Натальля Трафімава

беларуская баскетбалістка

Натальля Трафімава (нар. 16 чэрвеня 1979 году, Менск) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазыцыі лёгкага форварду. З пачатку 2017 году — трэнэр Нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы трэнэр Беларусі 2018 году.

Натальля Трафімава
Пазыцыя: лёгкі форвард
Рост: 186 см
Грамадзянства:
Нарадзілася: 16 чэрвеня 1979(1979-06-16) (45 гадоў)
Клюбы
Гады Клюб
1997—1999 Гарызонт Менск
1999—2003 Лончнасць Ольштын[d]
2003—2004 АЗС Познань[d]
2004—2008 Вісла[d]
2008—2009 РОВ Рыбнік[d]
2009—2011 Палькавіцы[d]
2011—2012 ЛКС Лодзь[d]
2012 Лідэр Прушкаў[d]
2012 РОВ Рыбнік[d]
2012—2015 Энергія Іванава[d]
2013—2017 Гарызонт Менск
Мэдалі
Чэмпіянаты Эўропы
Бронза Італія-2007

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Баскетболам пачала займацца ў 1993 годзе ў менскай СДЮШАР-10. Выступала за команды: РВАР (Менск, 1995-97), «Гарызонт» (Менск, 1997-99), «Лончнасьць» (Ольштын, Польшча, 1999—2003), «Стары Бровар АЗС» (Познань, Польшча, 2003-04), «Вісла» (Кракаў, Польшча, 2004—2008)[1], «Утэкс РОВ» (Рыбнік, Польшча, 2008-09), CCC (Палкавіцэ, Польшча 2009-11), «ЛКС Сымэнс АГД» (Лодзь, Польшча, 2011-12).

З 2015 году галоўны трэнэр клюбу «Гарызонт» (Менск). Працягвае выступаць за клюб[2].

Чэмпіёнка Беларусі (1997-99) і Польшчы (2006-07), срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі (1996) і Польшчы (2004-05).

Нацыянальная зборная

рэдагаваць

Была капітанам нацыянальнай зборнай. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пэкіне і Рыю-дэ-Жанэйру.

З пачатку 2017 году прызначана галоўным трэнэрам нацыянальнай зборнай. Пад кіраўніцтвам Натальлі Трафімавай зборная гуляла ня вельмі ўдала, прайграла шмат і афіцыйных, і таварыскіх матчаў. У жніўні 2017 году зьявілася інфармацыя, што Трафімава рыхтуецца стаць маці і можа пакінуць пасаду трэнэра[3].

Узнагароды

рэдагаваць
  • Бронзавы мэдаль чэмпіянату Эўропы ў 2007
  • 3 залатых мэдалі чэмпіянату Польшчы (2006, 2007, 2008)
  • 3 срэбраныя мэдалі чэмпіянату Польшчы (2004, 2005, 2011)
  • 4 месца на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне, 2008
  • 4 месца на чэмпіянаце сьвету ў 2010 годзе
  • 4 месца на чэмпіянаце Эўропы ў 2009 годзе

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць