Дункерк

грамада ў Норы (Нор-па-дэ-Кале, Францыя)

Дункерк (па-француску: Dunkerque, па-нідэрляндзку: Duinkerke(n)) — горад у Францыі, які знаходзіцца ў дэпартамэнце Нор у рэгіёне О-дэ-Франс (да 1 студзеня 2016 — у рэгіёне Нор-Па-дэ-Кале). Насельніцтва гораду складае 89 882 чалавекі, паводле зьвестак на 2013 год.

Дункерк
франц. Dunkerque
Дункерк
Герб Дункерку Сьцяг Дункерку
Дата заснаваньня: 960
Краіна: Францыя
Дэпартамэнт: Нор
Рэгіён: О-дэ-Франс
Кіраўнік: Патрыс Вергрыт[d]
Плошча: 43,89 км²
Вышыня: 4 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 89 882 чал.
шчыльнасьць: 2047,89 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 59140, 59240, 59430, 59640, 59279
Геаграфічныя каардынаты: 51°2′16″ пн. ш. 2°22′35″ у. д. / 51.03778° пн. ш. 2.37639° у. д. / 51.03778; 2.37639Каардынаты: 51°2′16″ пн. ш. 2°22′35″ у. д. / 51.03778° пн. ш. 2.37639° у. д. / 51.03778; 2.37639
Дункерк на мапе Францыі
Дункерк
Дункерк
Дункерк
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-dunkerque.fr/

Геаграфія

рэдагаваць

Дункерк ёсьць горад-порт на беразе Ля-Маншу, за 75 км на паўночны захад ад Лілю й 295 км на поўнач ад Парыжу, за 10 км ад мяжы з Бэльгіяй. З Дункерку ў ангельскі Дуўр ходзіць паром.

Гісторыя

рэдагаваць

Дункерк вядомы з 1067 году. У Сярэднявеччы горад разараўся ня менш за шэсьць разоў, у XVII стагодзьдзі на горад прэтэндвалі французы, ангельцы, гішпанцы й галяндцы.

На пачатку Нідэрляндзкай рэвалюцыі Дункерк на кароткі час, з 1577 па 1583 гады, перайшоў у рукі Гяландзкай Рэспублікі, але ў 1583 годзе герцаг Пармскі вярнуў яго да Гішпаніі й зрабіў апорнай базай марскіх апэрацыяў супраць Нідэрляндаў. Спачатку ў Дункерку грунтавалася толькі невялікая каралеўская эскадра, але затым ён стаў буйной базай піратаў, гэтак званыя Дзюнкерскія прыватыры, якім гішпанскія ўлады Нідэрляндаў выдавалі спэцыяльны дазвол нападалі на гандлёвыя судны дзяржаапў, варожых да Гішпаніі.

У 1600 гозде ў ходзе бітвы ля Ніўпоорту галяндзкія войскі паспрабавалі захапіць Дункерк з сушы. Нягледзячы на ​​першыя посьпехі, арміі прынца Морыца Аранскага не ўдалося завалодаць крэпасьцю, і марскія апэрацыі прыватыраў працягнуліся. У 1646 годзе, аднак, прыватыры згубілі сваю базу, бо горад захапілі французы, але ў 1652 годзе Габсбургі вярнулі яе сабе.

У 1657 годзе ў выніку вайны паміж Ангельскай рэспублікай Олівэра Кромвэля й Гішпаніяй Дункерк быў заняты ангельскімі войскамі й быў замацаваны за Ангельшчынай паводле мірнай дамовы, якая была складзена ў наступным годзе. У 1662 годзе кароль Ангельшчыны Карл II прадаў Дункерк Францыі за 320 000 фунтаў.

У часы Людовіка XIV прыватыры, знаходзячыся на службе караля Францыі, зьдзейсьнілі мноства набегаў на галяндзкія судны. Самаму знакамітаму з прыватыраў, Жану Бару, у цэнтры гораду пастаўлены помнік. Паводле Утрэхцкай дамове 1713 году Францыя абавязалася спыніць пірацтва й разабраць гарадзкія ўмацаваньні.

Другая сусьветная вайна

рэдагаваць

У час Францускай кампаніі у траўні 1940 году брытанскі экспэдыцыйны корпус, які ваяваў на баку Францыі, разам з рэшткамі францускай арміі адступаў праз Дункерк пад націскам наступленьня нямецкага войска.

Хаўрусьнікі былі акружаны ў раёне порту Дункерку й непазьбежна былі б зьнішчаны немцамі, але, па загадзе Гітлера, надыходзячыя войскі былі спыненыя для перадышкі. Брытанскае камандаваньне скарысталася нечаканай магчымасьцю, каб арганізаваць эвакуацыю сваіх войскаў. Па загадзе Ўінстана Чэрчыля ўсе судны, вялікія й малыя, былі накіраваны да Дункерку для таго, каб забраць ангельскіх жаўнераў. У выніку за некалькі дзён у ходзе апэрацыі «Дайнэма» было эвакуявана 338 тысячаў вайскоўцаў, у тым ліку 123 тысячы французаў. Каля 40 тысячаў вайскоўцаў хаўрусьнікаў, прыкрывалі адыход асноўных сілаў, трапілі ў палон ці былі вымушаныя прабірацца ў Ангельшчыну іншымі шляхамі.

У верасьні 1944 году канадзкія войскі паспрабавалі вызваліць Дункерк падчас наступу хаўрусьнікаў на паўночны ўсход пасьля посьпеху высадкі ў Нармандыі. Аднак нямецкі гарнізон Дункерку ператварыў горад у непрыступную крэпасьць і пасьпяхова абараняўся ад войскаў хаўрусьнікаў да канца вайны й здаўся чэхаславацкім войскам толькі 9 траўня 1945 году, пасьля атрыманьня весткі пра капітуляцыю Нямеччыны.

За часы Другой сусьветнай вайны тры чвэрці забудовы было зьнішчана. Пасьля горад быў перабудаваны згодна з новым горадабудаўнічым рашэньнем, грунтоўнай мадэрнізацыі падвергнуўся й гандлёвы порт. Агульная плошча набярэжных Дункерку цяпер перавышае 13 км. У цэнтры гораду знахолзіцца плошча Жана Бара з 40-мэтровай бэфруа XV стагодзьдзя, адрэстаўраванай пасьля вайны.

Эканоміка

рэдагаваць

Гавань Дункерку ёсьць трэцяй па велічыні ў Францыі, пасьля Марсэлю й Гаўру. У Дункерку знаходзіцца адзін з 12 нафтаперапрацоўчых заводаў Францыі.

Структура занятасьці насельніцтва:

Гарады-сябры

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Дункерксховішча мультымэдыйных матэрыялаў