Электрэны
Электрэ́ны (па-летувіску: Elektrėnai) — горад у цэнтральнай Летуве. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Электрэнскага раёну Віленскага павету. Электрэны знаходзяцца за 49 км ад Вільні. Насельніцтва налічвае каля 13,8 тыс. чалавек. Праз горад ідзе шаша Вільня — Коўна — Клайпеда. Электрэны адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Тут знаходзіцца электрастанцыя. За 5 км ад гораду знаходзіцца чыгуначная станцыя. Горад разьмяшчаецца на беразе штучнага возера, якое было створана каля электрастанцыі.
Электрэны | |||||
лет. Elektrėnai | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1961 | ||||
Горад з: | 1962 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Віленскі | ||||
Плошча: | 21 км² | ||||
Вышыня: | 95 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 11 156 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 531,24 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 528 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-26001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′19.00″ пн. ш. 24°39′40.43″ у. д. / 54.7886111° пн. ш. 24.6612306° у. д.Каардынаты: 54°47′19.00″ пн. ш. 24°39′40.43″ у. д. / 54.7886111° пн. ш. 24.6612306° у. д. | ||||
Электрэны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.elektrenai.lt/ |
Гісторыя
рэдагавацьГорад узьнік як пасёлак гарадзкога тыпу пры будаўніцтве цеплавой электрастанцыі, будова якой пачалася ў 1960 годзе. Афіцыйнай датай пачатку будаўніцтва лічыцца 18 ліпеня 1961 году. У 1972 годзе была скончана апошняя частка будаўніцтва. З 2000 году Электрэны сталі адміністрацыйным цэнтрам раёну.