Яніна Інкіна

беларуская баскетбалістка

Яніна Інкіна (16 кастрычніка 1997, Жлобін, Беларусь) — беларуская баскетбалістка, гуляе за беларускі клюб Гарызонт (Менск)[1][2] і нацыянальную зборную Беларусі. Вучылася ў Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзэрву[3]. У сэзонах 2017—2018 і 2018—2019 гадоў выступала ў жаночай баскетбольнай лізе каледжаў ЗША на пазыцыі цяжкага форварду за баскетбольны клюб «South Plains College» (ЗША)[4][5]. Удзельнічала ў моладзевым чэмпіянаце Эўропы 2015 году[6], Чэмпіянатах Эўропы сярод жанчын 2017[7] і 2021 гадоў.

Яніна Інкіна
«Гарызонт (Менск)»
Цяжкі форвард
Рост: 187 см
Грамадзянства: Беларусь
Дата нараджэньня: 16 кастрычніка 1997 (24 гады)
Клюбная кар’ера
* 2017—2019 «South Plains College» Сьцяг ЗША
  • 2019— Гарызонт (Менск)

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Yanina INKINA (BLR)'s profile - FIBA Women's EuroBasket 2021 - FIBA.basketball(анг.). ФІБА. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  2. ^ Женская сборная Беларуси. Как баскетболистки выступают в своих клубах?(рас.). БК "Горизонт" (16 лістапада 2019).
  3. ^ Some of our clients(анг.). Pro Futuro Sports. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  4. ^ Белоруски, которые пытаются покорить американский баскетбол. Кто они?, by.tribuna.com 22-12-2017
  5. ^ Yanina Inkina Stats, News, Bio(анг.). ESPN. Праверана 20 студзеня 2022 г.
  6. ^ Yanina Inkina's profile | 2015 U18 European Championship Women(анг.)
  7. ^ Инкина Янина - Форвард(рас.). ООО «Национальный спортивный телеканал». Праверана 20 студзеня 2022 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць