Адкрыць галоўнае мэню

Нор-Па-дэ-Кале (па-француску: Nord-Pas-de-Calais) — былы рэгіён на поўначы Францыі. На ўсходзе меў межы з Бэльгіяй, на поўдні — з былым рэгіёнам Пікардыя, на поўначы й захадзе абмываецца Ля-Маншам. Плошча 12 414 км². Насельніцтва складала па стане на 2012 год 4 050 756 чалавек. У рэгіён Нор-Па-дэ-Кале ўваходзілі два дэпартамэнты: Нор і Па-дэ-Кале. Адміністрацыйным цэнтрам і найбуйнейшым горадам быў Ліль (231 491 жыхары). У выніку тэрытарыяльнай рэформы францускіх рэгіёнаў 2014 году, 1 студзеня 2016 увайшоў разам зь Пікардыяй у склад новаўтворанага рэгіёну О-дэ-Франс (Ліль стаў адміністрацыйным цэнтрам усяго гэтага рэгіёну).

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Нор-Па-дэ-Калесховішча мультымэдыйных матэрыялаў