Букмол

мова Нарвэгіі

Букмол (нарв. bokmål — «кніжная мова», больш прыблізны пераклад — «язык кнігі») — адзін з двох (побач зь нюношкам) стандартаў (формаў) нарвэскае мовы. Сфармаваўся на падставе дацскае мовы па чатырох стагодзьдзях панаваньня Даніі над Нарвэгіяй (данска-нарвэская унія).

Распаўсюджаньне букмалу й нюнашку ў Нарвэгіі па муніцыпалітэтах.

Многія буйныя нарвэскія пісьменьнікі XIX стагодзьдзя, найперш Генрык Ібсэн і Б'ёрнст'ернэ Б'ёрнсан, пісалі стыхійна нарвэгізаванай данскаю моваю, першапачаткова называнай "данска-нарвэскаю". Назва «букмол» прынятая з 1929 году замест ужыванай раней «дзяржаўнай мовы» (па-нарвэску: riksmål). Іншая афіцыйная пісьмовая мова Нарвэгіі — нюношк.

Букмал ужываецца прыкладна 90 % насельніцьтва Нарвэгіі, менавіта яго найчасьцей вывучаюць замежныя студэнты, на ім выходзяць усе цэнтральныя СМІ. Нормы букмолу набліжаныя да ўсходненарвэскіх дыялектаў, асабліва да варыянтаў, на якіх гавораць вакол Осьлё, хоць аснова яго застаецца данскай. Данскія тэксты ў пісьмовым выглядзе зразумелыя носьбітам букмолу, фанэтычныя ж адрозьненьні дастаткова моцныя, таму з разуменьнем вуснай данскай мовы нарвэсцы маюць складанасьці. У букмоле большая колькасьць запазычаньняў, чымся ў нюношку. У XX стагодзьдзі прадпрымалася некалькі моўных і артаграфічных рэформаў дзеля "дэмакратызацыі" "кніжнае мовы", аднак некаторыя не прыжыліся і былі адмененыя. Адзінага артаэпічнага стандарту кніжная нарвэская ня мае.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць