Настасься Верамеенка

Настасься Верамеенка (нарадзілася 10 ліпеня 1987 году, Кохтла-Ярвэ, Эстонія) — беларуская прафэсійная баскетбалістка. Гуляе ў Турэччыне за «Фэнэрбахчэ» (Стамбул) на пазыцыі цэнтравой.

Настасься Верамеенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася10 ліпеня 1987 (37 гадоў)
Кохтла-Ярвэ, Эстонія
ГрамадзянстваБеларусь
Рост192 см
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябаскетбалістка

Выступае за зборную Беларусі па баскетболе. У 2007 годзе разам са зборнай заваявала бронзавы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы па баскетболе 2007 году. Удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў 2008 і 2016 гадоў.

Кар’ера

рэдагаваць

У 2012 годзе ў складзе «Фэнэрбахчэ» заваявала баскетбольны Супэркубак Турэччыны[1].

Паводле апытаньняў Верамеенка прызнавалася найлепшай баскетбалісткай краіны ў 2006—2009, 2012—2013[2], 2016 і 2018 гадах.

У красавіку 2014 году зьявілася інфармацыя, што яна прапусьціць чэмпіянат сьвету па баскетболе, які пройдзе ў кастрычніку ў Стамбуле, з-за цяжарнасьці[3]. Настасься вырашыла прыпыніць выступленьні.

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У 2007 годзе быў выпушчаны насьценны каляндар на 2008 год, у якім былі фатаграфіі Настасьсі Вераменнкі ды некаторых іншых спартоўцаў[4].

  1. ^ Настасся Верамеенка заваявала Суперкубак Турцыі па баскетболе Наша Ніва, 18.10.2012
  2. ^ Названы лепшыя баскетбалісты Беларусі-2013(недаступная спасылка), Звязда 27.12.2013
  3. ^ Анастасія Верамеенка прапусціць чэмпіянат свету па баскетболе(недаступная спасылка), сайт БТ, 18.04.2014
  4. ^ В Новый год с новыми надеждами! [Изоматериал] : [Женская сборная Беларуси по баскетболу] : 2008 : [календарь настенный перекидной] / FIBA, BBF. — [Минск : Юнипак, 2007]. — 1 обложка (6 л.) : цв. офсет ; 40х20 см.