Генэральная акруга Беларусь

Генэра́льная акру́га «Белару́сь» (ням. Generalbezirk Weißruthenien) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту «Остлянд», створана нацысцкай Нямеччынай на акупаванай тэрыторыі СССР і заходнебеларускіх земляў, што да верасьня 1939 году знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі. Цэнтар месьціўся ў Менску.

Генэральная акруга Беларусь
Generalbezirk Weißruthenien

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Трэці Райх
Статус адміністрацыйная адзінка[d]
Уваходзіць у Райхскамісарыят Остлянд
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Дата ўтварэньня 1 верасьня 1941
Дата скасаваньня 1944
Кіраўнік Вільгельм Кубэ (1941—1943);
Курт фон Готбэрг (1943—1944)
Афіцыйныя мовы нямецкая і беларуская мова
Насельніцтва
  • 2 411 333 чал.[1]
Плошча 53 660 км²
Час існаваньня 1941—1944
Месцазнаходжаньне Генэральнай акругі Беларусь
Генэральная акруга Беларусь на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Напачатку акруга ўлучала тэрыторыю Наваградзкага ваяводзтва, часткі Віленскага і Палескага ваяводзтваў Польскай Рэспублікі, а таксама тэрыторыю Беларускай ССР і Смаленшчыну. Была падзеленая на чатыры галоўныя вобласьці (ням. Hauptgebieten) з цэнтрамі ў Віцебску, Магілеве, Менску й Смаленску. У 1942 годзе ўлада нямецкае цывільнае адміністрацыі была абмежаваная. Смаленшчына і значная частка Беларускай ССР (акрамя Барысава, Менску і Слуцку) адышлі пад кантроль нямецкіх вайсковых уладаў. Генэральная акруга на той час падзялялася на абласныя камісарыяты (ням. Gebietskommissariate) з цэнтрамі ў Баранавічах, Вялейцы, Ганцавічах, Глыбокім, Лідзе, Менску, Наваградку, Слоніме й Слуцку.

У лютым 1944 году ў склад Генэральнай акругі «Беларусь» перадалі Вільню з ваколіцамі, якая была часткай акругі «Летува»[2], а таксама Берасьцейскі, Кобрынскі і Пінскі гебіты[3], якія раней знаходзіліся ў складзе Генэральнай акругі Валынь-Падольле Райхскамісарыяту Ўкраіна.

У 1942—1943 гады ў Генэральнай акрузе Беларусі стварылі 4- і 7-клясныя школы на беларускай мове. Зь іх 600 працавала ў Менскай акрузе і па 400 — у Баранавіцкай, Вялейскай і Глыбоцкай[4].

Падпольле

рэдагаваць

У частцы Генэральнай акругі «Беларусь», створанай з акупаванай тэрыторыі БССР, найбольш моцным падпольлем зьяўлялася савецкая антынямецкая партызанка. У Заходняй Беларусі савецкія партызаны былі нашмат слабейшымі, перш за ўсё з-за недахопу падтрымкі ад мясцовага насельніцтва[5]. Трываў там польска-савецкі канфлікт, які на Наваградчыне ператварыўся ў вайну паміж польскай Арміяй Краёвай і савецкімі партызанамі. Дадатковым фактарам быў беларускі нацыянальны рух. Нямецкая акупацыйная ўлада наўмысна правакавала нацыянальныя канфлікты, у выніку чаго стасункі паміж беларусамі і палякамі пагоршыліся, але не да ступені адкрытага канфлікту[6].

Гаўляйтэры

рэдагаваць

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ http://www.territorial.de/ostl/weissrut/weissrut.htm
  2. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 384.
  3. ^ Territoriale Veränderungen in Deutschland und deutsch verwalteten Gebieten 1874—1945.  (ням.)
  4. ^ Натальля Голубева. Калябаранты. Цана адраджэньня // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2021. — № 47 (29416). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
  5. ^ Jan Szumski: Sowietyzacja Zachodniej Białorusi 1944—1953. Propaganda i edukacja w służbie ideologii. Wyd. 1. Kraków: ARCANA sp. z o.o., 2010. ISBN 978-83-60940-21-1. (pol.)
  6. ^ Юры Грыбоўскі: Польска-беларускі канфлікт у Генеральнай акрузе «Беларусь» (1941—1944 гг.), сс. 116—167. Białoruskie Zeszyty Historyczne 25, 2006