Жыдзейка (Жыдык), Сідзейка (Сыдыка, Сідзіка, Сядзейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Sidicho
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Sido + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Сідзейка, Сыдыка, Сідзіка, Жыдык, Сядзейка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Жыдзейка»

Паходжаньне

рэдагаваць

Сідзіка, пазьней Зыдэк (Sidicho, Sieddicke, Siedeck[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сід- (сіт-, зыд-) (імёны ліцьвінаў Сіціла, Жыдавін, Сыдэр; германскія імёны Sitil, Sidewine, Sidierius) паходзіць ад гоцкага sidus 'звычай, нораў'[3][4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи власныхъ кголтовътовъскихъ чотыры служъбы, Седеика зъ детьми (каля 1480 году)[5]; мосту Седеиковича (26 лістапада 1516 году)[6]; мосту Седеиковичъ (1517 год)[7]; у Сидейкишкахъ (15 сакавіка 1546 году)[8]; з ыменья своего з Сидиковщины (1567 год)[9]; Iwan Sedeykowicz (1641 год)[10]; Marianna Sydykiewicz (1802 год)[11].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Язафат Жыдзейка — пералайскі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1796 годзе[12]

Жыдыковічы (Żydykowicz) гербу Сас — літоўскі шляхецкі род[13].

У XVI ст. існаваў маёнтак Жыдыкі (Жидыки) у Жамойцкім старостве[14].

На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Сядзейкі.

  1. ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 56.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1315.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 196.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 107.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 131.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 132.
  8. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 69.
  9. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 704.
  10. ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 177.
  11. ^ Poszwityń, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II: (1792—1796). — Вильна, 1903. С. 306—307.
  13. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 487.
  14. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 115.