Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека

Усеагульная дэклярацыя правоў чалавека — зацьверджаная і абвешчаная Генэральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў 10 сьнежня 1948 году як рэзалюцыя нумар 217 у Палацы дэ Шайло ў Парыжы, Францыя. Прыняўшы гэта рашэньне гістарычнага значэньня, Асамблея зьвярнулася з заклікамі да ўсіх дзяржаваў-сяброў арганізацыі абнародаваць тэкст дэклярацыі і зрабіць усё магчымае дзеля ейнага распаўсюджаньня, абвяшчэньня і растлумачэньня, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, незалежна ад палітычнага статусу краінаў або тэрыторыяў. Аўтарамі дакумэнта былі Джон Пітэрз Гамфры, Элеанора Рузвэлт і Рэнэ Касан.

Элеанора Рузвэлт з Дэклярацыяй правоў чалавека, перакладзенай на гішпанскую мову.
Марка ААН у гонар прыняцьця Дэклярацыі.

Гэты дакумэнт меў толькі статус рэкамэндацыі, яго прынялі 48 краінаў. Ніводная краіна не галасавала супраць, але 8 устрымаліся. Сярод іх Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, Саудаўская Арабія (аспрэчвала роўнасьць паміж мужчынам і жанчынай), а таксама Польшча, Югаславія, Чэхаславаччына і СССР (Расея, Беларусь, Украіна) якія ўстрымаліся, бо не пагаджаліся з прынцыпам унівэрсальнасьці, пра які згадваецца ў артыкуле 2 (першая частка). Краінамі, якія зусім ня ўдзельнічалі ў галасаваньні, ёсьць Гандурас і Емэн.

Дэклярацыя складаецца з 30 артыкулаў, якія пацьвярджаюць правы чалавека, якія, хоць і не зьяўляюцца юрыдычна абавязковымі, але, якія былі распрацаваныя ў рамках міжнародных дамоваў, рэгіянальных дакумэнтаў па правах чалавека, нацыянальных канстытуцыях і іншых законах. Яна дэкляравала агульнае права чалавека на жыцьцё, адукацыю, працу, свабоду веравызнаньня, а таксама адсутнасьць рабства і эксплюатацыі[1]. Дэклярацыя сталася першым крокам у працэсе распрацоўкі Міжнароднага білю аб правах чалавека, які быў зроблены ў 1966 годзе і атрымаў моц у 1976 годзе пасьля таго, як іх ратыфікавала дастатковая колькасьць краінаў.

Некаторыя прававеды сьцьвярджаюць, што, паколькі краіны ўвесь час спасылаліся на дэклярацыю на працягу больш за 50 гадоў, ён стаў абавязковым, як частка звычайнага міжнароднага права[2]. Тым ня менш, згодна з прысудам суду ў Злучаных Штатах паводле справы забойства агента ўправы па барацьбе з наркотыкамі групоўкай мэксыканскага наркатычнага картэлю ў 2004 Дэклярацыя не зьяўляецца абавязковай з пункту гледжаньня міжнароднага права. Суды іншых краінаў таксама прыйшлі да высновы пра тое, што дэклярацыя не зьяўляецца часткай унутранага права[3].

КрыніцыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Усеагульная дэклярацыя правоў чалавекасховішча мультымэдыйных матэрыялаў