Грыбы і грыбная кулінарыя
«Грыбы і грыбная кулінарыя» — папулярны энцыкляпэдычны даведнік, які ў 2005 годзе выдалі кандыдатка біялягічных навук Галіна Сяржаніна і мовазнаўца Іван Яшкін.
«Грыбы і грыбная кулінарыя» | |
Грыбы і грыбная кулінарыя[1] | |
Жанр: | энцыкляпэдыя |
---|---|
Аўтар: | Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 2005 |
Асобнае выданьне: | 2005 |
Выдавецтва: | Беларуская асацыяцыя кулінараў |
Колькасьць старонак: | 392+50 |
Ілюстратар: | Г.І. Саскавец |
Афармленьне: | В.М. Радзевіч |
Носьбіт: | кніга |
Папярэдні твор: | «Грыбы» (1986) |
ISBN: | 985-6081-34-3 |
Электронная вэрсія |
Выданьне зьмяшчала 270 каляровых ілюстрацыяў грыбоў і 23 мапы іх распаўсюджаньня і радыяцыйнага забруджваньня. Абодва аўтары каля 40 гадоў дасьледавалі грыбы. Тэкст кнігі ўлучаў мікалёгію і фальклёр, а таксама рэцэпты грыбных страваў. Сяржаніна зьмясьціла ў кнізе клясыфікацыю і ўнармаваную навуковую тэрміналёгію датычна грыбоў. Яшкін дадаў народныя назвы грыбоў і рэцэпты, якія запісваў цягам 35 гадоў фальклёрных экспэдыцыяў паводле вусных расповедаў вясковых бабуляў[2]. Агулам кніга зьмяшчала 2500 беларускіх найменьняў грыбоў[3]. Пры гэтым, назвы грыбоў падаваліся «цалкам згодна з патрабаваньнямі Міжнароднага кодэксу батанічнай намэнклятуры»[4].
Да друку кнігу рэкамэндаваў акадэмік Віктар Іпацьеў, які ўзначальваў Інстытут лесу ў Гомлі. Рэцэнзэнтамі даведніка выступілі доктар біялягічных навук Барыс Якушаў, кандыдатка філялягічных навук Л.А. Сіманенка і кандыдат біялягічных навук Давыд Шапіра. За выпуск кнігі адказваў кіраўнік Беларускай асацыяцыі кулінараў В.М. Радзевіч[5]. Дзесяцігодзьдзем раней Івашкін выдаў кнігу «Грыбы ў традыцыйнай беларускай кухні» (126 с., 1995 год)[2]. У 1986 годзе аўтары выдалі сумесны навуковы даведнік «Грыбы»[6].
Будова
рэдагавацьДаведнік Галіны Сяржанінай і Івана Яшкіна «Грыбы і грыбная кулінарыя» зьмяшчаў 6 асноўных разьдзелаў:
- «Асноўныя зьвесткі пра грыбы»;
- «Беларуская мікалягічная намэнклятура і тэрміналёгія»;
- «Вызначальнік грыбоў»;
- «Агульны сьпіс вышэйшых грыбоў»;
- «Страўныя грыбы і іх выкарыстаньне»;
- «Тэрміналягічны тлумачальны слоўнік»[7].
Таксама кніга налічвала 3 пранумараваныя дадаткі:
- «Сьпісы страўных, малавядомых і ўмоўна страўных, нястраўных і атрутных грыбоў»;
- «Разьмяшчэньне грыбовішчаў на Беларусі ў ХІХ—ХХ ст.ст.»;
- «Грыбы ў беларускім фальклёры»[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://iml.basnet.by/node/119
- ^ а б Іна Студзінская. Выйшаў энцыкляпэдычны даведнік «Грыбы і грыбная кулінарыя» // Беларуская служба Радыё «Свабода», 6 верасьня 2005 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
- ^ Вінцук Вячорка. Як па-беларуску завецца галоўны грыб // Беларуская служба Радыё «Свабода», 30 ліпеня 2019 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
- ^ Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Прадмова // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 3—4. — 392 с.
- ^ Удзячнасьць // Грыбы і грыбная кулінарыя. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 5. — 392 с.
- ^ З разьвітальнымі словамі пра калегу // Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, 26 кастрычніка 2016 г. Праверана 24 верасьня 2022 г.
- ^ а б Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. Зьмест // Грыбы і грыбная кулінарыя: энцыкл. даведнік / адказн. В.М. Радзевіч, дызайн Г.І. Саскавец. — Менск: Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — С. 386—387. — 392+50 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6081-34-3
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |