О-дэ-Франс

францускі адміністрацыйны рэгіён

О-дэ-Франс (па-француску: Hauts-de-France, даслоўна Верхняя Францыя) — рэгіён Францыі, утвораны ў адпаведнасьці з тэрытарыяльнай рэформай францускіх рэгіёнаў 2014 году[1] шляхам аб’яднаньня былых рэгіёнаў Нор-Па-дэ-Кале і Пікардыя. Датай утварэньня новага рэгіёну лічыцца 1 студзеня 2016 г.[2]. Да верасьня 2016 году меў часовую назву Нор-Па-дэ-Кале — Пікардыя. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Ліль. Насельніцтва 5 987 883 чалавек (2013). Плошча 31 813 км². Рэгіён улучае 5 дэпартамэнтаў, 26 акругаў, 145 кантонаў і 3 838 камунаў.

О-дэ-Франс
Hauts-de-France
Агульныя зьвесткі
Краіна Францыя
Статус рэгіён
Уваходзіць у Q88521111?
Адміністрацыйны цэнтар Ліль (часова)
Улучае Дэпартамэнты:
Эна (02)
Нор (59)
Уаза (60)
Па-дэ-Кале (62)
Сома (80)

26 акругаў
145 кантонаў
3 838 камунаў
Найбуйнейшыя гарады Ліль, Ам’ен
Дата ўтварэньня 1 студзеня 2016
Прэзыдэнт савету Ксаўе Бэртран
Мовы ва ўжытку пікардзкая, Француска-заходняфлямандзкая, заходняфлямандзкая, француская (афіцыйная)
Насельніцтва (2013)
5 987 883 (3-е месца)
Шчыльнасьць 188 чал./км²
Плошча 31 813 км² (6-е месца)
Месцазнаходжаньне О-дэ-Франс
О-дэ-Франс на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас +1
Код ISO 3166-2 FR-HDF
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць