Зыгмунцішкі
Зыгмунцішкі — вёска ў Беларусі, каля ракі Гаўі. Уваходзяць у склад Ліпнішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Зыгмунцішкі лац. Zyhmunciški / Zygmunciški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Ліпнішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 33 чал. (1999) |
колькасьць двароў: | 18 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231335 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′48.2″ пн. ш. 25°39′16.2″ у. д. / 54.013389° пн. ш. 25.6545° у. д.Каардынаты: 54°0′48.2″ пн. ш. 25°39′16.2″ у. д. / 54.013389° пн. ш. 25.6545° у. д. |
± Зыгмунцішкі |
Назва
рэдагавацьПаводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Жыгімонт цалкам адпавядае германскаму імю Sigimund[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Żygmont (Zygmont, Żygmunt, Zygmunt, Sigesmund, Sigismund)[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ пісьмовых крыніцах ёсьць зьвесткі пра тое, што касьцёл і парафія ў вёсцы былі ўтвораны раней яшчэ ў XV ст., бо ўжо ў 1500 г. тут пазначаны як дзейны парафіяльны касьцёл Радуньскага дэканата. У 1623 г. землі касьцёла павялічыў і, магчыма, адбудаваў новую сьвятыню кароль Жыгімонт III Ваза. Аднак пасьля 1669 г. як самастойная Зігмунціская парафія больш не адзначаецца. Да канца XVIII ст. мясцовая сьвятыня дзейнічала ў статусе капліцы ад Ліпнішкаўкай парафіі Ашмянскага дэканата[6].
У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Ліпнішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. Адносілася да маёнтка Ліпнішкаўскай плябаніі, у 1861 г. 27 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 18 двароў, 103 жыхары, дзейнічала драўляная капліца (год пабудовы невядомы). У 1909 г. 20 двароў, 117 жыхароў, 147 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Ліпніскай гміне Валожынскага, пасьля Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 83 жыхары.
3 12 кастрычніка 1940 г. вёска (31 двор, 113 жыхароў) у Ліпнішкаўскім сельсавеце Івейскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупаваная нямецкімі захопнікамі.
У 1950 г. арганізаваны калгас імя І. У. Мічурына. Пазьней увайшла ў калгас «Авангард». У 1970 г. 83 жыхары. Пасьля ў складзе калгаса «Радзіма». На 1999 год — 18 двароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 33 чалавекі
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 179.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Хрысціянства у гістарычным лёсе беларускага народа. Частка 2. 2009, Гродна: ГрДУ, 2009.