Жыць
Жыць (Зыць, Сіць), Зыд (Зыдзь, Сідзь, Жыд) — мужчынскае імя.
Жыць лац. Žyć | |
Sito | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Зыд, Зыдзь, Зыць, Сіць, Сідзь, Жыд |
Зьвязаныя імёны | Жыдзейка, Сіціла, Зіцін, Жыдавін, Сыдэр, Жытмунт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Жыць» |
Паходжаньне
рэдагавацьСіта або Сіда (Sito, Sido[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сід- (сіт-, зыд-) паходзіць ад гоцкага sidus 'звычай, нораў'[3][4][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Жыдзейка (Сядзейка), Сіціла (Жыдзель, Шытыла, Сяціла), Зіцін, Жыдавін, Сыдэр, Жытмунт. Адзначаліся германскія імёны Sidicho (Siedeck), Sitil (Sidila, Siedel), Sittin, Sidewine, Sidierius, Sidimund[b].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Zydel (Zydyl, Sidel, Sidil), Zydelin (Zydylin, Sydylin, Sidilin), Żydmar (Zydmar, Sidmar)[10].
У Прусіі бытавала імя Sydder / Szydar[c] (1398 і 1402 гады)[12].
У Ноўгарадзе бытавалі імёны Жыдзіла (Жидила), Жыдзена[d] (Жидена) і Жытабуд[e] (Житобудъ)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людемъ нашимъ Мерецъкого повета… а Петру Ситевичу (люты 1510 году)[14]; чоловеков тяглых у Бирштанском повете, на имя Житя Бутеневича (19 траўня 1513 году)[15]; Жидъ з братом Болтромеемъ (1528 год)[16]; боярына земли Жомойтъское, волости Тоньдякгольское Петра Жытовича… тотъ боярын Петръ Жытовичъ (20 верасьня 1542 году)[17]; Micz Zydziewicz… Miliss Zydziewicz… Januss Zydziewicz… Niewier Zydowic (1558 год)[18]; боярынъ господаръский радуньский Матысъ Жыдовичъ (30 верасьня 1561 году)[19]; Staniel Żytowicz (1561 год)[20]; Zydyszki… Sidziewicze (1744 год)[21]; Sidewicz Simon (1922 год)[22][f].
Носьбіты
рэдагаваць- Жыд — пералайскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сэбастыян Янавіч Зыцевіч — упіцкі зямянін, які ўпамінаецца ў 1611 годзе[29]
На 1906 год існавала вёска Жыцешкі ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[30]
На 1909 год існаваў засьценак Сідзевічы ў Менскім павеце Менскай губэрні[31].
На гістарычнай Ковеншчыне існуе вёска Жытавішкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагаваць- ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае брак адэкватнага тлумачэньня іменнай асновы шыд- зь летувіскай мовы[5]
- ^ Таксама адзначаліся германскія імёны Sitagellus (Sita-gellus)[6], Sidgot (Sid-got)[7], Sidumann (Sidu-mann)[8], Sitividis (Siti-vidis)[9]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Sidierius (Seederius)[11]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Sittin[2]
- ^ Адзначалася старажытнае германскае імя Sitipoto[2]
- ^ Таксама:
- Зыдан, Жыдан (адзначалася германскае імя Sithuni[23]): Zydany (1744 год)[24], Жыдановічы (Żydanowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[25];
- Жыдзівіл: в Жижморъском волости десяти чоловеков… а Римовида Жидивиловича (14 кастрычніка 1494 году)[26];
- Жытаўт (адзначалася старажытнае германскае імя Sidoldus[1]): въ Высокодворскомъ повете… людеи наших тяглых… а Юшъка Житовътовича (29 траўня 1511 году)[27], pana Kazimierza Żytowta (5 кастрычніка 1765 году)[28]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 197.
- ^ а б в Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1315.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 196.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 23.
- ^ Colección Fuentes y estudios de historia leonesa. 64. — Léon, 1969. P. 219—220.
- ^ Bergh L. Ph. C. Historische beschouwing der Nederlandsche Eigennamen // Taalkundig magazijn of gemengde bijdragen tot de kennis der Nederduitsche taal. 4o Deel, 1842. S. 574.
- ^ Reaney P. H., Wilson R. M. A Dictionary of English Surnames. — London and New York, 1991. P. 2278.
- ^ Piel J. M. Sobre a formação dos nomes de mulher medievais hispano-visigodos // Confluência. N. 3, 1992. P. 96.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 241—242.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 196.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 91.
- ^ Зализняк А. А. Древненовгородский диалект. 2-е изд. — М., 2004. С. 739.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 96.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 131.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 91.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 225 (6) (1528—1547). — Vilnius, 1995. P. 240.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 325, 334, 400.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 249 (35) (1554—1568). — Vilnius, 2018. P. 138.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 123.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Catalogus Ecclesiarum et Cleri Dioecesis Vilnensis pro Anno Domini 1922. — Vilnae, 1922. P. 117.
- ^ Schlaug W. Die altsächsischen Personennamen vor dem Jahre 1000. — Lund, 1962. S. 153.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Spis nazwisk rodzin szlacheckich zamieszkałych w pow. trockim w XIX w., Genealogia Wileńszczyzny
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 105—106.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 446.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 396.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 405—406.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 252.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 182.