Вушкі
Ву́шкі — традыцыйная мучная страва беларускае і польскае кухні, блізкая да варэнікаў, калдуноў і г.д.
Запякаюцца на блясе, адварваюцца ў падсоленай вадзе або смажацца на алеі, зьмяшчаюць розныя начынкі. Падаюцца да булёнаў, супоў і г.д. Традыцыйны дадатак да баршчу ў часе вігіліі, у гэтым выпадку найчасьцей гатуюцца з грыбным фаршам. Назва паходзіць ад формы, якая нагадвае чалавечае вуха. Могуць быць і самастойнай стравай, у тым ліку дэсэртнай.
Крыніцы
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».