Іван Фёдаравіч Крук

беларускі навуковец
(Перанакіравана з «Іван Крук (навуковец)»)

Іван Фёдаравіч Крук (24 сакавіка 1909, Забалацьце, цяпер Пухавіцкі раён — 16 сьнежня 1992) — беларускі навуковец у галіне таваразнаўства харчовых прадуктаў. Доктар тэхнічных навук, прафэсар (1971).

Іван Фёдаравіч Крук
па-ўкраінску: Іван Фёдаравіч Крук
Дата нараджэньня 24 сакавіка 1909(1909-03-24)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 сьнежня 1992(1992-12-16) (83 гады)
Месца вучобы
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Выпускнік Пярэжырскай сярэдняй школы. У 1932 годзе скончыў Беларускі таваразнаўчы інстытут. У 1944—1967 гадах працаваў у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі (з 1962 года загадчык катэдры).

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Беларускі адмысловец у галіне таваразнаўства харчовых прадуктаў. Аўтар шматлікіх навуковых прац па дасьледаваньні таваразнаўчых, біяхімічных і тэхналягічных уласьцівасьцяў збожжа і прадуктаў іх перапрацоўкі[1].

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 4. — Минск, 2007.
  • Вітаміны і іх захаванне ў харчовых прадуктах / І. Ф. Крук. — Мінск, 1946.
  • Минская область : энциклопедия. [В 2 т.] Т. 2. — Минск, 2007.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць