Аляксандра Тарасава

беларуская баскетбалістка

Аляксандра Тарасава (нарадзілася 23 чэрвеня 1988 году, Горадня) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Гуляе на пазыцыі гульнёвага абаронцы за баскетбольны клюб «TSV 1880 Wasserburg» і нацыянальную зборную Беларусі.

Аляксандра Тарасава
Пазыцыя: разыгрываючы абаронца
Рост: 170 см
Грамадзянства:
Нарадзілася: 23 чэрвеня 1988(1988-06-23) (36 гадоў)
Клюбы
Гады Клюб
2006—2009 Менск[d]
2009—2010 Гуд Энджэлз Кошыцы[d]
2010—2011 Ружамберак[d]
2011—2013 ВС Прага[d]
2013 Адана Аскі[d]
2013—2014 Гарызонт Менск
2014—2015 Васэрбург[d]
2015—2016 Гале Лаянз[d]
2016—2017 Васэрбург[d]
2017—2022 TK Hannover Luchse[d]

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Пачала гуляць у баскетбол у 8 гадоў, на занятках у маці, якая працавала трэнэрам.

Выступала за беларускую зборную на чэмпіянаце сьвету 2014 году[1].

Гуляла ў складзе беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Дасягненьні

рэдагаваць
  • 2009 — другое месца ў чэскім чэмпіянаце разам з камандаю VS Praha
  • 2011 — другое месца ў чэскім чэмпіянаце разам з VS Praha
  • 2012 — трэцяе месца ў чэмпіянаце Беларусі разам з БК Гарызонт (Менск)
  • 2014 — Кубак Кубкаў у Беларусі разам з БК Гарызонт (Менск)
  • 2016 — самы варты гулец нямецкага чэмпіянату па жаночым баскетболе[2]

Прыватнае жыцьцё

рэдагаваць

Сярод літаратурных упадабаньняў беларускія раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Людзі на балоце», «Сэрца на далоні»[3].