньне зычнага для зручнасьці разуменьня); ˜ (тыльда) або ` (гравіс), у залежнасьці ад аўтараў, пазначалі і падаўжэньне галоснага, і падаўжэньне наступнага зычнага разам (напр., ãt, ĩt, ũt/àt, ìt, ùt замест сучаснага aatt, iitt, uutt). Літары ê, ô, што выкарыстоўваліся толькі перад r ды q, цяпер запісваюцца як er/eq і or/oq.

Артаграфія паводле Кляйншміта арыентаваная на марфэмны прынцып: словаўтваральны афікс пісаўся аднолькава ў любых кантэкстах, хоць яго вымаўленьне магло зьмяняцца.

Рэформа 1973 году зьмяніла гэты прынцып на фанэтычны: пісьмовая форма выражэньня суфіксу стала зьвязанай з вымаўленьнем, нягледзячы на вымаўленьне ў розных кантэкстах. Праз рэгулярнасьць адпаведнасьцяў паміж старой і новай артаграфіямі мажлівае стварэньне анлайн-канвэртараў, якія дазваляюць пераклад тэксту з данаго правапісу ў іншы[15], тады як канвэртацыя з новага правапісу ў стары патрабуе пільнага аналізу, бо адрозьненьні ў артаграфіі абумоўленыя фанэтычнымі зьменамі.

Грэнляндзкі альфабэт зьмяшчае 19 літараў:

Aa, Ee, Ff, Gg, Hh, Ii, Jj, Kk, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Qq, Rr, Ss, Tt, Uu, Vv

У запазычанай лексыцы могуць выкарыстоўвацца літары Bb, Cc, Dd, Ww, Xx, Yy, Zz, Ææ, Øø, Åå[16][17].

Лінгвістычная характарыстыка

рэдагаваць

Грэнляндзкая мова, як і ўсе эскімоскія, адносіцца да аглютынацыйных сынтэтычных, суфіксальных моваў. Словаўтварэньне і словазьмяненьне збольшага маюць аглютынацыйны характар: стандартныя суфіксы далучаюцца бязь зьменаў (альбо са стандартнымі зьменамі) да асноваў. Асноўныя адрозьненьні грэнляндзкае мовы ад моваў юпіцкае групы эскімоскіх моваў у галіне фаналёгіі:

  • наяўнасьць увулярнага гуку /ɴ/ (які пры гэтым сустракаецца не ва ўсіх дыялектах[18]), дапушчальнасьць спалучэньняў галосных (ia, iu, ua, ui, інш.), шырокае распаўсюджваньне асыміляцыі галосных (k + t > tt, k + s > ss, k + m > mm і да т. п.);
  • у галіне граматыкі: наяўнасьць пасыву, аблятыўнга склону, адсутнасьць парнага склону, як у назоўніках, так і ў дзеяслове;
  • у галіне лексыкі: вялікая колькасьць запазычваньняў з дацкае мовы.

Фанэтыка і фаналёгія

рэдагаваць
  • Галосныя:

Грэнляндзкая мова мае сыстэму галосных, тыповую для мова эскімоска-алеуцкае сям’і: тры галосныя гукі, /i/, /u/ ды /a/, якія зазнаюць пазыцыйныя зьмены як пад уплывам наступных, так і пад уплывам папярэдніх зычных. Ляміна-альвэалярныя зычныя падштурхоўваюць больш закрытыя аляфоны, увулярныя — больш адкрытыя. Маецца тэндэнцыя вымаўляць кароткія закрытыя галосныя між глухімі зычнымі ў адкрытых складах, у асаблівасьці /ti/: напрыклад, tikittuq [tịkittɔq]. Перад увулярнымі зычнымі ([q], [ʁ]) гук /i/ рэалізуецца як [e] або [ɛ], а /u/ — як [o] або [ɔ]. У сучаснай артаграфіі гэта адлюстроўваецца запісам /i/ ды /u/ як e ды o перад q ды r.

/ui/ «муж» вымаўляецца як [ui].
/uiqarpuq/ «у яе ёсьць муж» вымаўляецца як [ueqaʁpɔq] і пішацца ueqarpoq.
/illu/ «дом» вымаўляецца як [iɬːu].
/illuqarpuq/ «у яго ёсьць дом» вымаўляецца як [iɬːoqaʁpɔq] і пішацца illoqarpoq.

Падвойныя галосныя вымаўляюцца як двухморныя, з прычыны чаго даўжыня ня лічыцца дыстрыбутыўнай прыкметай, а падвойныя галосныя інтэрпрэтуюцца як пасьлядоўнасьць гукаў, а няк як адзін доўгі[19][20].

У мове існуе толькі адзін дыфтонг, /ai/, які сустракаецца толькі ў канцы словаў[21].

  • Зычныя:

У грэнляндзкай ёсьць пяць месцаў артыкуляцыі, не існуе апазыцыі паводле звонкасьці-глухасьці. Існуе супрацьпастаўленьне фрыкатываў змычным. Альвэалярны змычны [t] рэалізоўваецца як [t͡s] перад /i/. Запазычваньні з дацкай могуць мець на пісьме літары b, d, g, але вымаўляюцца глуха: /p t k/ (напр., Guuti (ад дацк. Gud — «Бог») вымаўляецца як [kuːtˢi])[7]. Аглушэньне звонкіх змычных, зрэшты, назіраецца і ў сучаснай дацкай мове.

Існы раней палятальны сыбілянт [ʃ] зьліўся з [s] амаль ва ўсіх дыялектах[22]. Губна-зубны фрыкатыў [f] сустракаецца толкьі ў запазычваньнях.

Ніжэй прыведзены інвэнтар зычных у грэнляндзкай мове (усходні дыялект):

Лябіяльныя Альвэалярныя Палятальныя Вэлярныя Увулярныя
Змычныя /p/ — <p> /t/ — <t> /k/ — <k> /q/ — <q>
Фрыкатыўныя /v/ — <v>[b] /s/ — <s> (/ʃ/)[c] /ɣ/ — <g> /ʁ/ — <r>
Насавыя /m/ — <m> /n/ — <n> /ŋ/ — <ng> /ɴ/ — <rn>
Плыўныя /l/ — <l> ~ [ɬ] — <ll>
Паўгалосныя /j/ — <j>
  • Прасодыя:

Сілавы націск у грэнляндзкай мове ня мае сэнсаадрознага значэньня; прасодыя вызначаецца парамэтрамі тону і даўжыні[23]. Інтанацыя вызначаецца вагаю складу. Цяжкімі складамі лічацца склады з доўгімі галоснымі і склады, што знаходзяцца перад сьцячэньнем зычных — яны вымаўляюцца як націскныя. Апошні склад мае націск у словах, дзе менш за чатыры склады і няма доўгіх галосных ды сьцячэньняў зычных. Трэці з канца склад мае націск у словах з колькасьцю зычных больш за чатыры і якія ня маюць цяжкіх складоў. У словах зь вялікай колькасьцю цяжкіх складоў склады з доўгімі галоснымі маюць перавагу, а значыць, лічацца цяжэйшымі за склады перад сьцячэньнямі зычных (некалькі зычных гукаў запар)[24].

Падвоеныя зычныя вымаўляюцца доўга, амаль у два разы даўжэй за адынарныя[25].

Інтанацыя ў абвесных сказах звычайна ідзе ўверх на трэцім з канца складзе, затым падае і ўздымаецца на апошнім. У пытальных сказах інтанацыя ўздымаецца на перадапошнім і падае на апошнім складзе[26][27].

  • Марфаналёгія:

Грэнляндзкая адрозьніваецца ад іншых моваў эскімоска-алеуцкае сям’і наяўнасьцю асыміляцыяў. У першую чаргу яны датычаць групаў зычных: не дапускаецца сьцячэньне некалькіх розных зычных (за выняткам спалучэньняў з /r/). Рэгрэсіўныя асыміляцыі, атрыманыя ў выніку гемінаты, рэалізуюцца наступным чынам: /tt/ — [ts]; /ll/ — [ɬː]; /ɡɡ/ — [çː]; /ʁʁ/ — [χː]; /vv/ — [fː]. Гук /v/ рэалізуецца як [f] і пісьмова адлюстроўваецца як f пасьля /r/[28].

Дадзеныя асыміляцыі прыводзяць да таго, што адно з самых вядомых інуіцкіх словаў, iglu («дом»), у грэнляндзкай вымаўляецца як illu — клястэр /ɡl/ тут асыміляваны ў глухі лятэральны афрыкат. Само слова Inuktitut у калаалісуце рэалізуецца як Inuttut. Старагрэнляндзкі дыфтонг /au/ асыміляваны ў /aa/.

Зычны /v/ зьнікнуў між /u/ ды /i/ або /a/. То бок, афіксы, што пачынаюцца з -va або -vi, страчваюць [v] пры дапасаваньні да асновы, якая сканчваецца на /u/.

Галосная /i/ у сучаснай грэнляндзкай зьяўляецца вынікам зьліцьця праэскімоска-алеуцкіх галосных *i ды *ɪ. Паводле зьвестак Ганса Эгедэ, чацьверты галосны гук яшчэ існаваў у старагрэнляндзкай[29]. У сучасным заходнім дыялекце розьніца між двума спрадвечнымі гукамі бачная ў вызначанай сытуацыі: галосны, які паходзіць з гуку *ɪ, мае варыянт [a] у пазыцыі перад іншым галосным гукам; часам ён зьнікае перад вызначанымі суфіксамі[30].

Ступень асыміляцыі зьяўляецца вельмі важнай дыялектнай характарыстыкай, якая адрозьнівае палярны дыялект (інуктун), у якім дапушчальныя некаторыя непадвоеныя сьцячэньні зычных. Ва ўсходнім дыялекце некаторыя падвоеныя зычныя зазналі далейшыя зьмены (напр., [ɬː] → [tː]). У тунуміісуце назва места Ілакартоорміют рэалізуецца як [itːoqːɔʁtɔːʁmiːt][31][32].

  • Структура складу:

Структура складу ў грэнляндзкай мове досыць простая: (C)(V)V(C), дзе C — зычны, V — галосны[33]. Спрадвечныя словы могуць пачынацца толькі з галоснага з зычных /p, t, k, q, s, m, n/; сканчвацца — /p, t, k, q/, зрэдку /n/. Сьцячэньні зычных утвараюцца толькі на межах складоў і іх вымаўленьне рэгулюецца рэгрэсіўнай асыміляцыяй, якая пераўтварае іх у гемінаты (падваеньне зычнага). Усе ненасавыя зычныя пры сьцячэньні вымаўляюцца глуха[34].

Тып маркіраваньня

рэдагаваць

У іменнай групе грэнляндзкая дэманструе залежнаснае маркіраваньне:

Juulu-m-una qimmi-a
Juulut(уласнае імя)-ERG-DEM сабака-Abs.Sg.3SgPoss
Гэта сабака Юлута.

У прэдыкацыі залежнаснае маркіраваньне спалучацца зь вяршынным: зьвесткі пра ўдзельнікаў сытуацыі кадуюцца ў дзеяслове, але пры гэтым іхныя ролі таксама выражаныя склонамі.

miiraq irniinnaq sini-li-ssa-nirar-paa
дзіцё. ABS хутка спаць-пачаць-у будучыні-казаць, што-interrogative-3s.3s.interrogative
Ён сказаў, што дзіцё хутка засьне.
  • Тып ролевай маркіроўкі:

У грэнляндзкай традыцыйна эргатыўная ролевая кадыроўка. За апошнім часам пад уплывам дацкае мовы сталі адсочвацца прыклады акузатыўнае стратэгіі, але гэты працэс яшчэ не спрычыніўся да істотных зьменаў у граматыцы.

Angut sinippoq
мужчына. ABS спаць-3p/IND
мужчына сьпіць.

Angut-ip asa-vaa
мужчына-ERG кахаць-3p/3p
мужчына кахае яе.

Arnaq asa-vaa
жанчына. ABS кахаць-3p/3p
ён кахае жанчыну.
  • Парадак словаў:

Асноўны парадак словаў у грэнляндзкай мове — SOV (дзейнік-дапаўненьне-выказьнік).

qimmi-p miiraq kii-va-a
сабака-ERG дзіцё. ABS кусаць-INDIC-3s.3s.indic
Сабака кусае дзіцяці.

Марфалёгія

рэдагаваць

Грэнляндзкая марфалёгія — паўсынтэтычная, выключна суфіксальная[35], аднак дадаткова існуе моцна абмежаваны ў выкарыстаньні ўказальны прэфікс. Шляхам пасьлядоўнага дапасаваньня суфіксаў да асновы ў грэнляндзкай мове мажлівае стварэньне вельмі доўгіх словаў (напр., Nalunaarasuartaatilioqateeraliorfinnialikkersaatiginialikkersaatilillaranatagoorunarsuarooq — «яны зноў спрабавалі збудаваць агромністую радыёстанцыю, але толькі на рысавальнай дошцы»). Прынцыповага абмежаваньня на даўжыню словаў у грэнляндзкай не існуе, аднак, як правіла, у слове сустракаецца ня больш за дванаццаць дэрывацыйных суфіксаў. Сярэдняя ж колькасьць марфэмаў у слове — ад трох да пяці[36]. У грэнляндзкай існуе больш за пяць соцень дэрывацыйных суфіксаў і каля 318 разнастайных флексіяў[37].

Складаных словаў мала, але вельмі разьвітае словаўтварэньне[38]. Граматычна выкарыстоўваецца сумесь вяршыннага й залежнаснага маркіраваньняў; і агенс, і пацыенс маркіруюцца. Пасэсіў маркіруецца на назоўніку, а залежная іменная група мае склонавы канчатак[39].

Грэнляндзкая мова вылучае тры лады ў сваёй марфалёгіі: абвесны, загадны, жаданае, непэрфэктнае і пэрфэктнае ўмоўнае; восем склонаў — абсалютыў, эргатыў, экватыў, інструмэнталіс, лякатыў, алятыў, аблятыў і пралятыў.

Прыклады прыведзеныя паводле стандартнай артаграфіі, межы паміж марфэмамі ўказаныя злучкамі.

  • Назоўнік:

Грэнляндзкі назоўнік адрозьнівае два лікі (адзіночны, множны) і 8 склонаў: абсалютыў, эргатыў, інструмэнтальны, алятыў, лякатыў, пралятыў і экватыў (параўнальны склон)[40]. Склон і лік маркіруюцца адным і тым жа суфіксам. Назоўнікі могуць быць утвораныя ад дзеясловаў або іншых назоўнікаў з дапамогаю суфіксаў (напр., atuar- «чытаць» + -fik «месца» → atuarfik «школа»; + -tsialak «нешта добрае» → atuarfitsialak «добрая школа»).

З-за таго, што прыналежнасьць узгадняецца суфіксальна на назоўніках, а пераходнасьць — на дзеясловах, і гэтыя суфіксы супадаюць у некаторых выпадках, узьнікла тэорыя, паводле якой у грэнляндзкай мове існуе адрозьніваньне пераходных і непераходных назоўнікаў[41]. Напрыклад, суфікс -aa пазначае «ягоны/ейны» пры далучэньні да назоўніку, але «яго/яе» пры далучэньні да дзеяслову. Аналягічна суфікс -ra пазначае «маё» або «мяне».

  • Склон:
Склонавыя канчаткі
ў грэнляндзкай мове
склон адз.л. мн.л.
Абсалютыў -q/-t/-k/-Ø -(i)t
Эргатыў -(u)p -(i)t
Творны -mik -nik
Алятыў -mut -nut
Лякатыў -mi -ni
Аблятыў -mit -nit
Падоўжны -kkut -tigut
Эргатыў -tut -tut
angu-t neri-voq «мужчына есьць»
мужчына-ABS есьці-3p
angu-tip puisi neri-vaa «мужчына есьць цюленя»
мужчына-ERG цюлень-ABS есьці-3p/3p

Творны склон выкарыстоўваецца рознабакова: для інструмэнта, які робіць дзеяньне; для ўскосных дапаўненьняў непераходных дзеясловаў (г.зв. антыпасіў)[42][43][44] і для другарадных аб’ектаў пераходных дзеясловаў[45].

nano-q savim-mi-nik kapi-vaa «Ён зарэзаў мядзьведзя нажом»
мядзьведзь-ABS нож-уласны-INSTR біць-3p/3p
kaffimik tor-tar-poq «яна звычайна п’е каву»
кава-INSTR піць-звычайна-3p
Piitaq savim-mik tuni-vara «я даў (дала) Пітэру нож»
Пітэр-ABS нож-INSTR даць-I/3p

Таксама выкарыстоўваецца для перадачы значэньня «дай мне» і ддя стварэньня прыслоўяў зь дзеясловаў:

imer-mik! «[дай мне] вады!»
вада-INSTR
sivisuu-mik sinip-poq «ён доўга спаў»
позна-INSTR спаць-3p

Алятыў выкарыстоўваецца для пазначэньня руху да чаго-небудзь[46].

illu-mut «да дому»

Гэты склон таксама можа выкарыстоўвацца зь лічэбнікамі і пытальным словам qassit для выражэньня часу й значэньня «колькасьць на адзінку»:

qassi-nut? — pingasu-nut. «Калі?» — «А трэцяй гадзіне»
калі-ALL тры-ALL
kiilu-mut tivi krone-qar-poq «Гэта каштуе 20 кронаў за кіляграм»
кіляграм-ALL 20 крона-мець-3p

Лякатывам пазначаецца знаходжаньне ў якой-небудзь прасторы[47].

illu-mi «у доме»

Аблятыў выкарыстоўваецца для пазначэньня руху ад чаго-кольвечы альбо ад крыніцы чаго-небудзь[48].

Rasmussi-mit allagarsi-voq «Ён атрымаў ліст ад Расмуса»
Расмус-ABL атрымаць.ліст-3p
tuttu-mit nassuk «аленевы рог»
алень-ABL рог

Падоўжным склонам пазначаецца рух скрозь што-небудзь, а таксама месца на целе. Апрача таго, ён выкарыстоўваецца пры апісаньні групы людзей, якая належыць назоўніку, што стаіць у гэтым склоне[49].

matu-kkut iser-poq «Ён увайшоў церазь дзьверы»
дзьверы-PROS уваходзіць-3p
su-kkut tillup-paatit? «Куды ён цябе ўдарыў?»
дзе-PROS удараць-3p/YOU
palasi-kkut «сьвятар і яго сям’я»
сьвятар-PROS

Экватыўны склон выкарыстоўваецца для ўказаньня аднолькавасьці спосабу ці якасьці. Акрамя гэтага, ён утварае назвы моваў ад назваў народаў[50].

nakorsatut suli-sar-poq «ён працуе як доктар»
доктар-EQU працаваць-HAB-3p
Qallunaa-tut «дацкая мова»
датчанін-EQU
  • Прыналежнасьць:
Паказчыкі пасэсіву ў абсалютыве
Пасэсар Адз.л. Мн.л.
1 ас., адз.л. -Ga -kka
2 ас., адз.л. --t -t
3 ас., адз.л. -a -a
4 ас., адз.л. +ni +ni
1 ас., мн.л. +(r)put -vut
2 ас., мн.л. +(r)si -si
3 ас., мн.л. -i - -atl
4 ас., мн.л. +(r)tik -tik
Прыклад утварэньня пасэсіву для слабых назоўнікаў
Пасэсар Адзіночны лік Множны лік
1-я ас. адз.л. illora «мой дом» illukka «мае дамы»
2-я ас. адз.л. illut «твой дом» illutit «твае дамы»
3-я ас. адз.л. illua «ягоны дом» illui' «ягоныя дамы»
4-я ас. адз.л. illuni «ягоны дом» illuni «ягоны дом»
1-я ас. мн.л. illorput «наш дом» illuvut «нашыя дамы»
2-я ас. мн.л. illorsi «ваш дом» illusi «вашыя дамы»
3-я ас. мн.л. illuat «іхны дом» illui «іхныя дамы»
4-я ас. мн.л. illortik «іхны дом» illutik «іхныя дамы»

У грэнляндзкай мове існуе залежнаснае маркіраваньне пасэсыву. Назоўнік адлюстроўвае асобу й ліку пасэсару, сам пасэсар пры гэтым стаіць у эргатыве. Для кожнага склону існуюць свае паказчыкі пасэсіву, напрыклад[51]:

Qila-p illu-a «Дом Кілы»
Кіла-ERG дом-3p/POSS
Qila-p illu-ni taku-aa «Кіла бачыць свой дом»
Кіла-ERG дом-4p/POSS бачыць-3p/3p
Qila-p illu-a taku-aa «Кіла бачыць ягоны дом»
Кіла-ERG дом-3p/POSS бачыць-3p/3p

Прыметнікі звычайна не вылучаюцца ў асаблівую часьціну мовы з прычыны таго, што прыметнікі, блізкія паводле свайго значэньня да статыўных дзеясловаў (miki- «маленькі»; angi- «вялікі») сваімі ўласьцівасьцямі ніяк не адрозьніваюцца ад астатніх дзеясловаў, а блізкія назоўнікам вэрбалізуюцца пры дапамозе спэцыяльнага афіксу і таксама займаюць пазыцыю прэдыкату.

  • Дзеяслоў:

Марфалёгія грэнляндзкае мовы вельмі складаная. Абавязкова маркіруюцца лад, стан, асоба й лік; пры гэтым, дзеяслоў узгадняецца і з агенсам, і з пацыенсам. Дзякуючы дэрывацыйным суфіксам у дзеяслоў інкарпаруюцца значэньні, уласьцівыя прыслоўям у беларускай, колькасьць падобных суфіксаў у грэнляндзкай мове досыць вялікая. Час ды асэпкт пры неабходнасьці выражаюцца спэцыяльнымі суфіксамі, што зьмяшчаюцца між дэрывацыйнымі суфіксамі ды флексіяй[52][53][54]. Шматлікія дэрывацыйныя суфіксы настолькі адметныя, што, асабліва ў амэрыканскай традыцыі, вылучаюцца ў асобную марфэму[55]. Сэмантычна нагружаныя суфіксы могуць выражаць значэньні «быць», «казаць», «думаць», «валодаць».

Такім чынам, дзеяслоў у грэнляндзкай мове мае наступную структуру: корань + (дэрывацыйны суфікс) + (паказчыкі часу ды віду) + паказчык ладу й стану + асабовы канчатак.

Niri-riir-pu-gut
есьці-ужо-INDIC-1.plur
Мы ўжо паелі.

Існуе чатыры незалежныя лады: загадны, жаданы, пытальны і абвесны (гл. вышэй). У залежнай прэдыкацыі маюць ужытак іншыя лады: умоўны, суб’ектна- і аб’ектна-партыцыпіяльнае. Дзеяслоў мае пераходнае, непераходнае і адмоўнае скланеньні, праз што кожны з васьмі суфіксаў мае тры формы[56]. Апрача таго, пераходныя суфіксы адразу кадыруюць і агенс і пацыенс у адзінай марфэме, у выніку чаго для пакрыцьця ўсіх мажлівых кабмінацыяў агенсу ды пацыенсу ў кожнай з васьмі пераходных парадыгмаў патрабуецца 48 суфіксаў. З тае прычыны, што ў некаторых ладах адсутнічаюць формы для некаторых асобаў (загадны можа мець толькі другую асобу, жаданы — першае ды трэцяе), агульная колькасьць суфіксаў налічвае каля 318[57].

  • Абвесны і пытальны лады:

Абвесны лад у грэнляндзкай мове выкарыстоўваецца ва ўсіх незалежных простых кляўзах. Пытальны лад выкарыстоўваецца пры пастаноўцы пытаньня ў сказе, пры гэтым пытаньні з пытальным словам immaqa ня ставяцца ў пытальны лад[58].

napparsima-vit? «Ты хворы?» (пытальны лад)

быць.хворы-YOU/INTERR

naamik, napparsima-nngila-nga. «Не, я ня хворы» (абвесны лад)

не, быць.хворы-NEG-I/IND

Табліца ніжэй дэманструе зьмяненьне па склонах дзеяслову neri- («есьці») у асобе й ліку з пацыенсам у двух станах; пытальнікі пазначаюць зьмену інтанацыі: у пытальных сказах апошні склад вымаўляецца ніжэй за астатнія, у адрозьненьне ад моваў Эўропы, дзе пытальная інтанацыя ўзвышаецца. У абодвух ладаў ёсьць пераходнае ды непераходнае скланеньні, аднак у прыкладзе прыведзенае толькі другое. Маецца чаргаваньне зычных: у трэцяй асобе множнага ліку v пераходзіць у pp.

Абвесны ды пытальны непераходны лады
абвесны пытальны
nerivunga «я ем» nerivunga? «я ем?»
nerivutit «ты ясі» nerivit? «ты ясі?»
nerivoq «ён/яна/яно есьць» neriva? «ён/яна/яно есьць?»
nerivugut «мы ямо» nerivugut? «мы ямо?»
nerivusi «вы ясьце» nerivisi? «вы ясьце?»
neripput «яны ядуць» nerippat? «яны ядуць?»

У табліцы ніжэй можна азнаёміцца з адпаведным дзеясловам asa- («кахаць»), сымбаль зорачкі пазначае адсутнасьць дадзенае формы і патрэба іншага, рэлфексіўнага скланеньня.

Пераходны абвесны лад
суб’ект 1 асобы суб’ект 2 асобы суб’ект 3 асобы
* asavarma «ты мяне кахаеш» asavaanga «ён/яна/яно мяне кахае»
asavakkit «я кахаю цябе» * asavaatit «ён/яна/яно цябе кахае»
asavara «я кахаю яго/яе» asavat «ты кахаеш яго/яе» asavaa «ён/яна/яно кахае яго/яе»
* asavatsigut «ты кахаеш нас» asavaatigut «ён/яна/яно кахае нас»
asavassi «я кахаю вас» * asavaasi «ён/яна/яно кахае вас»
asavakka «я кахаю іх» asavatit «ты кахаеш іх» asavai «ён/яна/яно кахае іх»

Зьвесткі пра агенс і пацыенс (асоба, лік) кадыруюцца ў флексіі:

Inuit nanuq taku-a-at
Людзі-REL белы мядзьведзь бачыць-INDIC-3.plur.3.sing
Людзі бачылі белага мядзьведзя.
  • Загадны і жаданы лады:

Загадны лад адпавядае падобнай назьве ў беларускай мове і выкарыстоўваецца для ўказаньня ў сказе загаду; ён заўсёды накіроўваецца да другой асобы. Жаданы лад выражае жаданьне і ніколі не выкарыстоўваецца з другой асобай. Для выражэньня забароны выкарыстоўваецца амдоўная форма загаднага ладу. Абодва лады маюць пераходнае ды непераходнае скланеньні. Маюцца дзьве парадыгмы сьцьвярджальнага загаднага ладу: нэўтральная ды грубая, якая выкарыстоўваецца ў размове зь дзецьмі[59].

sini-git! «сьпі!»
спаць-IMP
sini-llanga «дай мне паспаць!»
спаць-1p.OPT
sini-nnak! «ня сьпі!»
спаць-NEG.IMP
  • Умоўны лад:

Умоўны лад выкарыстоўваецца ў маўленьні пры патрэбе стварэньня ў сказе прыдаткавых канструкцыяў са значэньнямі «калі [умова]» і «калі [час]»[60].

seqinner-pat Eva ani-ssaa-q «Калі Сонца будзе сьвяціць, то Эва выйдзе на вуліцу»

сонечны.сьвятло-COND Эва выходзіць.увонкі-чаканьне/3p

  • Прычыннасны лад:

Прычыннасны лад выкарыстоўваецца ў прыдаткавых сказах са значэньнямі «таму што», «бо», «адгэтуль як», «калі [час]», часам — «што». Апроч гэтага, у галоўным сказе прычыннасны лад можа ўжывацца пры сытуацыі, калі ў маўленьні маецца на ўвазе нейкая схаваная прычына[61].

qasu-gami innar-poq «Ён пайшоў спаць, бо стаміўся»

быць.стомлены-CAU/3p ісьці.спаць-3p

matta-ttor-ama «Я паеў тлушчу [таму не галодны]»

тлушч-есьці-CAU/I

ani-guit eqqaama-ssa-vat teriannia-qar-mat «Калі ты будзеш выходзіць на вуліцу, памятай, што там лісы»

выходзіць-COND/YOU памятаць-будучае-IMP лісы-ёсьць-CAUS

  • Кантэмпаратыўны лад:

Кантэмпаратыўны лад выкарыстоўваецца ў маўленьні пры прыдаткавых сказах з мэтаю зьмяшчэньня сэнсу адначасовасьці, пры гэтым гэты лад выкарыстоўваецца толькі ў сытуацыях, калі суб’ект прыдаткавага й галоўнага сказаў. Калі яны адрозьніваюцца, выкарыстоўваецца партыцыпны або прычыннасны лад. Таксама кантэмпаратыўны лад выкарыстоўваецца для абвесных прыдаткавых сказаў зь дзеяслвоамі са значэньнямі «казаць» або «думаць»[62].

qasu-llunga angerlar-punga «Будучы стомленым, я пайшоў дадому»

быць.стомленым-CONT/I ісьці.дадому-I

98-inik ukio-qar-luni toqu-voq «Будучы 98 год, ён/яна/яно памёр (памерла)»

98-INSTR/PL год-мець-CONT/3p паміраць-3p

Eva oqar-poq kami-it akiler-lugit «Эва сказала, што заплаціла за абутак»

Эва казаць-3p абутак-PL плаціць-CONT/3p

  • Партыцыпальны лад:

Партыцыпальны лад выкарыстоўваецца ў сытуацыях, калі трэба пабудаваць падпарадкавальны сказ, у якіх суб’ект выковае якое-небудзь дзеяньне. Гэты лад выкарыстоўваецца, калі матрычная кляўза і прыдаткавы сказ маюць розныя суб’екты. Часта выкарыстоўваецца ў супакладзеных сказах, напрыклад, у адносных прыдаткавых[63].

atuar-toq taku-ara «Я бачыў (бачыла) яе калі яна чытала», «Я бачыў (бачыла), што яна чытае»

чытаць-PART/3p глядзець-I/3p

neriu-ppunga tiki-ssa-soq «Я спадзяюся, што ён прыйдзе»

спадзявацца-I прыхадзіць-чакаць-PART/3p

  • Словаўтварэньне:

Дзеяслоўнае ўтварэньне надзвычай прадуктыўнае: дзеяслоў можа мець некалькі суфіксаў, што спрычыняецца да ўтварэньня вельмі доўгіх словаў. Ніжэй прыведзеныя некалькі прыкладаў зьмяненьня значэньня словаў суфіксамі:

-katap- «стаміцца»
taku-katap-para «Я стаміўся (стамілася) бачыць яго/яе/гэта»
глядзець-стаміцца-I/3p
-ler- «пачынаць нешта/вось-вось нешта зрабіць»
neri-ler-pugut «Мы зараз есьцімем»
есьці-пачынаць-WE
-llaqqip- «умець што-небудзь/добра што-небудзь рабіць»
erinar-su-llaqqip-poq «Яна добра пяе»
пець-HAB-умела-3p
-niar- «зьбіраецца/хоча»
aallar-niar-poq «Ён зьбіраецца вандраваць»
вандраваць-зьбірацца-3p
angerlar-niar-aluar-punga «І ўсё-ткі я зьбіраўся пайсьці дадому»
ісьці.дадому-зьбірацца-усё.такі-I
-ngajappoq- «амаль»
sini-ngajap-punga «Я амаль заснуў»
спаць-амаль-I
-nikuu-nngila- «ніколі не»
taku-nikuu-nngila-ra «Я ніколі ня бачыў гэта»
бачыць-ніколі-NEG-I/3p
-nnitsoor- «не зрабіць чаго-небудзь у выніку»
tiki-nngitsoor-poq «Ён так і не прыйшоў»
прыхадзіць-не.зрабіць.у.выніку-3p
  • Указаньне часу й віду:

У грэнляндзкай мове маюцца спосабы марфалягічнага маркірваньня, напрыклад, нядаўнага мінулага ў адрозьненьне ад далёкага, але іх выкарыстаньне не абавязковае[64], таму іх сьлед лічыць часткаю словаўтваральнае сыстэмы, а ня маркерамі часу. Фіксаваная часавая аддаленасьць выражаецца прыслоўнымі суфіксамі[65].

toqo-riikatap-poq «Ён памёр даўно»[66]

паміраць-даўно-3p/IND

nere-qqammer-punga «Я нядаўна паеў (паела)»[66]

есьці-нядаўна-I/IND

ippassaq Piitaq arpap-poq «Учора Пэтэр бегаў»[67]

учора Пэтэр-ABS бяжаць-3p/IND

Пры адсутнасьці прыслоўных часавых суфіксаў скончанасьць/няскончанасьць абвеснага ладу дзеяслову інтэрпрэтуецца паводле трываньня дзеяслову[68].

Piitaq arpap-poq «Пэтэр бяжыць»[68]

Пэтэр-ABS бяжаць-3p/IND

Piitaq ani-voq «Пэтэр выйшаў»[68]

Пэтэр-ABS выходзіць-3p/IND

Калі сказ зьмяшчае негранічную дзеяслоўную групу і знаходзіцца ў кантэксьце мінулага часу, то яна будзе інтэрпрэтаваная ў ім жа[69].

У грэнляндзкай мове адзначаецца наяўнасьць некалькіх спосабаў выражэньня віду й трываньня марфэмамі, напрыклад, sar, што выражае звыкласьць, звычайны характар; ssaar, што пазначае «спыняць што-небудзь рабіць»[70]. Апрача таго, маецца як мінімум два асноўных маркеры пэрфэктнасьці: sima і nikuu. Першы можа знаходзіцца ў некалькіх пазыцыях ды мець відавочна розныя функцыі[71]. Крайняя правая пазыцыя такой марфэмы пазначае відавочнасьць, аднак гэта заўважаецца толькі ў прысутнасьці некалькіх суфіксаў.

tiki(t)-nikuu-sima-voq «Зыходзячы з усяго, яна прыйшла»[72]

прыхадзіць-NIKUU-SIMA-3p/INT

Негранічныя дзеясловы вылучаюцца непрамою эвідэнцыяльнасьцю, якая маркіруецца марфэмай sima, і прамой, што маркіруецца марфэмай nikuu[73]. З-за эвідэнцыяльнага значэньня спалучэньне першай асобы і sima часам маркіруецца[74].

qia-sima-voq «Ён плакаў (у яго заплаканыя вочы)»

плакаць-SIMA-3p/IND

qia-nikuu-voq «Ён плакаў (я бачыў/бачыла)»

плакаць-NIKUU-3p/IND[75]

У пісьмовай мове[76] і маўленьні моладзі марфэмы sima і nikuu могуць выкарыстоўвацца разам з прыслоўнымі суфіксамі для пазначэньня дакладнага часу ў мінулым[77]. Такім чынам, яны могуць маркіраваць час, але пакуль не сыстэматычна.

Будучы час таксама не маркіруецца; для выражэньня значэньня будучага характару выкарыстоўваюцца тры стратэгіі:

  • суфіксы, што выражаюць кагнітыўны стан[d], накіраванае на будучыя дзеяньні.
Ilimaga-ara aasaq manna Dudley qujanar-tor-si-ffigi-ssa-llugu «Я зьбіраюся павесяліцца з Дадлі гэтым летам»

чакаць-I/3p/IND лета гэта Дадлі быць.вясёлым-cn-атрымоўваць.ад-чакаць-CONTEMPORATIVE/3p

  • суфіксы пачатку, дзякуючы якім гранічныя дзеясловы ў абвесным ладзе могуць несьці значэньне тых дзеяньняў, якія ўжо пачаліся.
Aggiuti-ler-para «Я пачаў (пачала) прынасіць гэта»

прынасіць-пачынаць-I/3p/IND

  • Станы[e], якія маркіруюць дзеяслоў значэньнем пажаданьня або просьбы[78]
Qimmi-t nirukkar-niar-nigik «Дазволь нам пакарміць сабак, калі ласка»[79]

сабака-PL карміць-калі ласка-мы/іх/IMP

На думку некаторых лінгвістаў, у грэнляндзкай існуе адрозьніваньне будучага й нябудучага часу (гл. вышэй), у прыватнасьці, суфікс -ssa ды іншыя называюць маркерамі будучага часу[80][81]. Аднак у літаратурнай мове яны маюць і адрозныя ад апісаных сэмантычныя адценьні[82].

  • Ікарпараваньне назоўнікаў:

Серад грэнляндазнаўцаў вядуцца дыскусіі наконт існаваньня ў грэнляндзкай мове інкарпарацыі назоўнікаў — зьявы, уласьцівай усім аглютынацыйным мовам. Гэта зьвязана з тым, што ў грэнляндзкай няма звычайнага для іншых моваў відаў інкарпарацыі, пры якім корань назоўніку можна інкарпараваць амаль у любы дзеяслоў для атрыманьня дзеяслову зь іншым значэньнем. Тым ня менш, зь іншага боку, шматлікія грэнляндзкія дзеясловы самі па сабе зьмяшчаюць карані назоўнікаў. Сутнасьць дыскусіі заключаецца ў статусе падобных дзеясловаў — як інкапаруючых або адыменных. Грэнляндзкая мова мае вызначаную колькасьць марфэмаў, што далучаюцца да кораню назоўніку і ўтвараюць фразавыя дзеясловы; іх значэньне блізкае да значэньня падобных дзеясловаў з інкарпараваньнем.

Лінгвісты, на думку якіх у грэнляндзкай мове існуе інкарпарацыя назоўнікаў, мяркуюць, што вышэйпамянёныя карані зьяўляюцца фактычна дзеяслоўнымі, і яны абавязкова інкарпаруюць назоўнікі для стварэньня кляўзаў[42][83][84][85][86][87]. У прыватнасьці, гэты аргумэнт пацьвярджаецца паводзінамі словаўтваральных марфэмаў, што ўтвараюць фразавыя дзеясловы, амаль як пры кананічнай інкарпарацыі. Яны сустракаюцца ў словах, у якіх іхны сэмантычны кампанэнт адпавядае цэлай кляўзе ангельскае мовы зь дзеясловам, суб’ектам і аб’ектам. Іншы аргумэнт на карысьць тэорыі — гэта паходжаньне гэтых марфэмаў з архаічных канструкцыяў з інкарпараванымі назоўнікамі[88].

На думку іншых лінгвістаў, вышэйпамянёныя марфэмы зьяўляюцца звычайнымі словаўтваральнымі, якія ўтвараюць фразавыя дзеясловы. Гэты пункт гледжаньня пацьвярджаецца немажлівасьцю ўжываньня гэтых марфэмаў бяз кораню назоўніку[89][90][91]. Прыклады ніжэй ілюструюць фармаваньне складаных прэдыкатаў, якія ўключаюць іменныя карані.

qimmeq «сабака» + -qar- «мець» (+ -poq «3p»)

qimme-qar-poq «у яе/яго ёсьць сабка»

illu «дом» + -'lior- «рабіць»

illu-lior-poq «ён (яна) будуе дом»

kaffi «кава» + -sor- «піць/есьці»

kaffi-sor-poq «ён (яна) п’е каву»

puisi «цюлень» + -nniar- «паляваць»

puisi-nniar-poq «ён (яна) палюе на цюленя»

allagaq «ліст» + -si- «атрымліваць»

allagar-si-voq «яна атрымала ліст»

anaana «маці» + -a- «быць»

anaana-a-voq «яна — маці»

Сынтаксіс

рэдагаваць

У грэнляндзкай мове існуе тры часьціны мовы: назоўнік, дзеяслоў і часьціцы. Часьціцы не зьмяняюцца[92]:

Дзеяслоў Назоўнік Часьціца
Слова Oqar-poq «ён кажа» Angut «мужчына» Naamik «не»
Глёса гаварыць-3p/IND[f]. мужчына. ABS Не

У сказе абавязковы дзеяслоў. З прычыны таго, што дзеясловы зьмяняюцца паводле ліку й часу як суб’екту, так і аб’екту, то дзеяслоў фактычна і зьяўляецца кляўзай (складовай у сынтаксісе, вяршыняй якой зьяўляецца дзеяслоў альбо зьвязка зь яе роляй). Кляўзы, у якіх усе члены сказу прадстаўленыя незалежнымі іменнымі канструкцыямі, зьяўляюцца досыць рэдкімі[93]. Прыведзеныя прыклады дэманструюць мажлівасьць апусканьня дадзеных дзеяслоўных аргумэнтаў:

Непераходная кляўза без іменнага дапаўненьня:

Sini-ppoq «ён (яна сьпіць)»
спаць-3p/IND[g]

Непераходная кляўза з іменным дапаўненьнем:

Angut sinippoq «мужчына сьпіць»
мужчына. ABS спаць-3p/IND

Пераходная кляўза бяз выражаных аргумэнтаў:

Asa-vaa «ён (яна) кахае яе (яго)»
кахаць-3p/3p

Пераходная кляўза з іменнай канструкцыяй-агенсам:

Angut-ip asa-vaa «мужчына кахае яе (яго)»
мужчына-ERG кахаць-3p/3p

Пераходная кляўза з іменнай канструкцыяй-пацыенсам:

Arnaq asa-vaa «ён (яна) кахае жанчыну»
жанчына. ABS кахаць-3p/3p

Морфасынтаксічнае кадаваньне

рэдагаваць

У грэнляндзкай мове граматычныя зносіны паміж членамі сказу выражаюцца шляхам склонаў. Назоўнікі ставяцца альбо ў адзін з двух прамых, альбо ў адзін з шасьці ўскосных склонаў[94].

Праз тое, што грэнляндзкая структурна зьяўляецца эргатыўнай, суб’ект у ёй не маркіруецца назоўным склонам, а аб’ект — вінавальным: у грэнляндзкай мове агенс пераходных дзеясловаў і ўладальнікаў маркіруецца эргатыўным склонам; абсалютыў выкарыстоўваецца для пацыенсу пераходнага дзеяслову і суб’екту непераходнага[95]. Дасьледаваньні паказваюць, што моладзь, якая размаўляе на калаалісуце, перастае выкарыстоўваць эргатыўнасьць, і гэты дыялект паступова можа стаць намінатыўным[96].

Непераходны:

Qila sini-ppoq «Кіла сьпіць»
Кіла. ABS спаць-3p/IND

Пераходны з агенсам і дапаўненьнем:

Qila -p nanoq taku-aa «Кіла бачыць мядзьведзя»
Кіла. ERG мядзьведзь-ABS бачыць-3p/3p

Парадак словаў

рэдагаваць

У пераходных кляўзах, дзе аб’ект ды суб’ект выражаныя незалежнымі іменнымі канструкцыямі, звычайны парадак словаў — AOXV / SXV, дзе Х — іменная канструкцыя ва ўскосным склоне. Парадак слоаў у сказе звычайна вольны. Тэма, выражаная іменнай канструкцыяй, і іменныя канструкцыі навогул звычайна сустракаюцца ў пачатку кляўзы, а новая ці вылучаная інфармацыя — у канцы (звычайна гэта дзеяслоў, але таксама можа быць факальны суб’ект або аб’ект). У размоўным маўленьні тлумачэньне або нейкія новыя дададзеныя абставіны могуць ісьці за дзеясловам, звычайна пры гэтым вылучаючыся зьніжаным тонам[97].

Зь іншага боку, іменная канструкцыя характарызуецца жорсткім парадкам словаў, вяршыня папярэдняя любому мадыфікатару, а ўладальнік папярэдні ўладанаму[98].

У кляўзах зь дзеясловамі-зьвязкамі пардак словаў звычайна грунтуецца на схеме «суб’ект-зьвязка-аб’ект».

Qilap tujuuluk pisiaraa «Кіла купіла швэдэр»
Кіла швэдэр купіў (купіла)
A O V

Атрыбут знаходзіцца пасьля галоўнага назоўніку.

Mitekpp tujuuluk tungujortoq pisiaraa «Кіла купіла сіні швэдэр»
Кіла швэдэр сіні купіў (купіла)
A O X V

Атрыбут інкапараванага назоўніку стаіць пасьля дзеяслову.

Кіла sanasuuvoq pikkorissoq «Кіла — умелы цясьляр»
Кіла цясьляр.зьяўляцца ўмелы
S V APP

Сачыненьне ды падпарадкаваньне

рэдагаваць

У грэнляндзкай мове сачыненьне й падпарадкаваньне афармляецца злучэньнем прэдыкатаў у ладах вышэйшага парадку (абвесны, пытальны, загадны, жаданы) з прэдыкатамі ў ладах ніжэйшага (умоўнае, кантэмпаратыўнае, партыцыпнае). Кантэмпаратыўны лад можа мець як сачыняльныя, так і падпарадкавальныя функцыі залежна да канэтксту[99]. Адносны парадак галоўнага сказу і яго падпарадкаванага адносна вольны[100].

Чацьвертая асоба

рэдагаваць

У грэнляндзкай мове існуе адрозьніваньне, якое называецца абвіятыў[101][102]. Маецца асабілвая г.зв. чацьвертая асоба[103], якая выкарыстоўваецца для ўказаньня на суб’ект падпарадкаванага дзеяслову, што стаіць у трэцяй асобе, або ўладальніка назоўніка, які тоесны па рэфэрэнце суб’екту ў трэцяй асобе матырчнае кляўзы[104]. Ніжэй прыведзеныя адрозьненьні між трэцяй і чацьвертай асобамі:

illu-a taku-aa «ён убачыў яго (іншага чалавека) дом»
дом-3POSS бачыць-3p/3p
illu-ni taku-aa «ён убачыў свой дом»
дом-4POSS бачыць-3p/3p
Ole oqar-poq tillu-kkiga «Оле сказаў, што я ўдарыў яго (іншага чалавека)»
Оле казаць-3p ударыць-I/3p
Ole oqar-poq tillu-kkini «Оле сказаў, што я ўдарыў яго (Оле)»
Оле казаць-3p ударыць-I/4p[h]
Eva iser-uni sini-ssaa-q «калі Эва прыйдзе, яна пасьпіць»
Эва прыхадзіць.у-4p спаць-чаканьне-3p
Eva iser-pat sini-ssaa-q «калі Эва прыйдзе, яна (або ён; нехта яшчэ) пасьпіць»
Эва прыхадзіць.у-3p спаць-чаканьне-3p

Нявызначаныя канструкцыі

рэдагаваць

Грэнляндзкая мова вылучаецца адсутнасьцю каэтгорыі вызначанасьці. Згодна зь некаторымі дасьледаваньнямі, марфалёгія, што адносіцца да пераходнасьці (прыкладам, выкарыстоўваньне антыпасіву[i][105][42] або непераходнага аб’екту[106]) нясе значэньне вызначанасьці нараўне з інкапараваньнем назоўнікаў у нятопікавых іменных канструкцыях[107][108]. Тым ня менш, гэты пункт гледжаньня не прыняты[109].

Актыўны:

Piitap arfeq takuaa «Пэтэр бачыў [гэтага] кіта»
Пэтэр-ERG еіт глядзець

Антыпасіў:

Piitaq arfermik takuvoq «Пэтэр бачыў [нейкага] кіта»
Пэтэр-ABS кіт-INSTR глядзець

Лексыка грэнляндзкае мовы, у асноўным, мае агульнае паходжаньне зь лексыкай агульнай мовы-продку ўсіх эскімоска-алеуцкіх моваў, аднак маецца значны пляст запазычваньняў, асабліва з дацкае мовы. Раней словы шырока запазычваліся і зьмяняліся ў адпаведнасьці з грэнляндзкай фанэтыкай (напр., дацк. præst > грэнляндзк. palasi «сьвятар»). Тым ня менш, у сучаснасьці праз шырокую здольнасьць грэнляндзкае мовы да ўтварэньня словаў (гл. вышэй)[j] тэрміны для новых паняцьцяў былі ўтвораныя з уласных каранёў (напр., qarasaasiaq — кампутар, літаральна «штучны мозг»). Апрача таго, гэта значыць, што грэнляндзкая лексыка ў рэчаіснасьці базуецца на невялікай колькасьці каранёў, ад якіх ужо пайшлі буйнейшыя слоўныя гнёзды[7]. Напрыклад, корань -oqaq- («язык») спрычыняецца да ўтварэньня наступных словаў:

  • oqarpoq кажа
  • oqaaseq слова
  • oqaluppoq размаўляе
  • oqaasilerisoq лінгвіст
  • oqaasilerissutit граматыка
  • oqaluttualiortoq аўтар
  • oqaasipiluuppaa павучае яго
  • oqaloqatigiinneq гутарка
  • oqaatiginerluppaa кажа пра яго кепска

Між дыялектамі часам маюцца значныя адрозьненьні, што тлумачыцца старажытнай практыкай замяняць табуяваныя словы, такія як, напрыклад, імёны памёрлых. Пры гэтым з-за таго, што людзей часта называлі назвамі рэчаў, гэтыя назвы траплялі пад табу і для іх вынаходзіліся новыя словы, што й ускладняла дыялектныя адрозьненьні[7].

Прыклад тэксту

рэдагаваць

Inuit tamarmik inunngorput nammineersinnaassuseqarlutik assigiimmillu ataqqinassuseqarlutillu pisinnaatitaaffeqarlutik. Silaqassusermik tarnillu nalunngissusianik pilersugaapput, imminnullu iliorfigeqatigiittariaqaraluarput qatanngutigiittut peqatigiinnerup anersaavani.

Усе людзі нараджаюцца свабоднымі і роўнымі ў сваёй годнасьці і правох. Яны надзеленыя розумам і сумленьнем і павінныя ставіцца адзін да аднаго ў духу братэрства. (Артыкул 1 Усеагульнай дэклярацыі правоў чалавека)
  1. ^ Як у нямецкім ich.
  2. ^ ff — адзіны спосаб запісу глухога падвоенага /vv/; f сустракаецца толькі ў запазычваньнях.
  3. ^ /ʃ/ сустракаецца ў некалькіх дыялектах, але не ў літаратурнай мове.
  4. ^ Ня блытаць з граматычным тэрмінам стан
  5. ^ Цяпер пад словам «стан» маецца на ўвазе тэрмін у граматыцы.
  6. ^ У дадзеным артыкуле выкарыстоўваюцца наступныя скарачэньні: IND: абвесны лад, INT: непераходны, TR: пераходны, ABS абсалютыў, I: 1-я асоба, адзіночны лік, WE: 1-я асоба, множны лік, YOU: 2-я асоба, 3p: 3-я асоба, 4p: рэфлексіўная або абвіятыўная асоба, ERG: эргатыўны склон, CONT: нефінітная форма для пазначэньня адначасовасьці, POSS: уладальнік, INSTR: творны (інструмэнтальны) склон, NEG: адмаўленьне, INTERR: пытальны лад, IMP: загадны лад, OPT: аптатыўны лад, COND: умоўны лад, CAU: прычыннасны лад, PL: множны лік. Маюцца афіксы, дакладнае значэньне якіх дысусійнае; іх значэньне можа быць зразумелым паводле кантэксту: -SSA (будучы час/чаканьне), -NIKUU і -SIMA.
  7. ^ У глёсах грэнляндзкае мовы абрэвіятура «3p» пазначае трэцюю асобу адзіночнага ліку без указаньня плоці.
  8. ^ Абрэвіятура «4p» азначае 4-ю або рэфлексную асобу.
  9. ^ Ускосны стан [тэрмін лінгвістыкі] дзеяслову, які выражае самадастатковае дзеяньне суб'екту або стан [ня тэрмін, а звычайнае слова], што наступіў у выніку гэтага дзеяньня.
  10. ^ Іншы прыклад шырокага існаваньня ў грэнляндзкай мове надзвычай доўгіх словаў можна ўбачыць у разьдзеле «Прыклад тэксту».
  1. ^ а б Закон аб самакіраваньні Грэнляндыі, частка 7 Прэм'ер-міністар Даніі Праверана 5 студзеня 2014 г.
  2. ^ Oqaasileriffik (анг.) The Greenland Language Праверана 5 студзеня 2014 г.
  3. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  4. ^ а б в Inuktitut, Greenlandic | Ethnologue
  5. ^ а б Goldbach & Winther-Jensen (1988)
  6. ^ Greenland (анг.) The World Factbook. CIAПраверана 5 студзеня 2014 г.
  7. ^ а б в г д Rischel, Jørgen. 8 // Grønlandsk sprog. — Gyldendal: Den Store Danske Encyklopædi.
  8. ^ Iutzi-Mitchell & Graburn (1993)
  9. ^ а б Ethnologue report for language code: kal
  10. ^ Nicole Tersis. 4 // Variations on polysynthesis: the Eskaleut languages.
  11. ^ Erik Holtved. 18 // Remarks on the Polar Eskimo Dialect. — International Journal of American Linguistics, 1952. — Т. 1. — С. 20-24.
  12. ^ Fortescue 1991, ст. 1
  13. ^ Mahieu & Tersis (2009) ст. 53
  14. ^ Evertype (анг.) Праверана 5 студзеня 2014 г.
  15. ^ Гл., напрыклад, Programs for analysing Greenlandic
  16. ^ Grønlands sprognævn (1992)
  17. ^ Petersen (1990)
  18. ^ (Rischel 1974:176-181)
  19. ^ Rischel (1974) стст. 79 — 80
  20. ^ Jacobsen (2000)
  21. ^ Bjørnum (2003) ст. 16
  22. ^ Rischel (1974) стст. 173—177
  23. ^ Jacobsen (2000)
  24. ^ Bjørnum (2003) стст. 23-26
  25. ^ Sadock (2003) ст. 2
  26. ^ Bjørnum (2003) стст. 23-26
  27. ^ Fortescue (1984) ст. 5
  28. ^ Bjørnum, (2003) ст. 27
  29. ^ Rischel (1985) стст. 553
  30. ^ Underhill (1976)
  31. ^ Mennecier (1995) ст. 102
  32. ^ Mahieu & Tersis (2009) ст. 53
  33. ^ Fortescue(1984) ст. 338
  34. ^ Sadock (2003) ст. 20-21
  35. ^ Sadock (2003) ст. 12
  36. ^ Sadock (2003) стст. 3; 8
  37. ^ Fortescue & Lennert Olsen (1992) ст. 112
  38. ^ Sadock (2003) ст. 11
  39. ^ Bjørnum (2003) стст. 33-34
  40. ^ Fortescue (1984) ст. 71
  41. ^ Sadock (2003) ст. 5
  42. ^ а б в Sadock (2003)
  43. ^ Kappel Schmidt (2003)
  44. ^ Bittner (1987)
  45. ^ Bjørnum (2003) ст. 73
  46. ^ Bjørnum (2003) p.74
  47. ^ Bjørnum (2003) ст.74
  48. ^ Bjørnum (2003) p.74
  49. ^ Bjørnum (2003) ст. 75
  50. ^ Bjørnum (2003) p. 75
  51. ^ Bjørnum (2003) ст. 86
  52. ^ Shaer (2003)
  53. ^ Bittner (2005)
  54. ^ Hayashi& Spreng (2005)
  55. ^ Fortescue (1980)
  56. ^ Bjørnum (2003) стст. 35-50
  57. ^ Fortescue & Lennert Olsen (1992) стст. 112; 119—122
  58. ^ Bjørnum (2003) ст. 39
  59. ^ Bjørnum (2003) ст. 40-42
  60. ^ Bjørnum (2003) ст. 45
  61. ^ Bjørnum (2003) стст. 43-44
  62. ^ Bjørnum (2003) стст.46-49
  63. ^ Bjørnum (2003) стст. 50-51
  64. ^ Fortescue (1984:) ст. 273
  65. ^ Trondhjem (2009) стст. 173—175
  66. ^ а б Fortescue (1984) ст. 273
  67. ^ Trondhjem (2009) ст. 174
  68. ^ а б в Trondhjem (2009) ст. 174
  69. ^ Bittner (2005) ст. 7
  70. ^ Fortescue (1984) стст. 276—287
  71. ^ Fortescue (1984) стст. 272—273
  72. ^ Trondhjem (2009) ст. 177
  73. ^ Trondhjem (2009) ст. 179
  74. ^ cp. Trondhjem (2009) ст. 180
  75. ^ Trondhjem (2009) ст. 179
  76. ^ Fortescue (1984) ст. 273
  77. ^ Trondhjem (2009) стст. 179—180
  78. ^ cp. Bittner (2005) ст. 36
  79. ^ Bittner (2005) стст. 12-13; пераклад № 15 зьменены. Стандарт глёсаў выкарыстаны ў гэтым артыкуле.
  80. ^ Fortescue (1984)
  81. ^ Trondhjem (2009)
  82. ^ Bittner (2005) стст. 11, 38-43
  83. ^ Sadock (1980)
  84. ^ Sadock (1986)
  85. ^ Sadock (1999)
  86. ^ Malouf (1999)
  87. ^ van Geenhoven (2002)
  88. ^ Marianne Mithun. Polysynthesis in the Arctic / Mahieu, Tersis. — 2009.
  89. ^ Mithun (1986)
  90. ^ Mithun (1984)
  91. ^ Rosen (1989)
  92. ^ Bjørnum (2003)
  93. ^ Bjørnum (2003)
  94. ^ Bjørnum (2003) ст. 71
  95. ^ Bjørnum (2003) стст. 71-72
  96. ^ Langgård, Karen. 15 // Grammatical structures in Greenlandic as found in texts written by young Greenlanders at the turn of the millenium / Mahieu & Tersis. — 2009. — С. 231-247.
  97. ^ Fortescue (1993) ст. 269
  98. ^ Fortescue (1993) ст. 269—270
  99. ^ Fortescue (1984) ст. 34
  100. ^ Fortescue (1993) ст. 270
  101. ^ Bittner (1995) ст. 80
  102. ^ Fortescue 1991. ст. 53
  103. ^ Woodbury (1983)
  104. ^ Bjørnum (2003) стст. 152—154
  105. ^ Kappel Schmidt (2003)
  106. ^ Fortescue (1984) ст. 92, ст. 249
  107. ^ Hallman, Peter. Definiteness in Inuktitut. — С. 2.
  108. ^ van Geenhoven (1998)
  109. ^ Bittner (1987)

Літаратура

рэдагаваць
Выкарыстаная
  • Fortescue, Michael. 15 // Inuktun: an introduction to the language of Qaanaaq, Thule. — Københavns Universitet: Institut for Eskimologi, 1991.
  • Bittner, Maria. 53 // On the Semantics of the Greenlandic Antipassive and Related Constructions. — International Journal of American Linguistics, 1987. — Т. 2. — С. 194-231.
  • Bittner, Maria. 2 // Quantification in Eskimo / Emmon W. Bach. — Quantification in natural languages. — Springer, 1995. — ISBN 0-7923-3129-X
  • Bittner, Maria. 12 // Future discourse in a tenseless language. — Journal of Semantics, 2005. — Т. 4. — С. 339-388.
  • Bjørnum, Stig. Grønlandsk grammatik. — Atuagkat, 2003. — ISBN 978-87-90133-14-6
  • Fortescue, Michael. 46 // Affix Ordering in West Greenlandic Derivational Processes. — International Journal of American Linguistics, 1980. — Т. 4. — С. 259-278.
  • Fortescue, Michael. West Greenlandic. — Routledge, 1984. — ISBN 0-7099-1069-X
  • Fortescue, Michael. 2 // Switch reference anomalies and ‘topic’ in west greenlandic: A case of pragmatics over syntax / Jef Verschueren. — Levels of Linguistic Adaptation: selected papers of the International Pragmatics Conference. — Antwerp: Philadelphia: John Benjamins, 1987-1991. — ISBN 1-55619-107-3
  • Fortescue, Michael. Inuktun: An introduction to the language of Qaanaaq, Thule. — Københavns Universitet: Institut for Eskimologi, 1991. — ISBN 87-87874-16-4
  • Fortescue, Michael; Lise Lennert Olsen. 3 // The Acquisition of West Greenlandic / Dan Isaac Slobin. — The Crosslinguistic study of language acquisition. — Routledge, 1992. — С. 111-221. — ISBN 0-8058-0105-7
  • Fortescue, Michael. 29 // Eskimo word order variation and its contact-induced perturbation. — Journal of Linguistics. — 1993 Т. 02. — С. 266-289.
  • van Geenhoven, Veerle. Semantic incorporation and indefinite descriptions: semantic and syntactic aspects of noun incorporation in West Greenlandic. — Stanford: CSLI Publications. — ISBN 1-57586-133-X
  • van Geenhoven, Veerle. 20 // Raised Possessors and Noun Incorporation in West Greenlandic. — Natural Language & Linguistic Theory. — 2002 Т. 4. — С. 759-821.
  • Goldbach, Ib; Thyge Winther-Jensen 24 // Greenland: Society and Education. — Comparative Education. — 1988 Т. 2. — С. 257-266.
  • Grønlands sprognævn. Icelandic Council for Standardization. Nordic cultural requirements on information technology. — Reykjavík: Staðlaráð Íslands, 1992. — ISBN 9979-9004-3-1
  • Hayashi, Midori; Bettina Spreng. Is Inuktitut tenseless? / Claire Gurski. — CLA Annual Conference. — 2005.
  • Iutzi-Mitchell, Roy D.; Nelson H. H. Graburn 99 // Language and educational policies in the North: Status and Prospectus report on the Eskimo–Aleut languages from an international symposium. — International Journal of the Sociology of Language. — 1993. — С. 123-132.
  • Jacobsen, Birgitte. 57 // The Question of 'Stress' in West Greenlandic:An Acoustic Investigation of Rhythmicization, Intonation, and Syllable Weight. — Phonetica, 2000. — Т. 1. — С. 40-67.
  • Kappel Schmidt, Bodil. 31 // West Greenlandic Antipassive. — Proceedings of the 19th Scandinavian Conference of Linguistics. — Nordlyd, 2003. — Т. 2. — С. 385-399.
  • Mahieu, Marc-Antoine; Nicole Tersis. 86 // Variations on polysynthesis: the Eskaleut languages. — Typological studies in language. — John Benjamins, 2009. — ISBN 978-90-272-0667-1
  • Malouf, Robert. West Greenlandic noun incorporation in a monohierarchical theory of grammar / Gert Webelhuth, Andreas Kathol, Jean-Pierre Koenig. — Lexical and Constructional Aspects of Linguistic Explanation. Studies in constraint-based lexicalism. — Stanford: CSLI Publications. — ISBN 1-57586-152-6
  • Mennecier, Philippe. 78 // Le tunumiisut, dialecte inuit du Groenland oriental: description et analyse. — Collection linguistique. — Société de linguistique de Paris, Peeters Publishers, 1995. — ISBN 2-252-03042-9
  • Mithun, Marianne. 60 // The evolution of noun incorporation. — Language. — 1984 Т. 4. — С. 847-895.
  • Mithun, Marianne. 62 // On the nature of noun incorporation. — Language. — 1986 Т. 1. — С. 32-38.
  • Petersen, Robert. The Greenlandic language: its nature and situation / Dirmid R. F. Collis. — Arctic languages: an awakening. — Paris: Unesco, 1990. — С. 293-308. — ISBN 92-3-102661-5
  • Rischel, Jørgen. Topics in West Greenlandic Phonology. — Copenhagen: Akademisk Forlag, 1974. — ISBN 87-500-1438-2
  • Rischel, Jørgen. 51 // Was There a Fourth Vowel in Old Greenlandic?. — International Journal of American Linguistics. — 1985 Т. 4. — С. 553-555.
  • Rosen, Sara T. 65 // Two types of noun incorporation: A lexical analysis. — Language. — 1989 Т. 2. — С. 294-317.
  • Sadock, Jerrold. 57 // Noun incorporation in Greenlandic: A case of syntactic word-formation. — Language. — 1980 Т. 2.
  • Sadock, Jerrold. 62 // Some notes on noun incorporation. — Language. — 1986 Т. 1. — С. 19-31.
  • Sadock, Jerrold. 65 // The Nominalist Theory of Eskimo: A Case Study in Scientific Self Deception. — International Journal of American Linguistics. — 1999 Т. 4. — С. 383-406.
  • Sadock, Jerrold. A Grammar of Kalaallisut (West Greenlandic Inuttut). — Munich: Lincom Europa, 2003. — ISBN 978-3-89586-234-2
  • Shaer, Benjamin. Toward the tenseless analysis of a tenseless language / Jan Anderssen, Paula Menéndez-Benito, Adam Werle. — Proceedings of SULA 2. 2nd Conference on the Semantics of Under-represented Languages in the Americas. — University of Massachusetts Amherst: GLSA, 2003. — С. 139-156.
  • Underhill, Robert. 42 // The Case for an Abstract Segment in Greenlandic. — International Journal of American Linguistics. — 1976 Т. 4. — С. 349-358.
  • Woodbury, Anthony C. 2 // Switch-reference, syntactic organization, and rhetorical structure in Central Yup’ik Eskimo / John Haiman, Pamela Munro. — Switch-reference and universal grammar. Typological studies in language. — Amsterdam: John Benjamins, 1983. — С. 291-316. — ISBN 90-272-2862-0
Дадатковая
  • Fortescue, M. D. From the writings of the Greenlanders = Kalaallit atuakkiaannit. — Fairbanks, Alaska: University of Alaska Press, 1990. — ISBN 0-912006-43-9
  • Вахтин Н. Б. Гренландский язык. — М.: 1997 Т. Языки мира. Палеоазиатские языки.
  • Bergsland K. A. Grammatical Outline of the Eskimo Language of West Greenland. — Oslo: 1955.
  • Fortescue M. West Greenlandic. Croom Helm Descriptive Grammars. — Kent: Beckenham, 1984.
  • Holtved E. 18 // Remarks on the Polar Eskimo Dialect. — 1952 Т. International Journal of American Linguistics.
  • Schultz-Lorentzen C. W. Bd. 129, Nr. 3 // A Grammar of the West Greenland Language. — Kobenhavn: 1945 Т. Meddelelser om Grønland.
  • Swadesh M. 6 // South Greenlandic Eskimo. — N.Y.: Viking Fund Publications in Anthropology, 1946. — Т. Linguistic Structures of Native America.
Слоўнікі
  • Berthelsen Ch. Ordbogi / et al. — Ministeriet for Grønland, 1977.
  • Berthelsen Ch. Oqaatsit Kalaallisuumiit Qallunaatuumut. — Nuuk: Atuakkiorfik, 1990.
  • Bugge A. Dansk-Grønlandsk Ordbog / et al. — Ministeriet for Grønland, 1960-1980.
  • Enel C. Elements de grammaire et de vocabulaire de la langue ouest-groenlandaise. — Documents du Centre de Recherches Anthropologiques de Musee de l’homme. — P.: 1984 Т. 8.
  • Schultz-Lorentzen C. W. Bd. 59 // Dictionary of the West Greenland Eskimo Language. — København: 1967 Т. Meddelelser om Grønland.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць