Буцень
Буцень (Бутэн), Боцін (Ботынь, Боцінь), Буцінь (Бутын), Боцень — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Буцень лац. Bucień | |
Buten | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Buto + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бутэн, Боцін, Бутын, Буцінь, Ботынь, Боцінь |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Буцень» |
Паходжаньне
рэдагавацьБоцін або Буцен (Botin, Buten[a]) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков тяглых у Бирштанском повете, на имя Житя Бутеневича (19 траўня 1513 году)[3]; мужи витебъские… Иванъ Ботиничъ (24 жніўня 1540 году)[4]; Юрка Ботыничъ (16 чэрвеня 1546 году)[5]; у режу Бутня Кгерковица… дано томужъ Бутневи (1554 год)[6]; Bocinowa… Butenowa (1671—1681 гады)[7]; Anna Buten (1799 год)[8]; Józef Butynowicz (1803 год)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Мікалай Бладзіковіч-Буціневіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[10]
- Гендрута Марцінаўна Баценевіча Рыгораўна Гінтаўтовіча — упіцкая зямянка, якая ўпамінаецца ў 1594 годзе[11]
- Мацей і Станіслаў Буцені — жыхары маёнтку Рафалавічаў (Заслаўская графства), якія ўпамінаюцца ў 1705 годзе[12]
- Арцём, Салямэя, Мікалай, Матэвуш, Параска, Тэадор, Адам, Магда, Каця, Грышка, Ганута, Агата, Палуша, Сымон, Якуб, Ёсіф, Ян, Стэфан, Ганна, Васіль, Аляксандар, Тамаш, Феся, Ямеля, Дарка, Франка, Альжбета, Роза і Філіп Буцены — жыхары маёнтку Аляхноўцаў (Менскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1782 годзе[13]
Бутыневічы — літоўскі шляхецкі род[14].
Бутневічы (Butniewicz) гербу Астоя — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Шаўляў і Расенаў[15].
На 1904 год існавала сяльцо Буценкі ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[16].
На 1906 год існаваў фальварак Бутыні ў Віцебскім павеце Віцебскай губэрні, а таксама вёска Буцінішкі ў Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[17].
У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Буценішкі, у гістарычнай Прусіі — Ботэнэн.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле назваў мясцовасьцяў Botinesbach і Butenestat адпаведна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 131.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 349, 351—352.
- ^ Вестник Западной России. Т. 1, 1863. С. 17—18.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 6.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 121, 129.
- ^ Popiel, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Kroże, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 231.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 8. ― Вильна, 1912. С. 170.
- ^ Яўген Анішчанка, Рафаловичи инвентарь 1705 г. в Заславском графстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 31 траўня 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Олехновцы инентарь 1782 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 31 кастрычніка 2018 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 62.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 270.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 40, 127.