Алена Леўчанка
Алена Сьцяпанаўна Леўчанка (нар. 30 красавіка 1983 году, Гомель, БССР) — прафэсійная беларуская баскетбалістка. Іграе на пазыцыі цэнтравой. Выступае за лібанскі «Оменэтмэн»[1]
Алена Леўчанка | ||
«Якін Дагу» — №11 | ||
Пазыцыя: | Цэнтравая | |
Рост: | 196 см | |
Вага: | 88 кг | |
Грамадзянства: | Беларусь | |
Нарадзілася: | 30 красавіка 1983 (41 год) | |
Школа: | РВАР (Менск) | |
Коледж: | Заходняя Вірджынія | |
Альма-матэр: | ||
Клюбная кар’ера | ||
| ||
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
| ||
Мэдалі | ||
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Бронза | Італія-2007 |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБаскетболам пачала займацца ў гомельскай СДЮШАР-9. Першы трэнэр — Віктар Арлоў. Пасьля вучылася ў Рэспубліканскай вучэльні алімпійскага рэзэрву ў Менску. На чэмпіянаце Эўропы сярод кадэтак 1999 году, на якім яна была прызнана найлепшай цэнтравой, Алену заўважыла скаўт Аўкша Гарыс і запрасіла на вучобу ў ЗША. У 2000 годзе Алена паехала вучыцца ў баскетбольны каледж у ЗША. Пасьля каледжу скончыла ўнівэрсытэт Заходняй Вірджыніі па спэцыяльнасьці міжнародныя адносіны. Стала першай беларускай у гісторыі, якая згуляла ў жаночай НБА. Выступала за клюб «Шарлот». Пасьля 6 гадоў, праведзеных у Амэрыцы, вярнулася на Бацькаўшчыну. У 2010 годзе ў складзе «Атланты Дрым» згуляла ў фінале WNBA.
Дасягненьні
рэдагаваць- Чацьвёртае месца Сусьветных юнацкіх гульняў (Масква): 1998
- Найлепшая цэнтравая чэмпіянату Эўропы сярод кадэтак: 1999
- Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (прызнана самай карыснай баскетбалісткай лігі): 2000
- Увайшла ў дзясятку найлепшых гульцоў каледжаў ЗША па вэрсіі KODAK: 2002, 2003
- Чэмпіёнка Летувы: 2007
- Чэмпіёнка Расеі: 2009, 2012
- Уладальнік Кубку Расеі: 2009, 2012
- Бронзавы прызэр Эўралігі: 2008, 2009, 2012
- Срэбраны прызэр Кубка Расеі: 2008
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі: 2008
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы: 2007
- Фіналістка WNBA: 2010
- Чэмпіёнка Польшчы (прызнана MVP фіналу): 2011
- Удзельніца матча ўсіх зорак Эўралігі: 2011
- Найлепшая цэнтравая чэмпіянату сьвету: 2010
Нацыянальная зборная
рэдагавацьВыступае за зборную Беларусі па баскетболе з 2001 году. Удзельніца Алімпійскіх гульняў у Пекіне і Рыё-дэ-Жанэйра, чэмпіянатаў сьвету 2010 і 2014, а таксама чэмпіянатаў Эўропы 2007, 2009, 2011, 2013 і 2015.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Алена Леўчанка у X
- Афіцыйны сайт Алены Леўчанкі Архіўная копія ад 22 сакавіка 2018 г.