Бэфруа

збудаваньне

Бэфруа́ (па-француску: beffroi, таксама — вечавая вежа, вежа гарадзкой (мескай) рады) — вежа, якая была ўласьцівай для шэрагу сярэднявечных гарадоў.

Антвэрпэнская ратуша
Бэфруа Бруге

Ад вартавай вежы да ратушы

рэдагаваць

Першапачаткова бэфруа служылі вартавымі вежамі, на якіх вісеў набатны звон. Падобная вежа ўяўляла сабою сымбаль свабоды гораду. Паступова ў памяшканьні вежаў сталі разьмяшчаць залі пасяджэньняў гарадзкой рады, месца для заховы казны, дакумэнтаў, пячатак, гандлёвыя памяшканьні. Паколькі ўнутры вежаў бракавала месца, у падножжа бэфруа сталі дабудоўваць спэцыяльныя будынкі. Такім чынам, бэфруа паступова пераўтварылася ў ратушу.

Геаграфія

рэдагаваць

Бэфруа зьявіліся ў Ангельшчыне і існавалі ў Фляндрыі і сумежных зь ёй раёнах Францыі й Нідэрляндаў. У нашыя дні большая частка бэфруа захавалася ў Бэльгіі. Больш за 50 бэфруа Бэльгіі і Францыі занесены ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Бэфруа Брусэльскай ратушы не ўваходзіць у гэты сьпіс бэфруа, бо яна ўжо лічыцца часткай аб’екту Брусэльскага цэнтральнага пляцу, унесенага асобна ў Сьпіс сусьветнай спадчыны.