Марыя Папова
Марыя Ўладзімераўна Папо́ва (13 ліпеня 1994, Бабруйск, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе на пазыцыі цяжкага форварду за баскетбольны клюб «Галатасарай» і нацыянальную зборную Беларусі. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднай клясы.
Марыя Папова | ||
![]() | ||
«Галатасарай» | ||
Пазыцыя: | Цяжкі форвард | |
Рост: | 188 см | |
Вага: | 86 кг | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Нарадзілася: | 13 ліпеня 1994 (30 гадоў) | |
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПачала займацца баскетболам у сярэдняй школе (у 5-й ці 6-й клясе). Першы трэнэр — М. М. Багдановіч. З 8-й клясы перавялася ў магілёўскую вучэльню алімпійскага рэзэрву, дзе пачала гуляць за «Магіляўчанку»[2]. У 2011 годзе стала самым дзейсным іграком у зборнай Беларусі (U-18) на чэмпіянаце Эўропы ў дывізіёне «B» (11,9 ачка, 8,1 падбору)[3].
Не замужам.
Дасягненьні
рэдагавацьУ сэзоне 2012/13 была прызнана лепшым маладым гульцом чэмпіянату Беларусі[4]. Улетку 2014 году стала шостай у рэйтынгу лепшых маладых гульцоў Эўропы па выніках сумеснага галасаваньня экспэртаў і інтэрнэт-карыстальнікаў, арганізаваным ФІБА Эўропа[5]. З 19 гадоў выступае за нацыянальную зборную Беларусі. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.
У ліпені 2016 году падпісала кантракт з турэцкім клюбам «Галатасарай» Стамбул.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Maryia Papova // FIBA database
- ^ Форвард жаночай зборнай Беларусі па баскетболе Марыя Папова: «Назад заўсёды пасьпею вярнуцца»
- ^ Багдан, Мусатава і Папова будуць выступаць за «Алімпію»
- ^ Мария Попова перешла в БК «Цмокі-Мінск»
- ^ Магіляўчанка Марыя Папова заняла шосты радок у рэйтынгу лепшых маладых баскетбалістак Эўропы
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце ФІБА Эўропа (анг.)
- Профіль на сайце Беларускай фэдэрацыі баскетболу
- Профіль на сайце БК Цмокі-Менск
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |