Ліндсэй Гардынг
Лі́ндсэй Ма́рсі Га́рдынг (па-ангельску: Lindsey Marcie Harding; нар. 12 чэрвеня 1984 году, Мабіл, ЗША) — колішняя амэрыканская і беларуская баскетбалістка. Выступала за каманды жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама зборную Беларусі. Сёньня працуе памочніцай галоўнага трэнэра ў клюбе «Лос-Анджэлес Лэйкерз» з НБА.
Маладыя гады
рэдагавацьГадавалася ў горадзе Г’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у ягоным прадмесьці Сайпрэсу ў сярэдняй школе Сай-Фэйр, дзе гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Гардынг і Ліліян Эндрус, ёсьць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[2].
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьГардынг была задрафтаваныя пад першым нумарам клюбам «Фінікс Мэрк’юры» ў 2007 годзе і ў той жа дзень была абмененая ў «Мінэсоту Лінкс» на форварда Танджэлу Сьміт. Цягам сэзону 2007 году яна была лідэрам сярод усіх пачаткоўцаў паводле колькасьці пунктаў, перш чым 10 ліпеня праз траўму калена ейны сэзон ня быў заўчасна скончаны. Да канца сэзону яна была ўлучана ў каманду пачаткоўцаў ЖНБА і набірала ў сярэднім 11,7 пунктаў і рабіла 3,9 перадачы за гульню. Пасьля сэзону пэўны час бараніла колеры турэцкага клюбу «Мэрсін БСБ»[3].
30 студзеня 2009 году баскетбалістка была абмененая ў «Вашынгтон Містыкс» на выбар у першым і другім раўндах драфту 2009 году. Гульчыха мела зорны сэзон зь «Містыкс», набіраючы ў сярэднім 12,8 пунктаў і робячы 4,6 перадачы за гульню[4]. У міжсэзоньне выступала ў Летуве. У сваім другім сэзоне за каманду ЖНБА Гардынг усталявала асабісты рэкорд у 33 пункты ў матчы супраць «Індыяны Фівэр».
11 красавіка 2011 году Гардынг была абмененая ў «Атланту Дрым». У сваім першым сэзоне ў новай камандзе баскетбалістка была ў стартавым складзе. Разам зь Ізі Кастру Маркес, Эрыкай дэ Соўзай, Санча Літл і Энджэл Макатры яна была прэтэндэнткай на чэмпіёнства ў лізе. У складзе клюбу з Атланты Гардынг упершыню згуляла ў фінале ЖНБА. У міжсэзоньні бараніла колеры турэцкага «Галатасараю».
5 лютага 2013 году Гардынг склала кантракт з «Лос-Анджэлес Спаркс»[5]. У сваім першым сэзоне ў камандзе гульчыха заняла 5-е месца ў рэйтынгу з рэкордам у кар’еры, робячы 5,2 перадачы за гульню. 4 жніўня 2013 году Гардынг набрала 11 пунктаў і зрабіла рэкордныя за кар’еру 14 перадач у пераможным матчы супраць «Вашынгтон Містыкс» у рэгулярным сэзоне[6]. Не зважаючы на добрыя выступы спартоўкі, «Спаркс» былі далёкія ад барацьбы за чэмпіёнства, бо выбылі ў першым раўндзе плэй-оф. У 2015 годзе «Спаркс» адмовіўся ад Гардынг пасьля двух сэзонаў у камандзе[7]. 18 красавіка 2016 году яна прыяднался да «Нью-Ёрк Лібэрці»[8], аднак пасьля пяці матчаў у складзе 15 чэрвеня «Лібэрці» таксама адмовіўся ад паслугаў баскетбалісткі[9].
24 чэрвеня 2016 году Гардынг падпісаў кантракт зь «Фінікс Мэрк’юры»[10]. Яе прыцягнулі да каманды, каб даць падтрымку Даяне Таразі[11]. Гардынг узяла ўдзел у 21 гульні рэгулярнага сэзону, а затым у 5 гульнях плэй-оф, дапамагаючы «Мэрк’юры» дайсьці да паўфіналу лігі. Пасьля таго, як каманда выбыла з плэй-оф, Гардынг абвесьціла аб зыходзе з ЖНБА пасьля 9 сэзонаў у лізе[12]. Сэзон 2016—2017 гадоў гульчыха правяла ў турэцкім «Бэшыкташы»[13][14].
Міжнародная
рэдагавацьГардынг двойчы ўваходзіла ў лонг-ліст жаночай зборнай ЗША, але ня трапіла на чэмпіянат сьвету 2010 году ў Чэхіі і летнія Алімпійскія гульні 2012 году ў Лёндане.
У 2015 годзе Ліндсэй Гардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт гульнёвых абаронцаў[15]. У хуткім часе пасьля атрыманьня беларускага пашпарту яе ўключылі ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Эўропы 2015 году ў Вугоршчыне і Румыніі. Гардынг дапамагла заняць на ім чацьвертае месца[16]. Дзякуючы гэтаму выніку зборная атрымала мажлівасьць пазмагацца за месца на леніх Алімпійскіх гульнях 2016 году. У турніры беларускі здабылі апошняе месца на алімпійскі турнір у Рыю, выгуляўшы ў вырашальнай сустрэчы зборную Рэспублікі Карэі зь лікам 56:39, у якой Гардынг самай выніковай гульчыхай з 17-ю пунктамі. У 2016 годзе выступала за нацыянальную зборную Беларусі на Алімпійскім турніры ў Рыю-дэ-Жанэйру.
Трэнэрская праца
рэдагавацьУ 2018 годзе распачала трэнэрскую кар’еру. У 2019 годзе стала памочніцай галоўнага трэнэра клюбу «Сакрамэнта Кінгс» з НБА[17]. У 2021 годзе Гардынг ачоліла жаночую зборную Паўднёвага Судану.
20 чэрвеня 2023 году была прызначаная галоўным трэнэрам клюбу «Стоктан Кінгс» з НБА Джы-лігі[18], які ёсьць фарм-клюбам «Сакрамэнта Кінгс». 2 красавіка 2024 году яна была названая трэнэрам году лігі паводле вынікаў сэзону 2023—2024 гадоў, зрабіўшыся першай жанчынай, якая атрымала гэтую ўзнагароду[19]. У ліпені 2024 году далучылася да трэнэрскага штабу клюбу «Лос-Анджэлес Лэйкерз» з НБА[20].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е ё Lindsey Harding // FIBA database
- ^ USA Women’s National Team Lindsey Harding Bios
- ^ «Lindsey Harding Edirne’de». Basket Dergisi.
- ^ «Lindsey Harding». Yahoo! Sports.
- ^ «Ex-WNBA All-Star Harding signs with Sparks». ESPN.
- ^ «Harding’s Career High In Assists Lifts Sparks Over Mystics 75-57». CBS Sports.
- ^ L.W (10.02.2015). «Los Angeles Sparks waive Lindsey Harding». Swish Appeal.
- ^ «Liberty Signs Free Agent Guard Lindsey Harding». WNBA.
- ^ «New York Liberty Waives Guard Lindsey Harding». WNBA.
- ^ «Mercury Sign Former No. 1 Overall Pick Lindsey Harding». WNBA.
- ^ Bain, Matthew. «Mercury fill needs with Lindsey Harding, Kelsey Bone». The Arizona Republic.
- ^ «Lynx Shoot Down Mercury, Another Trip To Finals On Tap». Sports Page Magazine.
- ^ «2016—2017 WNBA Overseas Signings». Womens Basketball 247.
- ^ «Besiktas ink Lindsey Harding». Eurobasket.
- ^ Belarus hope Harding helps team reach Olympics(недаступная спасылка), International Basketball Federation, 2016-06-01
- ^ Spain Beat Belarus To Bronze Medal, eurobasketwomen2015.com
- ^ pressball.by Праверана 23 ліпеня 2019 г. Архіўная копія ад 23 ліпеня 2019 г.
- ^ Stockton Kings Name Lindsey Harding Head Coach
- ^ Lindsey Harding Named 2023-24 NBA G League Coach Of The Year
- ^ «Sources: Lakers adding Lindsey Harding to JJ Redick’s staff». ESPN.