Зьміцер Гара

дзяржаўны дзяяч Беларусі

Зьмі́цер Ю́р’евіч Гара́ (1970, Тбілісі, цяпер Грузія) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.

Зьміцер Гара
4-ы старшыня Сьледчага камітэту Беларусі
11 сакавіка 2021 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Раман Галоўчанка
Папярэднік: Іван Наскевіч
Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі
сьнежань 2019 — 11 сакавіка 2021
Начальнік сьледчай управы КДБ Беларусі
лістапад 2009 — сьнежань 2019
Начальнік 3-й управы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі
жнівень 2008 — лістапад 2009
Начальнік сьледчага аддзелу КДБ Беларусі
красавік 2008 — ліпень 2008
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1970 (54 гады)
Тбілісі, Грузінская ССР, СССР
Бацька: Юры Гара
Адукацыя: Вайсковы Чырванасьцяжны інстытут (1993), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2018)
Узнагароды:
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
мэдалі «За адзнаку ў вайсковай службе» і «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў

4-ы старшыня Сьледчага камітэту Беларусі (з 11 сакавіка 2021 году). Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў, «За адзнаку ў вайсковай службе», ордэнам «За службу Радзіме» III ступені.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1993 годзе скончыў Вайсковы Чырванасьцяжны інстытут у Маскве па спэцыяльнасьці «правазнаўства». Зь верасьня 1993-га па красавік 2008 году служыў на пасадах сьледчага, старэйшага сьледчага, сьледчага па асабліва важных справах сьледчага аддзелу ўправы КДБ Беларусі. Затым быў прызначаны начальнікам сьледчага аддзелу КДБ Беларусі і займаў гэтую пасаду да ліпеня 2008 году. Са жніўня 2008-га па лістапад 2009-га году — начальнік 3-й управы Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі. Зь лістапада 2009-га па сьнежань 2019 году — начальнік сьледчай управы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. У 2018-м скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі па спэцыяльнасьці «дзяржаўнае кіраваньне і эканоміка». Са сьнежня 2019 году займаў пасаду намесьніка генэральнага пракурора Беларусі. 11 сакавіка 2021 году прызначаны старшынёй Сьледчага камітэту Беларусі[2].

Санкцыі ЭЗ, США, іншых краінаў

рэдагаваць

21 чэрвеня 2021 года быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[3]. Паводле рашэньня Рады Эўрапейскага зьвязу(be) як экс-намесьнік генэральнага пракурора Хара нясе адказнасьць за палітычна матываваныя крымінальныя справы супраць мірных дэманстрантаў, апазыцыянэраў, журналістаў, грамадзянскае супольнасьці й простых грамадзян, у прыватнасьці за справу Сяргея Ціханоўскага; як кіраўнік міжурадавай камісіі пад расьсьледаваньню скаргаў грамадзян пра злоўжываньні паўнамоцтвамі супрацоўнікамі праваахоўных органаў – за бязьдзейнасьць гэтае ўстановы, нягледзячы на заявы на ўзбуджэньне крымінальнае справаў; як старшыня Сьледчага камітэту – за перасьлед праваабаронцаў і ўдзельнікаў мірных пратэстаў, – агулам за сур'ёзныя парушэньні правоў чалавека, падрыў вяршэнства закону, рэпрэсіі супраць грамадзянскае супольнасьці й дэмакратычнай апазыцыі(be)[4]. З той жа фармулёўкаю трапіў у санкцыйны сьпіс Швайцарыі[5][6]. 6 ліпеня да чэрвеньскага пакету санкцый ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7].

9 жніўня 2021 году Гара быў унесены ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[8][9].

У 2022 годзе санкцыі супраць яго ўвялі Японія, Украіна і Канада[10].

  1. ^ а б https://www.belta.by/society/view/zamestitelem-genprokurora-naznachen-dmitrij-gora-374656-2019/
  2. ^ Дзьмітрый Гара прызначаны старшынёй Сьледчага камітэта // Газэта «Зьвязда», 11 сакавіка 2021 г. Праверана 11 сакавіка 2021 г.
  3. ^ Юрий Шейко. (2021-06-21) ЕС опубликовал список новых санкций против Минска (рас.). Нямецкая хваля. Архіўная копія ад 2021-08-08 г.
  4. ^ Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus - EUR-Lex(en), 21.06.2021
  5. ^ Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). ReutersПраверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  6. ^ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  7. ^ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  8. ^ Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША[прыбраць шаблён] (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  9. ^ США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (рас.). ZERKALO.IO(be) (2021-08-09). Праверана 2021-08-10 г. Архіўная копія ад 2021-08-09 г.
  10. ^ ГОРА Дмитро Юрійович