Тацяна Троіна
Тацяна Троіна (нарадзілася 30 чэрвеня 1981 году, Менск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Іграе на пазыцыі атакуючага форварду.
Тацяна Троіна | ||
«Баскет Гдыня» — №13 | ||
Пазыцыя: | Лёгкі форвард | |
Рост: | 187 см | |
Вага: | 76 кг | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Нарадзілася: | 30 чэрвеня 1981 (43 гады) | |
Школа: | Гарызонт (Менск) | |
Коледж: | Індэпэндэнс Камюніці Каледж (Канзас) | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Мэдалі | ||
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Бронза | Італія-2007 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБаскетболам пачала займацца ў 1991 годзе ў менскім «Гарызонце». Першы трэнер — Аляксандар Лазоўскі. Пасьля вучылася ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. Разам са зборнай стала 4-й на чэмпіянаце Эўропы сярод кадэтак 1997 году. У 1998 годзе паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасьля каледжу навучалася ва ўнівэрсытэце Паўднёвай Караліны па спэцыяльнасьці гатэльна-рэстаранны бізнэс[1].
З-за траўмы прапусьціла гульні нацыянальнай зборнай Эўра-2013 і чэмпіянат сьвету ў 2014-м годзе.
Нацыянальная зборная
рэдагавацьДэбютавала за дарослую зборную Беларусі па баскетболе 20 лістапада 2002 г. у гульні супраць Славаччыны. За нацыянальную зборную гуляе пад нумарам 13. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыё-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў сьвету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Эўропы 2007, 2009, 2011 і 2015.