Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова
беларуская паэтычная прэмія
(Перанакіравана з «Прэмія Куляшова»)
Літарату́рная прэ́мія імя́ Арка́дзя Куляшо́ва — беларуская штогадовая літаратурная прэмія за творы паэзіі і драматургіі. Была ўстаноўлена ў 1979 годзе згодна пастановы Саюзу пісьменьнікаў Беларусі. Пасьля 1998 году зьвестак па ляўрэатах гэтай прэміі няма[1].
Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова | |
Апісаньне | за найлепшы твор паэзіі і драматургіі |
---|---|
Арганізатар | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Правядзеньне | Менск |
Краіна | Беларусь |
Першае прысуджэньне | 1979 |
Ляўрэаты літаратурнай прэміі
рэдагаваць- 1980 — Пятрусь Макаль, зборнік паэзіі "Поле"
- 1981 — Аляксей Русецкі, зборнік вершаў: "Крокі сэрца"
- 1982 — Сяргей Законьнікаў, кніга вершаў: "Пакуль жыве мая бяроза"
- 1983 — Сяргей Грахоўскі, зборнік паэзіі: "Асеньнія гнёзды"
- 1984 — Ніна Мацяш паэма: "Паэма жніва" (з кнігі вершаў "Жнівень")
- 1985 — Пятро Прыходзька, зборнік паэзіі: "Парог памяці"
- 1986 — Валянціна Коўтун, зборнік паэзіі: "Метраном"
- 1987 — Сьцяпан Гаўрусёў, кніга вершаў: "Пладаноснасьць"
- 1988 — Раіса Баравікова, кніга лірыкі: "Каханьне"
- 1989 — Казімер Камейша, зборнік паэзіі: "Пярэймы дня"
- 1990 — Мар’ян Дукса, кніга вершаў і паэм: "Засьнежаныя ягады"
- 1991 — Мікола Кусянкоў, кніга вершаў: "Дубрава"
- 1992 — Мікола Маляўка, зборнік паэзіі: "Зімні дождж"
- 1993 — Юрась Сьвірка, кніга паэзіі: "Узаемнасьць"
- 1994 — Васіль Макарэвіч, кніга паэзіі: "Вэзувій"
- 1995 — Алесь Каско, кніга паэзіі: "Час прысутнасьці"
- 1996 — Раман Тармола, за вершы ў "Полыме" і "ЛіМе" (з кнігі вершаў "Прычасьце")
- 1997 — Мікола Купрэеў, кніга паэзіі: "Правінцыйныя фантазыі"
- 1998 — Алесь Пісьмянкоў, кніга паэзіі: "Вершы"
Крыніцы
рэдагаваць- ^ ТОП-15 літаратурных прэміяў у Беларусі, Радыё Свабода, 20 красавіка 2015
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Літаратурная прэмія імя Аркадзя Куляшова на сайце Віртуальнага музэю А. Куляшова