Забалацьце (Пухавіцкі раён)
За́балацьце[1] (таксама сустракаецца Забало́цьце, Лу́цішчы, мн.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.
Забалацьце | |
трансьліт. Zabalaccie | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пярэжырскі |
Насельніцтва: | 87 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222843 |
СААТА: | 6244848041 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°41′15″ пн. ш. 27°43′41″ у. д. / 53.6875° пн. ш. 27.72806° у. д.Каардынаты: 53°41′15″ пн. ш. 27°43′41″ у. д. / 53.6875° пн. ш. 27.72806° у. д. |
± Забалацьце | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтру, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы.
Гісторыя
рэдагавацьУ канцы XVIII стагодзьдзя Забалацьце ўяўляла сабою сяло. У 1858 годзе вёска знаходзілася ў валоданьні Іскрыцкага. Школа граматы была адкрыта тут у 1884 годзе.
На пачатку ХХ ст. сяло ў Пярэжыцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні, уласнасьць Ашторпаў.
Паводле перапісу 1897 году, вёска Забалацьце мела другую назву Луцішча, і на мясцовых могілках была капліца. У 1912 у вёсцы адкрыта народная вучэльня.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1925 г. пабудаваны цагельны завод. На 1933 годзе быў калгас "Чырвоны транспартнік".
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1816 год — 19 гаспадарак
- 1858 год — 157 жыхароў
- 1870 год — 170 жыхароў
- 1897 год — 378 чал., 56 двароў
- пачатак XX ст.— 61 двор, 469 жыхароў
- 1917 год — 442 чалавек, 78 двоў (вёска); 6 чалавек (чыгуначная станцыя)
- 1960 год — 289 чалавек
- 2002 год — 38 двароў, 60 жыхароў
- 2009 год — 87 чалавек[2]
- 2012 год — 70 чалавек, 34 двары
Асобы
рэдагаваць- Іван Крук — беларускі навуковец ў галіне таваразнаўства.
- Міхаіл Рудовіч (1900—1920) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў бальшавіцкага партызанскага руху на тэрыторыі Пухавіцкага раёну падчас знаходжаньня там польскага войска
- Міхаіл Каўнацкі — ваяр-інтэрнацыяналіст
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква (узгадваецца ў 1880 г.).
- Капліца (узгадваецца ў 1897 г.).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі