Загай
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі
Зага́й[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Загай | |
трансьліт. Zahaj | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Навасёлкаўскі |
Насельніцтва: | 128 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222838 |
СААТА: | 6244843031 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°30′21″ пн. ш. 28°4′13″ у. д. / 53.50583° пн. ш. 28.07028° у. д.Каардынаты: 53°30′21″ пн. ш. 28°4′13″ у. д. / 53.50583° пн. ш. 28.07028° у. д. |
± Загай |
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 стагодзьдзя ў Навасёлкаўскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Новый Загай». працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1897 год — 54 двары, 321 жыхар
- 1917 год — 72 двары, 424 жыхары
- 2002 год — 69 двароў, 149 жыхароў
- 2009 год — 122 чалавекі[2]
- 2019 год — 128 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі